Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугаліі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугальскай Рэспубліцы ўтрымоўвае 15 аб’ектаў (на 2017 год)[1], што складае 1,6 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 14 аб’ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 3 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), яшчэ 1 аб’ект уключаны па прыродных крытэрыях і прызнаны выдатным узорам біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных экасістэм, раслінных і жывёльных супольнасцей (крытэрый ix). Акрамя гэтага, станам на 2017 год, 11 аб’ектаў на тэрыторыі Партугаліі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[2]. Партугальская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 30 верасня 1980 года[3]. Першыя чатыры аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Партугаліі, былі занесены ў спіс у 1983 годзе на 7-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[4][5][6][7][8].

Спіс аб’ектаў правіць

Спіс аб’ектаў[Кам 1] па стане на 2017 год ўтрымоўвае 15 аб’ектаў[1]:

#
ЮНЕСКА
Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 206[5]   Цэнтр горада Ангра-ду-Эраіжму[Кам 2]
(парт.: Zona Central da Cidade de Angra faz Heroísmo)
Аўтаномны рэгіён: Азорскія астравы
Горад: Ангра-ду-Эраіжму
1478 1983 iv, vi
2 263[6]  
 
Жэронімуш і вежа Белен[Кам 3]
(парт.: Mosteiro do Hieronymites e Torre Belém)
Рэгіён: Лісабонскі
Акруга: Лісабон
Горад: Лісабон
1450, 15151521 1983 iii, vi
3 264[7]   Кляштар Баталья[Кам 4]
(парт.: Mosteiro de Batalha)
Рэгіён: Цэнтральны
Акруга: Лейрыя
Горад: Баталья
13861517 1983 i, ii
4 265[8]   Кляштар Хрыста ў горадзе Тамар[Кам 5]
(парт.: Convento de Cristo em Tomar)
Рэгіён: Алентэжу
Акруга: Сантарэн
Горад: Тамар
XII стагоддзе 1983 i, vi
5 361[9]   Гістарычны цэнтр горада Эвара[Кам 6]
(парт.: Centro Histórico de Évora)
Рэгіён: Алентэжу
Акруга: Эвара
Горад: Эвара
8072 гг. да н.э. 1986 ii, iv
6 505[10]   Кляштар Алкабаса[Кам 7]
(парт.: Mosteiro de Santa Maria de Alcobaça)
Рэгіён: Цэнтральны
Акруга: Лейрыя
Горад: Алкабаса
1153 1989 i, iv
7 723[11]   Горад Сінтра і наваколлі[Кам 8]
(парт.: Paisagem Cultural de Sintra)
Рэгіён: Лісабонскі
Акруга: Лісабон
XI стагоддзе 1995 ii, iv, v
8 755[12]   Гістарычны цэнтр горада Порту[Кам 9]
(парт.: Centro Histórico de Porto)
Рэгіён: Паўночны
Акруга: Порту
Горад: Порту
IV стагоддзе 1996 iv
9 866[13]   Дагістарычны наскальны жывапіс у даліне Коа[Кам 10]
(парт.: Sítios de Arte Rupestre do Vale do Côa)
Рэгіён: Паўночны
Акруга: Гуарда
Найбліжэйшы горад: Віла-Нова-ды-Фош-Коа
(Сумесна з Іспаніяй  )
20 тыс. гадоў да н.э. 1998 i, iii
10 934[14]   Лаўровыя лясы вострава Мадэйра[Кам 11]
(парт.: Laurissilva da Madeira)
Аўтаномны рэгіён: Мадэйра 1999 ix, x
11 1031[15]   Гістарычны цэнтр горада Гімарайнш[Кам 12]
(парт.: Centro Histórico de Guimarães)
Рэгіён: Паўночны
Акруга: Брага
Горад: Гімарайнш
1096 2001 ii, iii, iv
12 1046[16]   Вінаробны рэгіён Алту-Дору[Кам 13]
(парт.: Região Vinhateira do Alto Douro)
Рэгіён: Паўночны
Акруга: Браганса
2001 iii, iv, v
13 1117[17]   Вінаробны ландшафт вострава Піку[Кам 14]
(парт.: Paisagem da Cultura da Vinha da Ilha do Pico)
Аўтаномны рэгіён: Азорскія астравы 2004 iii, v
14 1367[18]   Прыгранічны гарнізонны Элваш і яго ўмацаванні[Кам 15]
(парт.: Cidade Fronteiriça e de Guarnição de Elvas e as suas Fortificações)
Рэгіён: Алту-Алентэжу
Акруга: Парталегры
XIII стагоддзе 2012 iv
15 1387[19]   Каімбрскі ўніверсітэт[Кам 16]
(парт.: Universidade de Coimbra)
Рэгіён: Цэнтральны
Акруга: Каімбра
Горад: Каімбра
1290 2013 ii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў правіць

