Уладзімір Якаўлевіч Сулкоўскі

беларускі мастак

Уладзімір Якаўлевіч Сулко́ўскі[3] (19 ліпеня 1950 — 16 мая 2013[4]) — беларускі мастак.

Уладзімір Якаўлевіч Сулкоўскі
Дата нараджэння 19 ліпеня 1950(1950-07-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2013(2013-05-16)[2] (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковы жывапіс[d], пейзаж, нацюрморт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Брэст. У 1974 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1974—1981 гадах выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы выяўленчым мастацтве. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[5].

Творчасць правіць

У. Я. Сулкоўскі працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творы адметныя класічным почыркам, своеасаблівай пабудовай кампазіцыі, фактурнай манерай, імкненнем да эпічнасці, мастацкай вобразнасцю і любоўю да беларускай зямлі.

Сярод твораў Уладзіміра Сулкоўскага: «Полацкі нацюрморт» (1974), «На родным Палессі» (1974), «Зямля Браслаўская» (1983), «Мой бераг родны» (1985), «Верасень» (1991), «Партрэт М. Багдановіча» (1991), «Навальніца на Палессі» (1992), «Курган» (2008), партрэты вядомых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Кастуся Каліноўскага, паэтаў Рыгора Барадуліна і Сяржука Сокалава-Воюша і інш. Напісаў серыю з 23 карцін «Радзіма Якуба Коласа» (1986—1989).

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і іншых музейных зборах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы.

25 кастрычніка 1995 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падарыў карціну «Зімовы дзень» («Wintertag») Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ў гонар яе 50-й гадавіны[6].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чэбан І. Л. Сулко́ўскі Уладзімір Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 188. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Уладзімір Сулкоўскі = Владимир Сулковский = Uladzimir Sulkowski / [аўтар тэксту і складальнік С. І. Анэйка.] — Мінск: Беларусь, 2020. — 78, [1] с.: іл. — (Славутыя мастакі з Беларусі = Знаменитые художники из Беларуси = Famous artists from Belarus). — ISBN 978-985-01-1400-6.

Спасылкі правіць