Сяргей Сцяпанавіч Мацапура

Сяргей Сцяпанавіч Мацапу́ра (15 лютага 1919 — 17 сакавіка 1998) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Сяргей Сцяпанавіч Мацапура
Дата нараджэння 15 лютага 1919(1919-02-15)
Месца нараджэння вёска Гдзень, Брагінскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 17 сакавіка 1998(1998-03-17) (79 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19391965
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

С. С. Мацапура нарадзіўся ў вёсцы Гдзень (зараз у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы, працаваў трактарыстам у калгасе. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім, Цэнтральным, Калінінскім, 1-м украінскім, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах — наводчык і камандзір гарматнага разліку, разведчык, камандзір разліку станковага кулямёта, механік-вадзілель танка Т-34. Удзельнік прыгранічных баёў на тэрыторыі Літвы, абароны Полацка, Невеля, Новасакольнікаў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Тарапецка-Холмскай, Уманьска-Баташанскай, Люблінска-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай аперацый. Быў тройчы паранены.

Механік-вадзіцель танка (49-я гвардзейская Вапнярская танкавая брыгада, 12-ы гвардзейскі Уманьскі танкавы корпус, 2-я танкавая армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі старшына С. С. Мацапура вызначыўся ў студзені 1945 г. у баях за вызваленне гарадоў Сахачаў і Інаўроцлаў на тэрыторыі Польшчы.

Пасля вайны служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе служыў у органах Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У 1951 годзе скончыў курсы пры Уладзімірскай афіцэрскай школе МУС СССР. З 1965 г. капітан С. С. Мацапура ў запасе. Працаваў у навукова-даследчым аб'яднанні ў Маскве.

Памёр С. С. Мацапура 17 сакавіка 1998 г. Пахаваны на Шчэрбінскіх Паўднёвых могілках у Маскве.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць