Сем цудаў Украіны
Сем цу́даў Украін́ы (укр.: Сім чудес України) — спіс гісторыка-культурных помнікаў Украіны. Спіс складзены паводле версіі арганізацыйнага камітэта ўсеўкраінскай акцыі «Сем цудаў Украіны» 21 жніўня 2007 года.
Сем цудаў Украіны
правіцьНумар | Выява | Назва | Месца размяшчэння |
1. | Запаведнік «Камянец» | Камянец-Падольскі | |
2. | Кіева-Пячэрская лаўра | Кіеў | |
3. | Сафіеўка | Умань | |
4. | Сафійскі сабор | Кіеў | |
5. | Херсанес Таўрычны | Севастопаль | |
6. | Хоцінскі замак | Хоцін | |
7. | Хорціца | Запарожжа |
Вынікі акцыі
правіцьЦуды Украіны былі вызначаны паводле вынікаў інтэрнэт-галасавання (76889 галасоў) і апытання 100 экспертаў: вучоных, гісторыкаў, культуролагаў і спецыялістаў у галіне турызму.
Інтэрнэт-карыстальнікі, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, і эксперты — разыйшліся ў меркаваннях.
Рэйтынг паводле галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў:
- Хорціца
- Сафіеўка
- Запаведнік «Камянец»
- Кіева-Пячэрская лаўра
- Хоцінскі замак
- Херсанес Таўрыйскі
- Лівадыйскі палац
- Музей пісанкі
- Сафія Кіеўская
- Астрожскі замак і Акадэмія
- Адэскі оперны тэатр
- Каменная Магіла
- Замак Паланак
- Пачаеўская лаўра
- Луцкі замак
- Антоніевы пячоры
- Дзяржпрам
- Алескі замак
- Святагорская лаўра
- Нацыянальны гісторыка-этнаграфічны запаведнік «Пераяслаў»
- Шаўчэнкаўскі запаведнік у Канева
Рэйтынг паводле галасоў экспертаў:
- Кіева-Пячэрская лаўра
- Сафія Кіеўская
- Сафіеўка
- Херсанес Таўрыйскі
- Запаведнік «Камянец»
- Святагорская лаўра
- Хорціца
- Пачаеўская Лаўра
- Каменныя магілы
- Лівадыйскі палац
- Антоніевы пячоры
- Хоцінскі замак
- Астрожскі замак і Акадэмія
- Адэскі оперны тэатр
- Алескі замак
- Шаўчэнкаўскі запаведнік у Канева
- Музей пісанкі
- Замак Паланак
- Нацыянальны гісторыка-этнаграфічны запаведнік «Пераяслаў»
- Луцкі замак
- Дзяржпрам
Адмысловыя ўзнагароды:
- Лівадыйскі палац — музей прызнаны выдатным помнікам найноўшай гісторыі;
- Астрожскі замак і Акадэмія названыя выбітным помнікам духоўнай Украіны;
- Музей пісанкі названы славутасцю сучаснай Украіны.
