Стэфензія атласная

від грыбоў

Стэфе́нзія атласная[1], труфля шаўкавістая (Stephensia bombycina) — від грыбоў роду Стэфензія (Stephensia) сямейства Піранемавыя (Pyronemataceae). Умоўна ядомы грыб[1].

Стэфензія атласная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stephensia bombycina (Vittad.) Tul., 1851

Сінонімы
Genea bombycina Vittad., 1831

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  353041
EOL  198467
MB  432055

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба падземнае, круглява-клубнепадобнае, 2—3 см у дыяметры. Перыдый (знешняя абалонка) амаль гладкі, звіліста складкаваты, слаба апушаны, светлы, бураваты, з вузкай шчылінкай, якая вядзе ўнутр пладовага цела. Мякаць белаватая, шчыльная, з лабірынтападобнымі хадамі, у сярэдзіне ружавата-белаватая, з прэсным смакам і рэзкім сырным пахам. Сумкі вузкія, цыліндрычныя або мяшэчкападобныя, 8-споравыя, высцілаюць хады гіменіяльным слоем. Споры шарападобныя, гладкія, амаль бясколерныя, у масе светла-бураватыя.

Пашырэнне правіць

Стэфензія атласная пашырана пераважна ў Заходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі адзначаны ў Асіповіцкім і Мінскім раёнах[2].

Трапляецца адзінкавымі экзэмплярамі ў мяшаных і хвойных лясах з багатымі на гумус глебамі. Расце і пладаносіць у паверхневым слоі глебы. Утварае мікарызу з шыракалістымі дрэвамі. Пладовыя целы выспяваюць у ліпеніверасні.

Ахова правіць

На тэрыторыі Беларусі грыб мае ахоўны статус: 2 катэгорыя (EN) — віды пад пагрозай вымірання[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць