Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў
Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў (17 верасня 1910—20 красавіка 1952) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1952 (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1928—1945 |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьФ. Ф. Раўчакоў нарадзіўся ў вёсцы Кузькавічы (зараз ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу. У Чырвонай Арміі з 1928 года. У 1933 г. скончыў ваенную ветэрынарна-фельчарскую школу ў Ленінградзе і служыў у 25-й кавалерыйскай дывізіі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах. У 1943 годзе скончыў 2-е Маскоўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнічаў у баях на ўзбярэжжы Ладажскага возера, абароне Ленінграда, вызваленні гарадоў Смаленск, Сафонава, на подступах да Віцебска, вызваленні Польшчы, Вісла-Одэрскай аперацыі і інш.
Рота 965-га стралковага палка 274-й стралковай дывізіі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Ф. Раўчакова вызначылася 29 ліпеня 1944 года — у ліку першых фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм у раёне горада Пулавы (Польшча), адбіла 8 контратак праціўніка, захапіла вышыню і садзейнічала пераправе іншых падраздзяленняў палка.
З 1945 года Ф. Ф. Раўчакоў у запасе. Жыў у Ленінградзе і працаваў у міліцыі. Памёр 20 красавіка 1952 г. Пахаваны ў вёсцы Буткава Лужскага раёна Ленінградскай вобласці.
Узнагароды
правіцьПамяць
правіць- Імем Героя названа адна з вуліц у Быхаве.
- У вёсцы Кузькавічы помнік Ф. Ф. Раўчакову.
Зноскі
Літаратура
правіць- Раўчакоў Фёдар Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 378. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіцьФёдар Фёдаравіч Раўчакоў на сайце «Героі краіны»