Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў

беларускі палітычны вязень
(Пасля перасылкі з Справа Сцяпана Латыпава)

Сцяпа́н Сярге́евіч Латы́паў (нар. 11 красавіка 1980, Кішынёў, Малдаўская ССР) — беларускі бізнесмен, палітычны вязень, спрабаваў здзейсніць акт самагубства ў зале суда, заявіўшы пра катаванні падчас следства.

Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
Род дзейнасці прадпрымальнік, арбарыст
Дата нараджэння 11 красавіка 1980(1980-04-11) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 красавіка 1980 года ў другім раддоме горада Кішынёва (Малдова) па вуліцы Маскоўскай. Унук Анвара Латыпава, ганаровага члена татарскай дыяспары ў Беларусі, прафесара Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі[1]. Бацькі — біёлагі.

Сцяпан Латыпаў па прафесіі арбарыст і прамысловы альпініст 5 разраду. Жыў каля «Плошчы Перамен» (Сморгаўскі тракт, 1) у Мінску[1].

Прайшоў прафесійную падрыхтоўку і сертыфікацыю ў Вялікай Брытаніі, мае сертыфікат IRATA (для тых, хто выконвае работы на вышыні). Сцяпан Латыпаў мае сваё ІП, ён дырэктар «Беларба». Прыводзіў у парадак, «лячыў» дрэвы ў рэзідэнцыі прэзідэнта, VIP-кліентаў, супрацоўнічаў з «Дыпсервісам».

Чытаў лекцыі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Затрыманне і абвінавачванне правіць

15 верасня 2020 года быў затрыманы ў двары жылога масіву па вул. Чарвякова ля Плошчы Перамен у Мінску супрацоўнікамі АМАПа.

19 верасня таго ж года ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, дзе сцвярджалася, што Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчывы супраць супрацоўнікаў міліцыі[2], пасля грамадскага розгаласу, які ўзнік пасля экспертнага аправяржэння ад хіміка Сяргея Бесараба[3][4][5], у канчатковым паведамленні Следчага камітэта аб завяршэнні расследавання гэтая версія адсутнічала[2].

На момант перадачы справы ў суд абвінавачванняў у спробе атруціць супрацоўнікаў МУС ужо не было, але яму выставілі абвінавачанні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • частак 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і непадпарадкаванне патрабаванням прадстаўнікоў улады);
  • часткі 2 арт. 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў)
  • часткі 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры). Нібыта «ў перыяд з красавіка 2019 г. па верасень 2020 г. абвінавачаны шляхам падману завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асобаў на агульную суму больш як 123 тысячы рублёў».

25 верасня 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[6][7]. 15 студзеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Джордж Фулкс, дэпутат Палаты лордаў Вялікабрытаніі  (укр.)[8][9].

Суд правіць

1 чэрвеня 2021 года падчас судовага пасяджэння Латыпаў заявіў, што яго гвалтам прымушалі зрабіць хлуслівае прызнанне пад пагрозай рэпрэсій супраць сваякоў і суседзяў і ўваткнуў сабе ў горла ручку, а потым пачаў рэзаць сабе рукі. Латыпава прааперавалі ў Мінскім цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а на наступны дзень перавезлі ў СІЗА[10].

10 чэрвеня 2021 года аднавіўся суд. Паседжанне адбывалася ў судзе Савецкага раёна Мінска. Пасля спробы самагубства Сцяпана прыкавалі да ахоўнікаў, каб ён больш нічога з сабой не зрабіў. Суддзя Аляксандр Воўк прыняў рашэнне накіраваць Сцяпана Латыпава на судова-псіхіятрычную экспертызу[11].

На далейшых судовых пасяджэннях Латыпаў заявіў, што падвергся пабоям пасля затрымання. 16 жніўня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Аляксандр Воўк, ужо ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза 21 чэрвеня 2021 года за шматлікія палітычна матываваныя прысуды) прызначыў Латыпаву 8,5 год пазбаўлення волі, тэрмін, які і прасіў пракурор Уладзімір Рабаў[12].

16 лістапада 2021 г. апеляцыйны суд пакінуў прыгавор без змяненняў[13].

Зноскі

  1. а б Сцяпан Латыпаў: «Я крычаў, задыхаючыся ў чорным пакеце, а яны смяяліся», Новы Час
  2. а б "Сцяпан Латыпаў". Новы Час (22 (730)): 3. 2021-06-11.
  3. Александр Бакланов; Кристина Сафонова. Житель минской «Площади перемен» Степан Латыпов пытался покончить с собой в зале суда Заявив перед этим, что милиция угрожала возбудить дела против его родных и соседей. Медуза (1 чэрвеня 2021). — «В сюжетах говорилось, что Латыпов якобы собирался использовать против сотрудников силовых структур «препараты первого класса опасности, содержащие яд дифосфин». Неназванный сотрудник ГУБОПиК заявил, что Латыпов хотел обработать этим веществом земельные участки и дачи силовиков, а также распылить его над бойцами ОМОНа и внутренних войск во время протестных акций. Это заявление государственных СМИ раскритиковал белорусский химик Сергей Бесараб, старший научный сотрудник Национальной академии наук Беларуси.»  Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2022.
  4. Евгения Штейн. Удобрение, «Белизна» и средство от кротов. Ученый-химик раскритиковал историю об «отравителе» с «площади Перемен». onliner.by (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021.
  5. Химик раскритиковал сюжеты БТ об «отравителе милиционеров» Латыпове. reform.by (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
  6. Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Сцяпана Латыпава . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 14 верасня 2021.
  7. Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязня Сцяпана Латыпава. Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 14 верасня 2021.
  8. Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  9. Debate: Progress report of the Bureau and the Standing Committee (continued) (англ.). Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  10. На наступны дзень пасля спробы самагубства Сцяпана Латыпава перавялі са шпіталю ў СІЗА на Валадарку, Белсат, 2-06-2021
  11. Сьцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. Працэс адновіцца пасьля яе вынікаў, Радыё Свабода, 10-06-2021
  12. От ухода за деревьями в резиденции Лукашенко до порезанного в суде горла — кто такой Степан Латыпов и как его осудили на 8,5 лет колонии Архівавана 16 жніўня 2021. // Белорусский партизан
  13. Приговор Степану Латыпову оставить без изменений //Reform.by

Спасылкі правіць