Адкрыць галоўнае меню

Салавей — балет М. Крошнера, пастаўлены пад кіраўніцтвам дырыжора І. Гітгарца па аднайменнай аповесці З. Бядулі. З'яўляецца першым беларускім балетам. Прэм'ера адбылася 11 мая 1939 на сцэне Мінскага тэатра оперы і балета.

Салавей
Жанр балет
Заснаваны на аповесці «Салавей» З. Бядулі
Аўтар лібрэта Ю. Слонімскі(руск.) бел., А. Ермалаеў
Кампазітар М. Крошнер
Рэжысёр А. Ермалаеў
Харэограф А. Ермалаеў, Ф. В. Лапухоў(руск.) бел.
Акцёры С. У. Дрэчын
А. В. Нікалаева
Б. З. Карпілава
З. А. Васільева
Краіна БССР
Год 1939
Пастаноўкі 11 мая 1939 года
Узнагароды ордэн Леніна

Змест

ГісторыяПравіць

На момант стварэння спектаклю ў СССР вопыту стварэння балетных спектакляў па нацыянальнай тэматыцы яшчэ не было. «Салавей» фактычна быў другім спектаклем такога роду пасля балета «Сэрца гор» А. М. Баланчывадзэ(руск.) бел. ў пастаноўцы Вахтанга Чубукіяні(руск.) бел.[1].

Пастаноўка прызначалася для паказу на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Ставілі спектакль спецыяльна запрошаныя харэографы ленінградзец Фёдар Лапухоў (2-й і 3-й акты) і масквіч Аляксей Ермалаеў (1-й і 4-й акты)[1]. Супрацоўніцтва двух рознапланавых балетмайстраў прывяло да парушэння цэласнасці балета, таму пазней ён быў перапрацаваны Аляксеем Ермалаевым[1].

Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў П. В. Масленікаў[2].

АпісаннеПравіць

Балет быў пастаўлены балетмайстарамі А. Ермалаевым і Ф. В. Лапуховым(руск.) бел. на музыку М. Крошнера[3]. Лібрэта пісалі Ю. Слонімскі(руск.) бел., А. Ермалаеў. Над дэкарацыямі працаваў мастак Б. Матрунін[4]. Пастаноўка цікавіць уведзенымі ў дзеянне спектакля рознымі старадаўнімі беларускімі абрадамі і звычаямі[5].

ХарэаграфіяПравіць

Адметнай рысай балета з'яўляецца тое, што ў ім была знойдзена выдатная раўнавага паміж класічным танцам і народнай харэаграфіяй[6]

Кампазітар ўдала выкарыстаў у балеце мелодыі і рытмы беларускіх народных песень і танцаў — «Лявоніху», «Юрачку», «Янку-польку», «Крыжачок»[7][8], «Мяцеліцу», «Лянок» і разам з імі польскія танцы — мазурку, паланез, кракавяк[9].

«Лявоніха», якую паставіў К. Алексютовіч, была фінальнай сцэнай спектаклю. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1941 годзе фінальны танец балета танчыла адначасова 100 пар[10]. М. С. Галаванаў(руск.) бел. так ахарактарызаваў яго[11]:

  «Лявоніха», пастаўленая тав. Алексютовічам, можа быць аднесена да лепшых узораў нацыянальнага танцавальнага мастацтва  

СюжэтПравіць

У аснову сцэнара была пакладзена аднайменная аповесць Змітрака Бядулі пра лёс артыста прыватнага панскага тэатра Сымона Салаўя і яго любові да прыгажуні Зосі[3].

АкцёрыПравіць

Юлія Хіраска ўспамінала[1], што С. У. Дрэчын быў паўнавартасным суаўтарам балетмайстраў і змог стварыць адну з лепшых сваіх работ[1].

Юлія Чурко так апісвала майстэрства акцёраў, якія выконвалі галоўныя ролі[16]:

  Гаворачы аб выразнасці і ўяўнасці мовы галоўных герояў спектакля Сымона і Зоські, нельга не сказаць аб майстэрстве выканаўцаў гэтых партый — С. Дрэчыне і А. Нікалаевай. Менавіта іх абаяльная цеплыня, іх вялікая чалавечая шчырасць ўдыхнулі жыццё ў танцавальныя формы, абумовілі незвычайную праўдзівасць адлюстро характараў.

С. Дрэчын, які танчыў ролю Сымона, знайшоў для яе свежыя і яркія фарбы… Выдатная сцэнічная знешнасць, вялікі тэмперамент і выключная выразнасць дапамаглі С. Дрэчыну стварыць вобраз, які пакідае глыбокае ўражанне. Пасля традыцыйных у асноўным аднафарбавых мужчынскіх партый у старых балетах гэтая роля Дрэчына была незвычайна шматграннай

 

УзнагародыПравіць

Пасля паказу спектакля на Першай беларускай дэкадзе ў Маскве, тэатр атрымаў ва ўзнагароду ордэн Леніна і права называцца Дзяржаўным вялікім тэатрам оперы і балета[17].

Многія ўдзельнікі стварэння балета «Салавей» былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: А. Ермалаеў, які працаваў ў Вялікім тэатры, быў, тым не менш, удастоены звання народнага артыста БССР, М. Крошнер быў удастоены звання заслужанага артыста БССР, дырыжор М. Э. Шнэйдэрман — звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а С. Дрэчын узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[1].

Пастаноўкі ў іншых тэатрахПравіць

Паралельна з пастаноўкай у Мінску балет М. Крошнера «Салавей» у 1939 ставіўся на сцэне Адэскага тэатра оперы і балета[18][19]. Юлія Хіраска кансультавала там пастаноўку беларускіх народных танцаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 ПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА (руск.) 
  2. Масленікаў Павел Васілевіч
  3. 3,0 3,1 Соловей (руск.) 
  4. Либретто балета Соловей (руск.) 
  5. Соловей. (руск.) 
  6. Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. — Мн., 1983. — С. 29-30.
  7. Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  8. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.) 
  9. Михаил Крошнер (руск.) 
  10. Через год была война (руск.) 
  11. Голованов Н. С. Заметки о музыкальной культуре Белоруссии // «Советская Белоруссия». — 26 мая. — 1940.
  12. Фатаграфія балета
  13. Валерий Миронов: полвека на балетной сцене (руск.) 
  14. Крикова Валентина Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 333. — 737 с.
  15. КАРПИЛОВА Бася Залмановна (руск.) 
  16. Чурко Ю.М. Белорусский балет. — Мн., 1966. — С. 37-38.
  17. Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Минск) (руск.) 
  18. Белорусский балет (руск.) 
  19. Украинский балет (руск.) 

СпасылкіПравіць