Францішак Ондржычак
Фра́нцішак О́ндржычак (чэшск.: František Ondříček; 29 красавіка 1857, Прага — 12.4.1922) — чэшскі скрыпач , педагог, кампазітар.
Францішак Ондржычак | |
---|---|
František Ondříček | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1857[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1922[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Чэхія |
Бацька | Jan Ondříček[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антанін Беневіц |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, скрыпач, настаўнік |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Калектывы | Аркестр Падлу |
Супрацоўніцтва | Венская кансерваторыя, Парыжская кансерваторыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Пражскай (1873—1876) і Парыжскай (1877—1879) кансерваторыях у А. Беневіца і Л. Ж. Масара. У 1879—1881 саліст аркестра Ж. Э. Падлу ў Парыжы. З 1909 г. выкладчык, з 1912 г. дырэктар заснаванай ім Новай венскай кансерваторыі, з 1919 г. кіраўнік скрыпічнага класа Ніколі майстэрства пры Пражскай кансерваторыі.
Творчасць
правіцьЯго выкананне вылучалася віртуознасцю, чысцінёй інтанавання, адточанасцю дэталей і эмацыянальнасцю. Аўтар твораў для скрыпкі і фартэпіяна, у т.л. «Фантазіі на тэмы оперы „Іван Сусанін“ Глінкі» (1889), «Чэшскай рапсодыі» (1906), танцаў і інш. п’ес, кадэнцый да скрыпічных канцэртаў Н. Паганіні, І. Брамса, В. А. Моцарта і інш. Напісаў (разам з С. Мітэльманам) метадычную працу «Новы метад навучання вышэйшай тэхніцы скрыпічнай ігры…» (1909; з дадаткам — 15 мастацкіх эцюдаў для скрыпкі сола).
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117134236 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Umělecké památky Prahy: Pražský hrad a Hradčany — Academia, 2000. — С. 295. — (Umělecké památky Prahy) — ISBN 80-200-0832-2
Літаратура
правіць- Ондржычак Францішак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).