Сямён Пятровіч Мікульскі
Сямён Пятровіч Мікульскі (3 (15) верасня 1896, в. Ківачына Пружанскага павета, цяпер у Пружанскім раёне — 8 мая 1964) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1944).
Сямён Пятровіч Мікульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) верасня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1964 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1929), аператыўны факультэт гэтай акадэміі (1934), Ваенную акадэмію Генштаба (1948). У арміі з 1915, у Чырвонай Арміі з 1918. Удзельнік грамадзянскай (1918—1920) і савецка-фінляндскай (1939—1940) войнаў. У Вялікую Айчынную вайну на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах; камандзір дывізіі, начальнік штаба, намескнік камандуючага арміяй і войскамі Волхаўскай аператыўнай групы, камандзір корпуса, камендант г. Гданьск. У 1946—1955 выкладчык Ваеннай акадэміі Генштаба.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).