Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Малькевіч)

Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч (нар. 4 снежня 1999, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Уладзіслаў Малькевіч
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч
Нарадзіўся 4 снежня 1999(1999-12-04) (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 86 кг[1]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 49 (5)
2020   Беларусь Славія (Мазыр) 17 (2)
2021   Беларусь Славія (Мазыр) 12 (2)
2023— Расія Урал (Екацярынбург)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь 15 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 14 верасня таго ж года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпеда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 28 кастрычніка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Крумкачамі» (3:0).

У сезоне 2017 выступаў за дубль, а да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У маі 2018 года ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выхадзіў у стартавым складзе барысаўчан у Вышэйшай лізе на пазіцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілін; пазней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[2]. З ліпеня 2018 года да жніўня 2019 года не з’яўляўся на полі праз праблемы са здароўем, пазней стаў прыцягвацца да дубля.

У сакавіку 2020 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[3] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4]. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы мазыран. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ.

У пачатку 2021 года праходзіў перадсезонную падрыхтоўку разам з БАТЭ і пачаў сезон у складзе барысаўчан. Паспеў чатыры разы выйсці на замену ў матчах Вышэйшай лігі, прыцягваўся таксама да матчаў Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года зноў быў арандаваны «Славіяй»[5]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскую каманду[6] і вярнуўся ў БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе, стаў выступаць на пазіцыі паўабаронцы.

У верасні 2023 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).

3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[8][9].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 Д1 БАТЭ   1 0
2017 дубль БАТЭ   20 2
2018 Д1 БАТЭ   2 0
2019 дубль БАТЭ   13 2
2020 Д1 Славія   17 2
2021 (1) Д1 БАТЭ   4 0
2021 (2) Д1 Славія   12 2
2022 Д1 БАТЭ   27 4
2023 (1) Д1 БАТЭ   15 1

Крыніцы правіць

  1. https://fcbate.by/team/base/69
  2. Малькевич продлил контракт с БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
  3. Мякиш и Малькевич продлили контракт с БАТЭ (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  4. "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. "Славия" арендовала у БАТЭ Малькевича (руск.). football.by (13 ліпеня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. Малькевич вернулся в БАТЭ из аренды в "Славии" (руск.). football.by (13 снежня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Малькевич пополнил белорусскую диаспору в "Урале" (руск.). football.by (8 верасня 2023). Праверана 8 верасня 2023.
  8. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  9. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.