Сербска-косаўскі крызіс (2022)
Сербска-косаўскі крызіс (сербск.: Српска-косаўска крыза, алб.: Kriza serbo-kosovare) — абвастрэнне сітуацыі паміж Сербіяй і Косавам, якое фармальна адбылося з-за заканчэння 1 жніўня 2022 года 11-гадовага тэрміну дзеяння сербскіх дакументаў на аўтамабілі.
Сербска-косаўскі крызіс | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Дата | з 31 ліпеня 2022 | ||||
Месца | Балканы | ||||
Прычына | Сербія не прызнае незалежнасць Косава і не лічыць магчымым для яе ўсталёўваць правілы па рэгістрацыі аўтамабіляў | ||||
Статус | нягледзячы на дасягненне дамоўленасцяў па аўтамабільных нумарах, адбываецца нарошчванне ваеннай актыўнасці | ||||
Змены | 24 лістапада падпісана кампраміснае пагадненне па пытанню аўтамабільных нумароў[1] | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
Камандуючыя | |||||
|
|||||
Страты | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадгісторыя правіць
22 верасня 1991 года абвешчана стварэнне незалежнай Рэспублікі Косава. 22 кастрычніка дзяржаву прызнала Албанія. У 2008 годзе парламент Косава заявіў аб незалежнасці ад Сербіі , якая гэта не прызнала, лічачы, што вобласць з’яўляецца яе часткай пад назвай аўтаномны край Косава і Метохія.
У 2011 годзе было заключана пагадненне паміж Сербіяй і Косавам па выкарыстанні нейтральных дакументаў і нумарных знакаў. Дагавор губляў сваю сілу 1 жніўня 2022 года[6]. Пасля гэтага сербскія грамадзяне, якія ўязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі, павінны былі атрымаць часовыя косаўскія дакументы аб пераездзе праз мяжу, а сербскія адпаведна станавіліся несапраўднымі[7].
Сербія не прызнае незалежнасць Косава і не лічыць магчымым для яе ўсталёўваць правілы па рэгістрацыі аўтамабіляў[8]. Большасць краін Еўрапейскага Саюза[8] і некаторыя краіны свету прызнаюць гэтую дзяржаву[9], у той час як Расія, Кітай і яшчэ 95 краін-удзельніц ААН лічаць рэгіён сербская тэрыторыяй[8]. Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці заявіў, што Рэспубліка падасць заяўку на членства ў ЕС да канца 2022 года[8].
2022 год правіць
Летнія падзеі правіць
31 ліпеня Армія Сербіі была прыведзена ў стан павышанай баявой гатоўнасці, а сербскае насельніцтва на поўначы Косава пачало будаваць барыкады[10]. Косаўскія сілавікі пад кіраўніцтвам НАТА накіравалі войскі для патрулявання вуліц[4]. У той жа час спецпрызн Рэспублікі закрыў мяжу[10]. Кіраўнік сербскага МЗС Нікола Селакавіч паведаміў, што Косава «літаральна рыхтуе пекла ў бліжэйшыя дні» для сербаў, якія там пражываюць[10]. Член Сербскай прагрэсіўнай партыі Уладзімір Джуканавіч заявіў аб неабходнасці «дэнацыфікаваць Балканы»[11]. Паводле звестак сербскай газеты «Данас», на поўначы Рэспублікі Косава ўключылі сірэны паветранай трывогі[12] (у населеных пунктах Косаўска-Мітравіца, Зубін-Паток , Метохія[13]).
Міністэрства абароны Сербіі заявіла: «У сувязі з вялікай колькасцю дэзінфармацыі, якую ў эфір наўмысна ўкідвае адміністрацыя ў Прышціне, што распаўсюджваецца праз ілжывыя акаўнты ў сацыяльных сетках і асобныя сайты, дзе паказана, што нібыта адбыліся нейкія сутыкненні арміі Сербіі і так званай косаўскай паліцыі, Міністэрства абароны паведамляе, што армія Сербіі не перасякала адміністрацыйную лінію і ніякім чынам не ўваходзіла на тэрыторыю Косава і Метохіі»[14]. Прэзідэнт Аляксандр Вучыч адзначыў, што яго краіна «ніколі не была ў больш складанай сітуацыі [па Косаве], чым сёння»[15].
