Фрыдрых Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі

Фры́дрых Мары́я Альбрэ́хт Вільге́льм Карл (ням.: Friedrich von Österreich-Teschen; 4 чэрвеня 1856, замак Грос-Зеелавіц, Жыдлаховіцэ, Маравія30 снежня 1936, Мадзьяравар) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі, военачальнік, галоўнакамандуючы аўстра-венгерскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Аўстрыйскі фельдмаршал (8 снежня 1914 года), германскі генерал-фельдмаршал (22 чэрвеня 1915 года).

Фрыдрых Марыя Альбрэхт Вільгельм Карл
ням.: Friedrich von Österreich-Teschen
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1856(1856-06-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1936(1936-12-30)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Карл Фердынанд Аўстрыйскі[d]
Маці Елізавета Францыска Марыя Аўстрыйская[d]
Жонка Princess Isabella of Croÿ[d][5]
Дзеці Archduchess Maria Anna of Austria[d], Archduchess Maria Christina of Austria[d], Archduchess Maria Henrietta of Austria[d], Archduchess Isabella of Austria[d], Archduke Albrecht Franz, Hereditary Duke of Teschen[d], Archduchess Maria Alice of Austria[d], Archduchess Natalie of Austria[d], Archduchess Stephanie Maria of Austria[d] і Archduchess Gabriele of Austria[d]
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне генерал-фельдмаршал
Камандаваў Аўстра-Венгерская армія і Infantry Regiment No. 18[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Аўстра-Венгрыя:

Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя

Германская імперыя:

Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя

Расійская імперыя:

Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені

Брытанская імперыя:

Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герцаг Фрыдрых Цешынскі ў адваяванай крэпасці Пшэмысль, 1915

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і эрцгерцага Карла Фердынанда і эрцгерцагіні Лізаветы. Калі эрцгерцаг Карл Фердынанд памёр, Фрыдрыха і яго братоў Карла Стэфана і Яўгена ў 1874 годзе ўсынавіў яго дзядзька, фельдмаршал эрцгерцаг Альбрэхт.

У 5-гадовым узросце запісаны лейтэнантам у Цірольскі егерскі полк, дзейсную службу пачаў 19 сакавіка 1871 года. У маі 1876 года пераведзены ў 42-і пяхотны полк. У 1877 годзе ўзведзены ў маёры і пераведзены ў 25-ы пяхотны полк. 15 верасня 1878 атрымаў чын падпалкоўніка і пераведзены ў 13-ы пяхотны полк. З 23 кастрычніка 1879 года — камандзір 18-га пяхотнага палка, палкоўнік. З 1882 года — генерал-маёр, камандзір 27-й пяхотнай брыгады, з 31 ліпеня 1886 года — 14-й пяхотнай дывізіі, з 31 ліпеня 1889 — V армейскага корпуса (Прэсбург).

8 кастрычніка 1878 года эрцгерцаг Фрыдрых ажаніўся з прынцэсай Ізабелай фон Круа-Дзюльмен (von Croy-Duelmen). У 1892 годзе ў іх нарадзілася восьмая дачка і толькі ў 1897 годзе з’явіўся спадчыннік.

У лютым 1895 годзе наследваў пасля смерці эрцгерцага Альбрэхта тытул Цешынскага герцага і велізарныя зямельныя і прамысловыя валоданні, стаўшы адным з найбагацейшых людзей Аўстрыі. Яго маёнткі размяшчаліся ў Багеміі, Маравіі, Сілезіі і Венгрыі. Акрамя таго Фрыдрых валодаў і буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, ён быў адным з найбуйнейшых у Аўстрыі вытворцаў цыгар, брэндзі, цукру і малочных прадуктаў. Пра яго казалі, што «эрцгерцаг Фрыдрых поіць малаком усю Вену». Таксама быў вядомы як аматар мастацтва, мецэнат і калекцыянер карцін і манет. Нумізматычная калекцыя эрцгерцага была адной з найбуйнейшых у свеце[6].

З 11 красавіка 1905 года — генерал-інспектар узброеных сіл, з 25 чэрвеня 1907 года — галоўнакамандуючы ландвера. 11 ліпеня 1914 года эрцгерцаг Фрыдрых быў прызначаны галоўнакамандуючым узброеных сіл Аўстра-Венгрыі. Пасля смерці Франца-Іосіфа Фрыдрых 2 снежня 1916 года быў зняты з пасады імператарам Карлам I. Некаторы час ён заставаўся намеснікам галоўнакамандуючага, але ўжо 11 лютага 1917 года быў канчаткова адхілены ад камандавання.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі страціў большую частку сваіх маёнткаў. Выйшаў у адстаўку і з’ехаў у свае венгерскія маёнткі. У 1921 годзе прыняў венгерскае грамадзянства.

У шлюбе з Ізабелай фон Круа нарадзіліся 1 сын і 8 дачок:

  • Марыя Крысціна (1879—1962) — жонка прынца Мануэля Зальм-Зальмского.
  • Марыя Ганна (1882—1940) — жонка Эліі Бурбон-Пармскага, тытулярнага герцага Пармы і Пьячэнцы.
  • Марыя Генрыэта (1883—1956) — жонка прынца Готфрыда Гагенлоэ.
  • Наталля Марыя (1884—1898)
  • Стэфанія Марыя Ісабель (1886—1890)
  • Габрыэль Марыя Тэрэзія (1887—1954)
  • Ізабела Марыя (1887—1973) — жонка прынца Георга Баварскага
  • Марыя Аліса (1893—1962) — жонка барона Фрыдрыха Вальдбот фон Басенхейма (Waldbott von Bassenheim)
  • Альбрэхт Франц (1897—1955) — прэтэндэнт на трон Венгрыі. Адмірал Хорці прызнаў за ім тытул прынца Венгерскага[7].

Эрцгерцаг Фрыдрых і яго жонка жадалі, каб адна з дачок стала жонкай эрцгерцага Франца Фердынанда. Але наследнік прастола ажаніўся марганатычным шлюбам з прыдворнай дамай эрцгерцагіні Ізабелы — графіняй Сафіяй Хотэк. Гэта прывяло да сваркі і ўскладніла ваенную кар’еру эрцгерцага Фрыдрыха. У 1914 годзе з-за канфліктаў з Францам Фердынандам ён быў вымушаны пакінуць вайсковую службу і вярнуўся толькі пасля гібелі прынца.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Friedrich Maria Erzherzog von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://boku.ac.at/universitaetsleitung/rektorat/stabsstellen/oeffentlichkeitsarbeit/themen/ehrentraegerinnen/ehrendoktorinnen/friedrich Праверана 19 лістапада 2020.
  3. Friedrich van Oostenrijk // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118861913 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Шимов Я. Австро-Венгерская империя. — М.: Изд-во ЭКСМО,2006. — С.495—497.
  7. Агамов А.М. Династии Европы 400--2016: Полная генеалогия владетельных домов. — М.: Изд-во URSS,2017. — С.39.

Спасылкі

правіць