Тамаз Гамкрэлідзэ
Тама́з Валерыя́н Гамкрэлі́дзэ (груз. თამაზ ვალერიანის ძე გამყრელიძე; 23 кастрычніка 1929 г. — 10 лютага 2021 г.) — выбітны грузінскі мовазнавец, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Грузіі ў 2005 — 2013 гг.
Тамаз Гамкрэлідзэ | |
---|---|
თამაზ გამყრელიძე | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2021 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Літва |
Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта, палітык, Hittitologist |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Igor M. Diakonoff[d] |
Вядомы як | стваральнік армянскай гіпотэзы |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Кутаісі. Бацька быў рэпрэсіраваны ў 1937 г. Родны брат Рэваз Гамкрэлідзэ стаў вядомым матэматыкам. У 1952 г. скончыў Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе атрымаў спецыяльнасць семіталогія. У 1956 г. абараніў дысертацыю «Праіндаеўрапейскія элементы хецкай мовы» і атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук. У 1960 г. пасля абароны дысертацыі «Хецкая мова і тэорыя гартані» стаў доктарам філалагічных навук.
У 1964 г. узначаліў кафедру структурнай і прыкладной лінгвістыкі Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973 — 2000 гг. кіраваў інстытутам усходазнаўства Акадэміі навук Грузіі. У 1984 — 1990 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1990 — 1991 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Грузіі. У 1992 — 2004 гг. тройчы выбіраўся ў парламент Грузіі. У 2005 — 2013 гг. — прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Грузіі.
Навуковыя погляды
правіцьНавуковыя працы Тамаза Гамкрэлідзэ прысвечаны пераважна тэорыі лінгвістыкі, тыпалогіі і гісторыі грузінскай мовы і індаеўрапейскіх моў. У 1972 — 1973 гг. Т. Гамкрэлідзэ і В. І. Іваноў прапанавалі перагляд фаналагічнай і марфаналагічнай сістэмы індаеўрапейскіх моў. На гэтай аснове ў 1984 г. яны выступілі з так званай армянскай гіпотэзай, якая лакалізавала прарадзіму індаеўрапейцаў на ўсходзе Анатоліі і ў Закаўказзі.
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Gamkrelidze_Thomas