Па папярэдніх даных, ля сербскага горада Нові-Пазар жыхары чулі страляніну з аўтаматычнай зброі[16]. Сербія заявіла аб параненым на адным з КПП, але Косава гэтую інфармацыю адмаўляла[17].
На фоне напружанай сітуацыі сілы KFOR заявілі пра гатоўнасць у любы момант абараніць бяспеку на тэрыторыі Косава[5]. Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што не рэкамендуе суайчыннікам наведваць паўднёвыя раёны Сербіі[18].
1 жніўня пасля перамоў з прадстаўнікамі ЗША і ЕС улады Косава часова адклалі забарону на сербскія дакументы да 1 верасня[19]. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль павітаў рашэнне Прышціны[20].
Лістападаўскія падзеі правіць
У Косаве з 1 лістапада пачалі выдаваць папярэджанні кіроўцам, якія выкарыстоўвалі сербскія нумары, а не мясцовыя. У канцы кастрычніка ўлады адмовіліся адкласці абавязковую перарэгістрацыю аўтамабіляў з сербскімі нумарамі. Уладальнікаў аўто з такімі нумарамі, згодна з забаронай, павінны штрафаваць. З гэтай нагоды сербска-косаўскія дэлегацыі сустрэліся 21 лістапада для перамоваў. У гэты ж дзень Вучыч завіў, што сітуацыя на поўначы Косава знаходзіцца на мяжы ваеннага сутыкнення, а ўлады Прышціны адправілі паліцэйскі спецназ на поўнач рэгіёну.
22 лістапада па просьбе Вашынгтона ў Косаве на 48 гадзін адклалі рашэнне па штрафах за сербскія нумары, і на наступны дзень дэлегацыі бакоў сустрэліся ў Брусэлі паўторна.
24 лістапада краіны падпісалі пагадненне па пытанню аўтамабільных нумароў. Бялград паабяцаў не выдаваць нумарныя знакі з назвамі гарадоў Косава, а Прышціна «спыніць далейшыя дзеянні, звязаныя з перарэгістрацыяй транспартных сродкаў» і санкцый у дачыненні да тых, хто гэтага не зробіць[1].
Снежаньскія падзеі правіць
8 снежня ад 200 да 300 спецназаў паліцыі Косава на браніраваных тэхніцы ўвайшлі ў населеныя сербамі паўночныя раёны[21].
11 снежня прэзідэнт Сербіі Вучыч склікаў экстраннае пасяджэнне Савета бяспекі з-за абвастрэння канфлікту. Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці паведаміў аб аперацыі, падчас якой спецпадраздзяленні косаўскай паліцыі будуць выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для дэмантажу збудаваных сербамі барыкад на поўначы рэгіёну[22].
15 снежня Альбін Курці паведаміў аб падачы заяўкі на ўступленне Косава ў Еўрапейскі Саюз[23][24].
18 снежня моладзевыя актывісты з Сербіі, Чарнагорыі і Рэспублікі Сербскай пачалі мірны пратэст каля КПП «Ярынье», некаторыя спрабавалі прарвацца праз кардон, але байцы KFOR спынілі іх[25].
25 снежня невядомыя адкрылі стральбу на граніцы ў населеным пункце Зубін-Паток[26].
26 снежня ўлады Косава прывялі ў поўную боегатоўнасць свае ўзброеныя сілы. Па іх словах, гэта зроблена для таго, каб правесці аперацыю па ліквідацыі барыкад, збудаваных сербамі на поўначы Косава і Метохіі. Следам узброеныя сілы Сербіі прыведзены ў баявую гатоўнасць па загадзе прэзідэнта. Як заявіў міністр унутраных спраў Сербіі Браціслаў Гашыч, падраздзяленні яго ведамства будуць перададзены пад камандаванне кіраўніка Генштаба і «зоймуць пазначаныя пазіцыі»[27].
28 снежня Вучыч заклікаў суайчыннікаў у Косаве разабраць барыкады. Акрамя таго, ЗША і ЕС у сумеснай заяве далі гарантыі для сербаў па вызваленні ад арышту або якога-небудзь судовага пераследу за антыкосаўскія пратэсты. Прышціна паабяцала не адпраўляць свой спецназ на поўнач, пацвердзіўшы, што наогул не можа гэтага рабіць без дазволу мясцовага кіраўніцтва[28]. Днём пазней косаўскія сербы пагадзіліся пачаць дэмантаж барыкад, і ўжо да 30-га чысла яны былі разабраны[29].
