Сушаніца балотная
Су́шаніца багнавая[3], сушаніца балотная[3] — кветкавая расліна роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Сушаніца балотная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—20[3][4] см. Каранёвая сістэма мае глыбіню да 18[4] см. Сцябло пераважна раскідзіста-галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Кветкі ў дробных жаўтавата-белых кошыках, сабраных клубочкамі ў шчыльныя галоўчатыя суквецці і абкружаных даўжэйшым за іх лісцем. Краявыя кветкі песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя і двухполыя. Плод — сямянка з чубком.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), Паўночнай Амерыкі[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[6]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках, камяністых россыпах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пашах і агародах, аблогах, пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны[6]. Від быў занесены ў Чырвоную кнігу Саратаўскай вобласці Расіі (1996)[6][7].
Гаспадарчае значэнне правіць
Лекавая расліна. Пустазелле на пасевах пераважна азімых культур.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Gnaphalium uliginosum L. — Сушеница топяная, сушеница болотная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- ↑ Taxon: Gnaphalium uliginosum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ а б в Сушеница топяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Красная книга Саратовской области: Растения, грибы, лишайники. Животные. (руск.) / Комитет охраны окружающей среды и природных ресурсов Саратовской области. — Саратов: Регион. Приволж. изд-во «Детская книга», 1996. — 264 с. —5000 экз. — ISBN 5-8270-0177-5
Літаратура правіць
- Прусакова Б. М. Сушаніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 45. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1340. Gnaphalium uliginosum L. s.l. [G. rossicum Kirp., Filaginella uliginosa (L.) Opiz] — Сушеница топяная, или болотная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 404. — ISBN 5-87317-163-7.
- Губанов И. А. и др. Сушеница болотная — G. uliginosu L. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 319—320. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
Спасылкі правіць
- Сушеница топяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gnaphalium uliginosum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Gnaphalium uliginosum L. — Сушеница топяная, сушеница болотная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)