Аб’екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугаліі.


Аб’екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на Азорскіх астравах.
 
Лаўровыя лясы вострава Мадэйра
Аб’екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на Мадэйры.

Папярэдні спіс правіць

Папярэдні спіс[Кам 1] уключае пералік важных культурных і прыродных аб’ектаў, прапанаваныя ўрадам Партугаліі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2017 годзе ўрадам Партугальскай рэспублікі папярэдні спіс быў радыкальна перагледжаны: у склад спісу уключаны 21 аб’ект[2]. Аб’екты ранейшага папярэдняга спісу перанесены ў секцыю ніжэй.

#
ЮНЕСКА
Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 6207[20]   Гістарычны цэнтр горада Гімарайнш і зона Корас (пашырэнне)
(парт.: Historic Centre of Guimarães and Couros Zone (extension)).
Рэгіён: Паўночны
Акруга: Брага
41°26′24″ пн. ш. 8°17′35″ з. д.HGЯO
X стагоддзя 2017 iii, iv, v
2 6208[21]   Гістарычная частка Лісабона
(парт.: Historical Lisbon, Global City).
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
38°42′27″ пн. ш. 9°08′11″ з. д.HGЯO
XIIXVIII стагоддзя 2017 i, ii, iii, iv, vi
3 6209[22]   Мертола
(парт.: Mértola).
Рэгіён: Алентэжу
Акруга: Бежа
37°38′15,55″ пн. ш. 7°39′54,27″ з. д.HGЯO
XII стагоддзя 2017 ii, iii, iv
4 6210[23]   Мясцовасць Мантада
(парт.: Montado).
2017 iv, v, vi
5 6211[24]   Палац Мафра і запаведнік
Тапада-Насьянал-ды-Мафра
(парт.: Palácio e Tapada Nacional de Mafra).
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
38°56′13″ пн. ш. 9°19′35″ з. д.HGЯO
XVIII стагоддзя 2017 i, ii, iv, vi
6 6212[25]   Экспедыцыя Магеллана (першае кругасветнае плаванне)
(парт.: Route of Magellan. First around the World).
1519—1522 гг. 2017 ii, iv, vi
7 6213[26]   Святыня Сантуарыё Бон-Жэзуш-ду-Монці (Брага)
(парт.: Santuário do Bom Jesus do Monte (Braga))
Рэгіён: Паўночны
Акруга: Брага
41°33′16″ пн. ш. 8°22′40″ з. д.HGЯO
XVIII стагоддзя 2017 i, iv, v
8 6214[27]   Віла-Вісоза і паляўнічыя ўгоддзі Тапада-Рэал
(парт.: Vila Viçosa. Tapada Real).
Рэгіён: Алентэжу
Акруга: Эвора
38°46′44,25″ пн. ш. 7°25′04,37″ з. д.HGЯO
XIII стагоддзя 2017 ii, iv
9 6217[28]   Селважэнс
(парт.: Ilhas Selvagens).
Аўтаномны рэгіён: Мадэйра
30°06′18,64″ пн. ш. 15°56′39,55″ з. д.HGЯO
2017 vii, viii, ix, x
10 6218[29]  
 
 
 
Сярэднявечныя фартыфікацыйныя збудаванні на мяжы Партугаліі
(парт.: Castelo de Elvas)
(парт.: Castelo de Almeida)
(парт.: Castelo de Marvão)
(парт.: Praça-forte de Valença)
Акруга: Порталегры: Элваш
38°52′50,41″ пн. ш. 7°09′51,82″ з. д.HGЯO

Акруга: Гуарда: Алмейда
40°43′29″ пн. ш. 6°54′23″ з. д.HGЯO
Акруга: Порталегры: Элваш, Марван
39°23′37,58″ пн. ш. 7°23′34,81″ з. д.HGЯO
Акруга: Віана-ду-Каштэлу: Валенса
42°10′40,93″ пн. ш. 8°38′40,96″ з. д.HGЯO

XIIIXVII стагоддзя 2017 iv, vi
11 6221[30]   Акведук Агуас Ліўрыс
(парт.: Aqueduto das Águas Livres).
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
38°43′36,12″ пн. ш. 9°10′00,12″ з. д.HGЯO
XVIII стагоддзя 2017 i, ii, iv
12 6222[31]   Дарога святога Якава ў Партугаліі
(парт.: Caminhos de Santiago).
Рэгіён: Паўночны і Цэнтральны 2017 ii, iii, iv, vi
13 6223[32]   Рымскія руіны ды-Троя
(парт.: Ruínas romanas de Troia).
Рэгіён: Алентэжу
Акруга: Сетубал
38°29′18,30″ пн. ш. 8°53′16″ з. д.HGЯO
IIV стагоддзя 2017 iii, iv
14 6224[33]   Працы архітэктара Алвару Сіза Віейра ў Партугаліі
(парт.: Ensemble of Álvaro Siza's Architecture Works in Portugal).
Порту, Лісабон, Эвора, Авейру, Алівейра-дзі-Аземейш, Марку-дзі-Канавезеш, Кампу-Маёр, Леса-да-Палмейра, Матозіньюш, Повуа-дзі-Варзін, Віла-ду-Кондзі, Овар, Сетубал 2017 i, ii, iv
15 6225[34]   Паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Партугаліі
(парт.: Sudoeste Alentejano e Costa Vicentina).
Рэгіён: Алгарві
Акруга: Фару
2017 viii, ix, x
16 6226[35]   Гістарычны раён Лісабона
Байша Памбаліна
(парт.: Baixa Pombalina).
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
38°42′27″ пн. ш. 9°08′11″ з. д.HGЯO
XVIII стагоддзя 2017 i, ii, iv, vi
17 6227[36]   Манастыр кармелітаў босых
і лясны масіў Бусаку
(парт.: Mata e serra do Buçaco).
Рэгіён: Цэнтральны
Акруга: Авейру
40°22′34,56″ пн. ш. 8°21′56,48″ з. д.HGЯO
XIII стагоддзя 2017 ii, iii, iv
18 6228[37]   Галоўны офіс і сад фонду Галуста Гюльбекяна
(парт.: Fundação Calouste Gulbenkian).
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
38°44′12″ пн. ш. 9°09′15″ з. д.HGЯO
1969 2017 i, ii, iv, vi
19 6230[38]   Лявады вострава Мадэйра
(парт.: Levadas da Madeira.).
Аўтаномны рэгіён: Мадэйра
32°22′20″ пн. ш. 16°16′30″ з. д.HGЯO
XVI стагоддзя 2017 i, ii, iv, v
20 6231[39]   Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет
(парт.: Mid-Atlantic Ridge).
2017 vii, viii, ix, x
21 6256[40]   Аб’екты глабалізацыі ў Партугаліі
(парт.: Sites of Globalization).
Лагуш, Сагрэш, Сілвеш, Фуншал, Ангра-ду-Эроішму, Віла-ду-Порту 2017 ii, iv, vi

Папярэдні спіс кандыдатаў да 2017 года правіць

У гэтым спісе[Кам 1] прыведзены 11 аб’ектаў, прапанаваныя ўрадам Партугаліі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны да 2017 года[41].

#
ЮНЕСКА
Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 562[42]   Гістарычны цэнтр горада Сантарэн
(парт.: Centro Histórico de Santarém)
Рэгіён: Рыбатэжу
Акруга: Сантарэн
З XI стагоддзя 1996 не названы
2 565[43]   Пячора Алгар-ду-Карван
(парт.: Algar do Carvão)
Аўтаномны рэгіён: Азорскія астравы
Найбліжэйшы горад: Ангра-ду-Эраіжму
1996 не названы
3 566[44]   Пячора Фурна-ду-Энзофры
(парт.: Furna do Enxofre)
Аўтаномны рэгіён: Азорскія астравы
Найбліжэйшае паселішча: Луш
1996 не названы
4 1428[45]   Горад Марван са скалістай гарой
(парт.: Marvão)
Рэгіён: Алту-Алентэжу
Акруга: Парталегры
З XIII стагоддзя 2000 iv, v
5 1742[46]   Селважэнс
(парт.: Ilhas Selvagens)
Аўтаномны рэгіён: Мадэйра 2002 x
6 1979[47]   Паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Партугаліі
(парт.: Sudoeste Alentejano e Costa Vicentina)
Рэгіён: Алгарві
Акруга: Фару
2004 viii, ix, x
7 1980[48]   Гістарычны раён Лісабона
Байша Памбаліна
(парт.: Baixa Pombalina)
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
З XVIII стагоддзя 2004 i, ii, iv, v, vi
8 1981[49]   Палац Мафра і запаведнік
Тапада-Насьянал-ды-Мафра
(парт.: Palácio e Tapada Nacional de Mafra)
Рэгіён: Лісабон
Акруга: Лісабон
З XVIII стагоддзя 2004 i, ii, iv
9 1984[50]   Манастыр кармелітаў босых
і лясны масіў Бусаку
(парт.: Mata e serra do Buçaco)
Рэгіён: Цэнтральны
Акруга: Авейру
З XIII стагоддзя 2004 не названы
10 1985[51]   Прыродны парк Арабіда
(парт.: Parque Natural da Arrábida)
Рэгіён: Лісабонскі
Акруга: Сетубал
Найбліжэйшы горад: Сетубал
2004 vii, viii, ix, x
11 5255[52]   Сцежкі дыназаўраў у Партугаліі
(парт.: ICNITOS de Dinossáurios)
Рэгіёны: Рыбатэжу, Лісабонскі
Акруга: Сантарэн, Сетубал
2008 vii, viii

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў правіць

 
Паўднёва-заходняе
ўзбярэжжа
Лясны масіў Бусаку
Прыродны парк Арабіда
Сцежкі дыназаўраў у Партугаліі
Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс.
Кандыдаты, што ўвайшлі ў Папярэдні спіс.

Каментарыі правіць

  1. а б в У гэтай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
  2. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Знаходзячыся на востраве Тэршэйра Азорскага архіпелага, гэты горад, пачынаючы з XV ст. і да з’яўлення параходаў ў XIX ст., служыў абавязковым пунктам прыпынку для судоў, якія пераплылі Атлантыку. Крэпасці Сан-Себасцьян і Сан-Жуан-Батыста, якія маюць узрост 400 гадоў, з’яўляюцца ўнікальнымі прыкладамі ваеннай архітэктуры. Пашкоджаная землятрусам ў 1980 годзе, Ангра цяпер аднаўляецца»[5].
  3. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Манастыр іеронімітаў, які стаіць пры ўваходзе ў лісабонскую гавань, збудаванне якога пачалося ў 1502 годзе, найбольш ярка ілюструе партугальскае мастацтва. Беленская вежа, размешчаная паблізу, узведзена ў памяць аб экспедыцыі Васка да Гамы і нагадвае пра вялікія марскія адкрыцці, якія заклалі асновы сучаснай палітычнай карты свету»[6].
  4. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Дамініканскі манастыр баталіі быў збудаваны ў памяць пра перамогу партугальцаў над кастыльцамі ў 1385 годзе ў бітве пры Алжубарота. Яму наканавана было стаць галоўным аб’ектам будаўніцтва партугальскіх каралёў у наступныя два стагоддзі. Тут выявілася вельмі спецыфічная нацыянальная разнавіднасць готыкі, якая ўзнікла пад моцным уплывам стылю мануэліно, што дэманструе такі шэдэўр як Каралеўскі клостэр»[7].
  5. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Першапачаткова задуманы як помнік, які сімвалізуе Рэканкісту, гэты манастыр рыцараў-тампліераў (які перайшоў у 1344 годзе да рыцараў Ордэна Хрыста) стаў адыгрываць зусім іншую ролю ў мануэлінскі перыяд — ролю сімвала адкрытасці Партугаліі для іншых народаў свету»[8].
  6. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Гэты горад-музей, гісторыя якога сыходзіць каранямі ў часы Старажытнага Рыма, дасягнуў свайго росквіту ў XV стагоддзі, калі ён стаў рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. Яго ўнікальнае аблічча фарміруецца жылымі дамамі XVIXVIII стагоддзяў з пабеленымі сценамі, упрыгожанымі кафлямі — «азулежуш» — і гаўбцамі з каванага жалеза. Помнікі Эвора аказалі вялікі ўплыў на партугальскую архітэктуру ў Бразіліі»[9].
  7. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Манастыр Божай Маці ў Алкобасе, на поўнач ад Лісабона, быў заснаваны ў XII стагоддзі каралём Альфонсам I. Яго памеры, вытрыманасць архітэктурнага стылю, прыгажосць матэрыялаў, а таксама тое старанне, з якім ён быў пабудаваны, робяць яго шэдэўрам цыстэрцыянскага гатычнага мастацтва»[10].
  8. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «У XIX стагоддзі Сінтра стала першым цэнтрам еўрапейскага рамантызму. Фердынанд II ператварыў разбураны манастыр у замак, дзе гэты новы напрамак праявіўся ў выкарыстанні элементаў готыкі, егіпецкага, маўрытанскага стыляў і Адраджэння, а таксама ў стварэнні парка, які спалучае мясцовыя і экзатычныя віды дрэў. Іншыя выдатныя будынкі, пабудаваныя ў тым жа духу на прылеглых горных схілах, дапоўнілі гэты ўнікальны комплекс паркаў і садоў, які паўплываў на ландшафтную архітэктуру ўсёй Еўропы»[11].
  9. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Пабудаваны на схілах пагоркаў паблізу вусця ракі Дору горад Порту — гэта выбітны гарадскі ландшафт, які мае тысячагадовую гісторыю. Яго бесперапыннае развіццё, звязанае з морам (старажытныя рымляне называлі яго Портус, што значыць порт), можна ўявіць па шматлікіх і разнастайных помніках — ад кафедральнага сабора з хорамі ў раманскім стылі да неакласічнага будынка Фондавай біржы і царквы Санта-Клара, пабудаванай у тыпова партугальскім стылі мануэліно»[12].
  10. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Уключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ў 1998 годзе, помнікі дагістарычнага наскальнага жывапісу даліны Коа ўяўляюць сабой унікальную па ліку наскальных малюнкаў калекцыю перыяду верхняга палеаліту (22 000—10 000 гадоў да нашай эры). Яна з’яўляецца найбольш яркім прыкладам, які ілюструе зараджэнне мастацкай творчасці чалавека. Археалагічная зона Сіега Вэрдэ, размешчаная ў вобласці Касцілья-е-Леон, дапаўняе гэты помнік. Тут знаходзяцца 645 гравюр, выразаных на сценах пячор, якія ўтварыліся пад уздзеяннем воднай эрозіі. Гэтыя гравюры, галоўным чынам сімвалічныя, малююць жывёл. Аднак некаторыя з іх прадстаўляюць сабой таксама геаметрычныя фігуры і схематычныя выявы. Дагістарычны ансамбль наскальнага мастацтва даліны Коа і Сіега Вэрдэ ўтварае самы значны аб’ект наскальнага жывапісу перыяду палеаліту пад адкрытым небам, з размешчаных на Пірынейскім паўвостраве»[13].
  11. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Лаўровыя лясы Мадэйры ўяўляюць сабой каштоўныя рэліктавыя насаджэнні, некалі шырока распаўсюджаныя ў гэтым рэгіёне. Найбуйнейшы з ацалелых лаўровых лясных масіваў, лес на 90% з’яўляецца першасным. Мясцовасць характарызуецца ўнікальным раслінным і жывёльным светам, тут адзначаны многія эндэмічныя віды, да прыкладу, мясцовы від голуба (мадейрскі голуб)»[14].
  12. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Гістарычны горад Гімарайнш асацыюецца са станаўленнем ў XII ст. партугальскай нацыянальнай самасвядомасці. Гэта выключна добра захаваны сапраўдны прыклад эвалюцыі сярэднявечнага паселішча ў сучасны горад. Разнастайнасць тыпаў яго будынкаў раскрывае спецыфіку развіцця партугальскай архітэктуры ў перыяд XV—XIX стагоддзяў, калі выкарыстоўваліся традыцыйныя будаўнічыя матэрыялы і метады»[15].
  13. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «У раёне Алту-Дору віно выраблялася традыцыйнымі метадамі на працягу 2 тысяч гадоў. Пачынаючы з XVIII стагоддзя яго галоўны прадукт — партвейн — набывае, дзякуючы сваёй якасці, сусветную вядомасць. Такія даўнія традыцыі вінаробства сфармавалі культурны ландшафт выбітнай прыгажосці, які адлюстроўвае тэхналагічную, сацыяльную і эканамічную эвалюцыю»[16].
  14. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Гэты аб’ект спадчыны плошчай 987 га размешчаны на вулканічным востраве Піку, другім па велічыні ў Азорскім архіпелагу. На ім знаходзіцца цэлая сетка працяглых загарод, якія праходзяць паралельна скалістага берага, пабудаваных для абароны тысяч маленькіх прастакутных зямельных надзелаў — «курайш» — ад уздзеяння ветру і марской вады. Сведчаннямі гэтай культуры вінаробства, зараджэнне якой адносіцца да XV стагоддзя, з’яўляюцца таксама палі, дамы, уключаючы маёнткі пачатку XIX стагоддзя, вінныя склепы, цэрквы і прычалы»[17].
  15. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Аб’ект, шырока ўмацаваны з XVII па XIX стагоддзі, уяўляе сабой самы вялікі фальшборт сістэмы сухога рова ў свеце. Сцены горада змяшчаюць казармы і іншыя ваенныя будынкі, а таксама цэрквы і манастыры. У той час як Элваш змяшчае рэшткі пачынаючы з яго з’яўлення ў X стагоддзі, яго ўмацаванне пачалося, калі Партугалія аднавіла незалежнасьць у 1640 годзе. Умацаванне, распрацаванае галандскімі езуітамі падрэ Касмандэра, ўяўляе сабой лепшы з захаваўшыхся прыклад галандскай школы ўмацаванняў ў свеце. Аб’ект таксама змяшчае акведук Амарэйра, пабудаваны для таго, каб крэпасць вытрымлівала працяглыя аблогі»[18].
  16. Апісанне аб’екта на афіцыйным сайце ЮНЕСКА: «Размешчаны на пагорку з відам на горад, універсітэт Каімбры і яго каледжы раслі і развіваліся на працягу больш за сем стагоддзяў у межах старога горада. Вядомыя будынкі ўніверсітэта ўключаюць сабор XII стагоддзя Санта-Круз і шэраг каледжаў XVI стагоддзя, каралеўскі палац Алькасаба, ў якім размяшчаўся ўніверсітэт з 1537 года, бібліатэка Жуаніна з багатым дэкорам у стылі барока XVIII стагоддзя, батанічны сад і Універсітэцкі выдавецкі дом, а таксама вялікі «універсітэцкі гарадок», створаны ў 1940-х гадах. Збудаванні ўніверсітэта сталі эталонам у развіцці іншых устаноў вышэйшай адукацыі ў партугаламоўным свеце, дзе ён таксама аказвае вялікі ўплыў на працэс навучання і літаратуры. Каімбра прапануе выбітны прыклад інтэграванага ўніверсітэцкага горада з канкрэтнай гарадской тыпалогіяй, а таксама яго ўласныя цырыманіяльныя і культурныя традыцыі, якія былі захаваныя ў дзеянні на працягу стагоддзяў»[19].

Зноскі

  1. а б Properties inscribed on the World Heritage List (15): Portugal. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2018. Праверана 7 жніўня 2018.
  2. а б Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугаліі. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 3 ліпеня 2012.
  3. The States Parties - Portugal. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 31 кастрычніка 2010.
  4. Report of the rapporteur (1-1984) (англ.) (PDF). UNESCO.org. Праверана 28 ліпеня 2018.
  5. а б в Central Zone of the Town of Angra do Heroismo in the Azores. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  6. а б в Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  7. а б в Monastery of Batalha. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  8. а б в Convent of Christ in Tomar. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  9. а б Historic Centre of Évora. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  10. а б Monastery of Alcobaça. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  11. а б Cultural Landscape of Sintra. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  12. а б Historic Centre of Oporto, Luiz I Bridge and Monastery of Serra do Pilar. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  13. а б Prehistoric Rock Art Sites in the Côa Valley and Siega Verde. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  14. а б Laurisilva of Madeira. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  15. а б Historic Centre of Guimarães. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  16. а б Alto Douro Wine Region. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  17. а б Landscape of the Pico Island Vineyard Culture. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  18. а б Garrison Border Town of Elvas and its Fortifications. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  19. а б University of Coimbra – Alta and Sofia. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 21 ліпеня 2018.
  20. Historic Centre of Guimarães and Couros Zone (extension). (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  21. Historical Lisbon, Global City. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  22. Mértola. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  23. Montado, Cultural Landscape. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  24. Royal Building of Mafra – Palace, Basilica, Convent, Cerco Garden and Hunting Park (Tapada). (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  25. Route of Magellan. First around the World. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  26. Sanctuary of Bom Jesus do Monte in Braga. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  27. Vila Viçosa, Renaissance ducal town. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  28. Selvagens Islands. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  29. Bulwarked Fortifications of the "Raia" (Border). (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  30. Águas Livres Aqueduct. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  31. Routes of Santiago de Compostela: Routes in Portugal. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  32. Roman Production Centre of Fish Salting and Conservation in Tróia. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  33. Ensemble of Álvaro Siza's Architecture Works in Portugal. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  34. The Southwest Coast. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  35. Pombaline Lisbon. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  36. Desert of the Discalced Carmelites and Built Ensemble of the Palace-Hotel in Bussaco. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  37. Head Office and Garden of the Calouste Gulbenkian Foundation. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  38. Levadas of Madeira Island. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  39. Mid-Atlantic Ridge. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 6 жніўня 2018.
  40. Sites of Globalization. (англ.). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  41. Tentative Lists: Portugal. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2017. Праверана 6 жніўня 2018.
  42. Historic Centre of Santarem. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 22 ліпеня 2018.
  43. Algar do Carvao. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 22 ліпеня 2018.
  44. Furna do Enxofre. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 22 ліпеня 2018.
  45. Town of Marvao and the craggy mountain on which it is located. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 22 ліпеня 2018.
  46. Ilhas Selvagens (Selvagens Islands). (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2016. Праверана 22 ліпеня 2018.
  47. The Southwest Coast. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 22 ліпеня 2018.
  48. Pombaline 'Baixa' or Downtown of Lisbon. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 22 ліпеня 2018.
  49. Mafra Palace, Convent and Royal Hunting Park. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2017. Праверана 22 ліпеня 2018.
  50. Forest Park of the Discalced Carmelites, Bucaco. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2016. Праверана 22 ліпеня 2018.
  51. Arrabida. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 22 ліпеня 2018.
  52. ICNITOS de Dinossáurios. (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 22 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць