Адкрыць галоўнае меню
Пакроўская царква ў Клецку.

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Клецку Мінскай вобласці.

ГісторыяПравіць

На могілках. Пабудавана ў 1876 — 79 гг. з цэглы на месцы старой драўлянай царквы 1786 г. (інжынер Л. Кржыжаноўскі)[1].

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавялікіх прамавугольных аб'ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і арыентаванай на ўсход апсіды. Цэнтральны аб'ём накрыты чатырохсхільным пакатым дахам з драўляным двух'ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і трох'ярусная званіца. Галоўны ўваход у храм вылучаны драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі раскрапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры будынка выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам.

Інтэр'ерПравіць

 
Архідыякан Стэфан. 17 ст. МСБК НАН

Кампазіцыя інтэр'ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтральнай залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

ЗноскіПравіць

  1. Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1879. С. 130—132; РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 819, арк. 122.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1879. С. 130—132.
  • РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 819, арк. 122.

СпасылкіПравіць