Сяргей Уладзіміравіч Грышын
Сяргей Уладзіміравіч Грышын (18 сакавіка 1917, вёска Фаміно, Дарагабужскі раён, Смаленская вобласць — 25 чэрвеня 1994[1]) — Герой Савецкага Саюза (1943), кандыдат ваенных навук (1964), дацэнт (1966).
Сяргей Уладзіміравіч Грышын | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1994 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Савецкі партызанскі рух |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
З чэрвеня 1941 на Заходнім фронце, камандзір танкавага ўзвода. З верасня 1941 камандзір групы, потым партызанскага атрада «Трынаццаць» у Смаленскай вобласці. У чэрвені 1942 — маі 1944 камандзір асобнага партызанскага палка «Трынаццаць», які дзейнічаў з красавіка 1943 на тэрыторыі Беларусі; у чэрвені 1944 года камандзір асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць». Член КПСС з 1943 года. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1947) і Генштаба (1955). З 1958 года на выкладчыцкай рабоце ў ваеннай акадэміі.
Зноскі
- ↑ Сяргей Уладзіміравіч Грышын на сайце «Героі краіны»
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.