Уладзімір Васільевіч Стасаў

рускі мастацкі крытык, архівіст, публіцыст, грамадскі дзеяч
(Пасля перасылкі з У. В. Стасаў)

Уладзімір Васілевіч Ста́саў[5] (руск.: Владимир Васильевич Стасов; 14 студзеня 1824, Санкт-Пецярбург — 23 кастрычніка 1906, Санкт-Пецярбург) — рускі музычны і мастацкі крытык, гісторык мастацтваў, архівіст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1900). Тайны саветнік (1884)[6].

Уладзімір Васільевіч Стасаў
руск.: Владимир Васильевич Стасов
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, музычны крытык, публіцыст, мастацтвазнавец, мастацкі крытык, архівіст
Дата нараджэння 2 (14) студзеня 1824[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 (23) кастрычніка 1906[3] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Васіль Пятровіч Стасаў
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Брат Уладзіміра, Дзмітрый Васілевіч Стасаў (1828—1918), быў выдатным адвакатам.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Сын архітэктара Васіля Пятровіча Стасава. У 1836 годзе паступіў у Вучылішча правазнаўства, якое скончыў у 1843 годзе. У 1843—1848 гадах служыў памочнікам сакратара ў Межавым дэпартаменце, з 1848 года сакратаром у Дэпартаменце герольдыі Сената, з 1850 года — памочнікам юрысконсульта ў Дэпартамента юстыцыі. У 1851 годзе выйшаў у адстаўку і з’ехаў за мяжу з прамыслоўцам і мецэнатам А. М. Дзямідавым у якасці яго сакратара і кансультанта па пытаннях мастацтва. Пабываў у Англіі, Германіі, Францыі, Швейцарыі, амаль ва ўсіх гарадах Італіі[7]. Працаваў у буйнейшых замежных бібліятэках і архівах, бібліятэкарам у маёнтку Дзямідава ў Сан-Даната паблізу Фларэнцыі[7].

У 1854 годзе У. В. Стасаў вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе зблізіўся з кампазітарамі М. А. Балакіравым, М. П. Мусаргскім, М. А. Рымскім-Корсакавым, А. П. Барадзіным, Ц. А. Кюі, якіх назваў «Магутнай кучкай» і быў яе ідэолагам[5][7][6]. З 1872 года супрацоўнічаў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, дзе з 1872 года загадваў яе мастацкім аддзяленнем[6]. У 1861—1864 гадах рэдагаваў часопіс «Из­вес­тий Им­пе­ра­тор­ско­го ар­хео­ло­ги­че­ско­го об­ще­ст­ва» і адначасова ў 1863—1882 гадах працаваў пры 2-м аддзяленні Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі[6]. 27 лістапада 1902 года атрымаў дыплом на званне ганаровага члена Публічнай бібліятэкі ў сувязі з 30-годдзем дзейнасці на пасадзе бібліятэкара[7].

Памёр У. В. Стасаў 10 (23) кастрычніка 1906 года. Пахаваны на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.

Творчасць і грамадская дзейнасць

правіць

Пачаткам літаратурнай дзейнасці У. В. Стасава лічыцца 1847 год[7][6][5]. Публікаваў у друку артыкулы па літаратуры, мастацтве, музыцы. Пад кіраўніцтва М. А. Корфа ўдзельнічаў у збіранні матэрыялаў па гісторыі царствавання імператара Мікалая I і апублікаваў шэраг прац: «Молодые годы Николая I до вступления в брак», «Обозрение истории цензуры в царствование имп. Николая I», «История императора Ивана Антоновича и его семейства», «История попыток к введению грегорианского календаря в России и в некоторых славянских странах» і інш. Выступаў супраць акадэмізму. Быў прыхільнікам рэалістычнага мастацтва, дэмакратызацыі мастацкага жыцця[5]. Прымаў актыўны ўдзел у творчым жыцці Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, Арцелі мастакоў, таварыства кампазітараў «Новай рускай музычнай школы» («Магутная кучка»). Даследаваў і прапагандаваў творчасць М. Глінкі (апублікаваў больш за 30 прац[5][8]). Пачынаючы з 1880-х гадоў разам з Рымскім-Корсакавым прымаў удзел у рабоце Бяляеўскага гуртка[6].

Аўтар манаграфій пра кампазітараў А. Барадзіна, М. Мусаргскага, мастакоў В. Верашчагіна, М. Антакольскага, М. Гэ, К. Брулова, А. Іванава, І. Крамскога, В. Пятрова, І. Рэпіна, творчых партрэтаў выканальніцкага мастацтва. Таксама займаўся пытаннямі гісторыі, археалогіі, фалькларыстыкі і інш.[6] Адным з першых пачаў збіраць і публікаваць эпісталярную спадчыну рускіх мастакоў і кампазітараў[5] ((лісты І. Крамскога, М. Антакольскага , А. Іванава, М. Глінкі, А. Даргамыжскага, А. Сярова, М. Мусаргскага)[8]. Як гісторык мастацтва сцвярджаў значэнне рэалістычных традыцый творчасці Веласкеса, Рэмбрандта, Франса Халса, Франсіска Гоі, прапагандаваў у Расіі музыку Л. Бетховена, Ф. Ліста, Г. Берліёза, Ф. Шапэна, Э. Грыга і іншых[6].

Нягледзячы на вядомую аднабаковасць сваіх поглядаў на мастацтва, недаацэнку некаторых выбітных мастацкіх з’яў (напрыклад, творчасці П. І. Чайкоўскага, майстроў «Свету мастацтва» і інш.), У. В. Стасаў унёс істотны ўклад у распрацоўку найважнейшых пытанняў айчыннай расійскай эстэтыкі[6].

Памяць

правіць
 
Паштовая марка СССР
  • У 1957 годзе выйшла ў абарачэнне паштовая марка СССР з партрэтам В. В. Стасава па карціне І. Я. Рэпіна.
  • У сувязі са 150-годдзем з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Стасава ў СССР выйшаў у абарачэнне маркіраваны канверт з яго партрэтам[9].
  • На доме № 26 па вуліцы Махавой у Санкт-Пецярбургу ў 1955 годзе была ўсталявана мемарыяльная дошка[10].

Зноскі

  1. Ф. Стасов // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1217–1219.
  2. а б Стасов Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Сотрудники Российской национальной библиотеки
  5. а б в г д е БелЭн 2002.
  6. а б в г д е ё ж з СТА́СОВ Вла­ди­мир Ва­силь­е­вич // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  7. а б в г д Сотрудники РНБ — деятели науки и культуры. Стасов Владимир Васильевич (руск.)
  8. а б Стасов Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  9. Вакс И. «Всё что мог — сделал…» (В. В. Стасов) / Филателия СССР. 1974. № 7. Стр. 32. Архівавана 15 красавіка 2023. (руск.)
  10. Стасову В. В., мемориальная доска // Интернет-портал «Энциклопедия Санкт-Петербурга» Архівавана 21 лістапада 2016. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць