Трыпутнік ланцэтны
Трыпутнік ланцэтны[3] (Plantago lanceolata) — расліна сямейства Трыпутнікавыя, від роду Трыпутнік.
Трыпутнік ланцэтны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Plantago lanceolata L. | |||||||||||||||||
|
Назва
правіцьТрыпутнік ланцэталісты, міжперстніца, нізіперснік, нізіперсніца[4][5], міжыперсніца, трыпутнік[6][7].
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй да 50 см, са скарочаным карэнішчам і стрыжневым коранем.
Сцябло безлісцевае. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку. Яно ланцэтнае цэльнакрайняе, з 3-5 дугападобнымі жылкамі, у ніжняй частцы ўздоўж жылак пакрыта валаскамі.
Кветкі дробныя сухія са светла-бурым адценнем, сабраныя ў густыя кароткія даўгавата-яйкападобныя каласы. Тычынкі светла-жоўтыя, у 4-5 разоў даўжэй венчыка і выдаюцца з яго.
Формула кветкі: [8]
Плод — яйкападобная тупая двугнёздавая каробачка, якая мае ў кожным гняздзе па адной насеніне. Расліна цвіце ў маі—жніўні. Паспяванне пладоў прыходзіцца на ліпень—верасень.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасце ў Паўночным паўшар'і ў раёнах з умераным кліматам.
Расце на вільготных урадлівых глебах па мурожных і абалонных лугах, на лясных палянах, высечках і прасеках.
Хімічны склад
правіцьНадземныя часткі расліны ўтрымліваюць флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя. У лісці ўтрымліваюцца вугляводы і арганічныя кіслоты (фумаравая, хларагенавая, неахларагенавая, ванілінавая, ферулавая, протакатэхавая, пара-гідроксібензойная, пара-кумаравая). Насенне ўтрымлівае слізі і тлусты алей.
У каранях знойдзены лінолевая кіслата, халестэрын, сітастэрын, стыгмастэрын і кампестэрын.
Таксанамія
правіцьВід Трыпутнік ланцэтны ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства | яшчэ каля 150 відаў | ||||||||||||
порядок Ясноткакветныя | яшчэ Трыпутнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Трыпутнік ланцэтны | |||||||||||
яшчэ 58 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG III) |
яшчэ каля 90 родаў | ||||||||||||
Значэнне і выкарыстанне
правіцьЛісце аказвае супрацьзапаленчае, болесуцішальнае і сакрэталітычнае дзеянне пры захворваннях дыхальных органаў, якія суправаджаюцца выдзяленнем густых сакрэтаў, напрыклад, пры хранічным катары лёгкіх, частым мачавыпусканні і інш. Сок са свежага лісця гэтага расліны дзейнічае змягчальна, супакойвае боль пры фурункулах, ацёках з прычыны ўдараў, укусаў насякомых і інш.
Злева направа: Карэнішча, лісце, перасек кветаноснага сцябла, суквецце (жаночыя кветкі наверсе, мужчынскія унізе), рэдкі ўзор суквецця толькі з жаночымі кветкамі
|
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 340. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
Літаратура
правіць- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1200. Plantago lanceolata L. — Подорожник ланцетный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 239. — ISBN 5-87317-163-7.
- Универсальная энциклопедия лекарственных растений / Сост. И. Путырский, В. Прохоров. — Мн.—М.: Книжный Дом — Махаон, 2000. — 656 с.