2023 год правіць
Студзеньскія падзеі правіць
6 студзеня 2023 года албанец адкрыў страляніну па 2 сербам каля пасёлка Гатавуша, у Косаве. Адзін, непаўнагадовы, гадоў 11, атрымаў раненне ў руку, а яго паўналетні, стрыечны брат атрымаў раненне ў плячо. Відавочцы паведамілі, што паліцыя не стала затрымліваць аўтамабіль, з якога вёўся агонь[30].
Сербія запрасіла дазволу на размяшчэнне да 1000 сваіх вайскоўцаў і паліцыянтаў у Косаве, але 8 студзеня просьбу Бялграда адхілілі сілы KFOR[31][32].
20 студзеня ў Бялградзе адбыліся перамовы з прадстаўнікамі ЕС, ЗША, Францыі, Германіі і Італіі[33]. У аснову перазапуску ўрэгулявання пытання з Косава легла так званая «Франка-германская платформа», якая складаецца з дзесяці пунктаў і разумее дасягненне канчатковага і ўсёабдымнага дагавора Сербіі і Косава[34]. У лютым кіраўніцтва Косава прыняла фрака-германскі план[35][36].
Вясна, лета і восень правіць
10 красавіка ў выніку здарэння на граніцы паранены сербскі жыхар[37].
Тым часам сербскае насельніцтва Косава арганізавала байкот мясцовых выбараў[38]. У маі, ужо пасля выбараў, адбыліся беспарадкі ў Звенчане. Пяцёра косаўскіх сілавікоў атрымалі траўмы[39][40]. 29 мая адбылася чарговая хваля гвалту, у выніку чаго пацярпелі 25 байцоў KFOR (венгры і італьянцы) і да 50 сербскіх дэманстрантаў[41].
11 ліпеня Косава абвясціла аб скарачэнні на чвэрць сіл спецыяльнага прызначэння паліцыі на ахове муніцыпальных будынкаў, а таксама аб новых выбарах мэра ў Паўночным Косава[42][43].
24 верасня група з прыкладна 30 узброеных косаўскіх сербаў зладзіла засаду на падраздзяленне косаўскай паліцыі ў вёсцы Баньска. Адзін паліцэйскі быў забіты, а двое іншых параненыя. Затым узброеная група ўвайшла ў манастыр Баньска, дзе спыніліся паломнікі з Нові-Саду, і забарыкадавалася ўнутры, перш чым косаўскі спецназ увайшоў і ачысціў будынак. Прынамсі трое ўзброеных людзей былі забітыя, 6 затрыманы[44].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ а б Глава дипломатии ЕС: Сербия и Косово заключили соглашение по вопросу автомобильных номеров(недаступная спасылка). Новая газета Европа (24 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2022. Праверана 27 снежня 2022.
- ↑ ВЗГЛЯД / Эксперт: На Балканах может повториться 1999 год :: Новости дня . Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2022. Праверана 1 жніўня 2022.
- ↑ Вучич поблагодарил Россию за поддержку в ситуации с Косово . Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2022. Праверана 3 жніўня 2022.
- ↑ а б Tensions Rise as Kosovo Implements Reciprocity Measures on Serbia Архівавана 11 жніўня 2022.
- ↑ а б Миссия НАТО заявила о готовности вмешаться в ситуацию на севере Косово . Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2022. Праверана 1 жніўня 2022.
- ↑ Обострение в Косово — сербы строят баррикады и готовятся к конфликту . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Белград обвинил Приштину в подготовке «ада» для сербов в Косово . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ а б в г Tensions Rise Again Along Serbia-Kosovo Border As Protesters Block Crossings . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Президент Сербии обвинил Косово в подготовке нападения . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ а б в На сербско-косовской границе начались вооруженные столкновения, — СМИ . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ В партии президента Сербии заговорили о «денацификации Балкан» . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ СМИ сообщили о сиренах тревоги в городах на границе Сербии и Косово . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Вооруженные столкновения начались на сербско-косовской границе . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Минобороны Сербии опровергло сообщения о вводе армии в Косово . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Эскалация вокруг Косово: сербы строят баррикады и переводят армию в повышенную готовность . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Стрельба в Сербии: на сербско-косовской границе начались вооруженные столкновения, — СМИ (видео) . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Ситуация накаляется. Что происходит между Сербией и Косово (онлайн) . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Громадянам України рекомендовано утриматись від відвідування південних районів Сербії, — МЗС . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Косово отложило запрет на сербские документы до 1 сентября . Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Косово и Сербия находятся на грани военного конфликта. Что важно знать . Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2022. Праверана 1 жніўня 2022.
- ↑ Сотни спецназовцев Косово на бронетехнике вторглись на территорию сербов (руск.). ura.news. Праверана 15 снежня 2022.
- ↑ Косово намерено подать заявку на вступление в ЕС — RTK (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2022. Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ Косово подало заявку на вступление в Евросоюз
- ↑ Косово подало заявку на вступление в ЕС
- ↑ Сербская полиция не пустила патриотов на митинг в Косово — EADaily — Новости Сербии. Сербия новости. Новости Сербия. Сербия. Новости. Сербия сегодня. Сербия новости сегодня....
- ↑ На границе Сербии и Косово произошла стрельба около патруля миссии НАТО(недаступная спасылка). Новая газета Европа (18 чэрвеня 2034). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2022. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Сербия привела вооруженные силы в боевую готовность(недаступная спасылка). Новая газета Европа (27 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2022. Праверана 27 снежня 2022.
- ↑ Новую войну за Косово отменили только на время
- ↑ Božović, Nenad. Većina barikada uklonjena, Jarinje i Brnjak i dalje zatvoreni(нявызн.). N1 (30 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Албанец открыл стрельбу по несущим елку сербам в Косове | 360°
- ↑ Gec, Jovana. Serbia says KFOR rejected its forces' return to Kosovo (англ.). Associated Press (8 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 January 2023. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ KFOR odgovorio Srbiji da nema potrebe za slanjem snaga na Kosovo, kazao Vučić (серб.). Radio Free Europe (8 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 January 2023. Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Vučić spreman da radi na primeni plana EU za normalizaciju odnosa sa Kosovom (сербахарв.). Radio Slobodna Evropa. Праверана 25 студзеня 2023.
- ↑ RSE uvid u francusko-nemački predlog: Bez pomena priznanja i članstva u UN (сербахарв.). Radio Slobodna Evropa. Праверана 25 студзеня 2023.
- ↑ "Kurti: Prihvatamo prijedlog EU za normalizaciju odnosa Kosova i Srbije". Radio Free Europe [сербская]. 6 February 2023. Праверана 6 February 2023.
- ↑ Kurti: Prihvatamo predlog EU za normalizaciju odnosa Beograda i Prištine, dobra osnova za dalje pregovore (серб.). Euronews (6 лютага 2023). Праверана 6 February 2023.
- ↑ Four Kosovo Police Officers Arrested Over Serb's Shooting . Barron's (11 красавіка 2023). Праверана 7 May 2023.
- ↑ Bytici, Fatos. Kosovo puts voting containers in Serb majority areas despite boycott . Reuters (20 красавіка 2023). Праверана 7 May 2023.
- ↑ Bytyci, Fatos (26 May 2023). "US rebukes Kosovo for escalating tensions, Serbia puts army on alert". Reuters [англійская]. Праверана 27 May 2023.
- ↑ Sirene i suzavac na severu Kosova, Amerika kritikuje Kurtija(нявызн.). BBC News na srpskom (26 мая 2023). Праверана 27 May 2023.
- ↑ "Nato troops injured in clashes with Serb protesters in Kosovo". The Guardian [брытанская англійская]. Reuters. 29 May 2023. ISSN 0261-3077. Праверана 29 May 2023.
- ↑ Kosovo to partially withdraw special police officers from northern Serb-majority municipalities (англ.). AP News (12 ліпеня 2023). Праверана 13 ліпеня 2023.
- ↑ Service, RFE/RL's Balkan. "Kosovo Announces Reduction Of Police Presence In Serb-Majority North, Fresh Elections". RadioFreeEurope/RadioLiberty [англійская]. Праверана 2023-07-13.
- ↑ Moloney, Marita (24 September 2023). "Kosovo police surround 30 gunmen in monastery after officer shot". BBC News. Праверана 24 September 2023.