Гісторыя акцыі
правіцьУсеўкраінская акцыя «Сем цудаў Украіны» была ініцыявана Мікалаем Таменкам і стартавала ў маі 2007 года. У той час рэгіянальныя аргкамітэты прадставілі сваіх прэтэндэнтаў на званне Сямі цудаў. З іх быў складзены спіс 100 прэтэндэнтаў:
- Кіеў: Кіева-Пячэрская лаўра, Сафія Кіеўская, Дом з хімерамі;
- Адэская вобласць: Адэскі тэатр оперы і балета, Акерманская крэпасць, Пацёмкінская лесвіца;
- Аўтаномная Рэспубліка Крым: Лівадыйскі палац-музей, Гара Мітрыдат, Алупкінскі дзяржаўны палацава-паркавы запаведнік, Ластаўчына гняздо;
- Вінніцкая вобласць: Сядзіба Мікалая Пірагова, Старажытнаславянскі пячорны храм з «Бушынскім рэльефам», Няміраўскае скіфскае гарадзішча;
- Валынская вобласць: Луцкі замак, Комплэкс гісторыка-культурных помнікаў Уладзіміра-Валынскага, Музей-сядзіба Лесі Украінкі ў Калодзяжным, Цудатворны абраз Холмскай Божай Маці;
- Днепрапятроўская вобласць: Каменныя бабы, Магіла кашавога атамана Сірко, Траецкі сабор у Новамаскоўску, Царква Раства Багародзіцы, Украінская лінія;
- Данецкая вобласць: Святагорская лаўра;
- Жытомірская вобласць: Царква Святога Васіля Вялікага, Каменнае сяло, Музей касманаўтыкі імя С.П. Каралёва;
- Закарпацкая вобласць: Замак Паланак, Музей лесу і сплаву па Чорнай Рацэ, Міхайлаўская праваслаўная царква, Невіцкі замак;
- Запарожская вобласць: Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік «Каменная Магіла», Хорціца, Гістарычны прамыслова-энергетычны комплекс «Днепрагэс»,
- Івана-Франкоўская вобласць: Музей пісанкі, Пячорны комплекс, Скалы Доўбуша, Царква Святога Духа,
- Кіеўская вобласць: Нацыянальны запаведнік «Пераяслаў», Люцескі плацдарм, Сядзіба Івана Казлоўскага, Дэндралагічны парк «Александрыя», Дабранічоўская стаянка, Свята-Пакроўская царква, Мемарыяльны музей-сядзіба народнай мастачкі Кацярыны Белакур;
- Кіраваградская вобласць: Запаведнік-музей Табілевіча, Крэпасць Святой Елізаветы, Кіраваградскі абласны мастацкі музей;
- Луганская вобласць: Дом У. І Даля, Помнік «Змагарам рэвалюцыі», Комплэкс збудаванняў Дзяркульскага коннага завода;
- Львоўская вобласць: Алескі замак, Свірский замак, Падгорацкі замак, Крахоўскі манастыр, Наскальны горад-фартыфікацыя Тустань;
- Мікалаеўская вобласць: Нацыянальны гісторыка-археалагічны запаведнік «Ольвія», Архэалагічны помнік «Дзікі сад»;
- Палтаўская вобласць: Запаведнік-музей М. В. Гогаля, Літаратурна-мемарыяльны музей і дом I. П. Катлярэўскага, Мікалаеўская царква (Дзіканькі), Палтаўскі краязнаўчы музей, Палтаўскі Крыжаўзвіжанскі манастыр;
- Ровенская вобласць: Астрожскі замак і Акадэмія, Траецкі манастыр, Палацавы комплэкс Дубенскага замка;
- Сумская вобласць: Помнік маманту, Круглы двор, Сафроніеўскі манастыр;
- Цярнопальская вобласць: Пячоры Вярцеба, Багіт, Бучанская ратуша, Свята-Успенская Пачаеўская лаўра, Зарваніцкі духоўны цэнтр, Вішнявецкі палацавы комплэкс, Лагер УПА, Нацыянальны гісторыка-архітэктурны запаведнік «Замкі Цярнопальшчыны»;
- Харкаўская вобласць: Дом Дзяржаўнай прамысловасці, Пакроўскі манастыр, Літаратурна-мемарыяльны музей Г. С Скаварады;
- Херсонская вобласць: Парк «Асканія-Нова», Легендарная тачанка, Курганны могільнік з цэнтральным скіфскім царскім курганам «Казел», Херсонскі мастацкі музей імя А.А. Шаўкіненкі, Свята-Екацярынінскі сабор;
- Хмяльніцкая вобласць: Нацыянальны гісторыка-архітэктурны запаведнік «Камянец», Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Мяджыбаж», Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Самчыкі»;
- Чаркаская вобласць: Нацыянальны дэндралагічны парк «Сафіеўка», Нацыянальны запаведнік «Радзіма Тараса Шаўчэнкі», Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Трыпальская культура», Шаўчэнкаўскі нацыянальны запаведнік у Канева;
- Чарнавіцкая вобласць: Дзяржаўны гісторыка-архітэктурны запаведнік «Хоцінскі замак», Рэзідэнцыя букавінскіх мітрапалітаў, Успенскі сабор старавераў;
- Чарнігаўская вобласць: Антоніевы пячоры, Спаса-Праабражэнскі сабор, Княжы град,
- Севастопаль: Панарама «Абарона Севастопаля 1854-1855 гг.», Херсанес Таўрыйскі.