Сяргей Сяргеевіч Корчык
Сяргей Сяргеевіч Корчык (нар. 31 мая 1936, с. Хінель, Сеўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Сяргей Сяргеевіч Корчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. А. Чантурыя, В. І. Гусеў, Г. У. Заборскі і інш.). Член Саюза архітэктараў з 1963 года. У 1960—1966 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы Белпрампраекта Дзяржбуда БССР; у 1966—1968 гадах галоўны архітэктар праектаў аддзела тэхнічнай эстэтыкі ПКБ Мінсельбуда БССР; у 1968—1994 гадах галоўны архітэктар, кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар аддзела Белдзіпрахарчпрама Мінхарчпрама СССР[1]. Пражывае ў г. Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс заводаў (электрамеханічны і электралямпавы) ва ўсходнім прамысловым вузле Брэста (1965—1972); інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1966)[1]; шматпавярховы склад на маслатлушчкамбінаце ў Ленінградзе (1969—1971)[2]; хлебазаводы ў Вільнюсе (1972), Мінску (1977), Каўнасе (1961), Жодзіне (1988), Унечы Бранская вобласці (1989); пашырэнне вытворчасці на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны Мазыранін» у Нароўлі (1989); комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» Мінска (1971-78); інтэр'еры і праместэтыка на хлебазаводзе (1971—1973)[2], цэх «Пепсі-Кола» з лёгкіх металічных канструкцый фінскай пастаўкі на ліманадным заводзе ў Таліне (1979); буйныя комплексы піваварных заводаў ва Уцяне, Літва (1971-80), Барнауле (1971-84) на чэшскім абсталяванні; рэканструкцыя піваварнага завода «Беларусь» (цяпер «Аліварыя») у Мінску з будаўніцтвам шматпавярховага корпуса адміністрацыйных, бытавых і інжынерных службаў (1986-89); цэх дзіцячага харчавання на кансервавым заводзе ў Хойніках Гомельскай вобласці (1985, не ажыццёўлены), агароднінны цэх з адміністрацыйна-бытавым корпусам на кансервавым заводзе ў Барысаве (1979-85), буйны бульбаперапрацоўчы завод з вытворчасцю сухога бульбянога пюрэ на імпартным (ФРГ) абсталяванні ў г.п. Пагар Бранскай вобласці (1987-90); пашырэнне макароннай фабрыкі за кошт будаўніцтва цэха макаронных вырабаў на італьянскім абсталяванні ў Барысаве (1983-85); рэканструкцыя Мінскага маргарынавага завода з арганізацыяй вытворчасці наліўнога маргарыну — вытворчы корпус са складам—халадзільнікам (1989); інтэр’еры з распрацоўкай убудаванай мэблі будынка Мінсельбуда БССР у Мінску (1966-68), інтэр’еры і раздзел «Прамэстэтыка» на хлебазаводзе ў Таліне (1971-73), інтэр’еры ўваходнай групы і вестыбюля праектнага інстытута Белдзіпрахарчпрам (1993)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Корчик Сергей Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Корчик Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Корчик Сергей Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Корчик Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)