Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад)

Царква Раства Багародзіцы — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Слаўгарад Магілёўскай вобласці.

Царква
Раства Багародзіцы
53°26′33″ пн. ш. 31°00′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слаўгарад
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўнік Лука Іваноў
Архітэктар Мікалай Львоў
Заснавальнік Аляксей Міхайлавіч Галіцын
Будаўніцтва 17911793 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000519шыфр 512Г000519
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1941 годзе.
 
Фрэска на сцяне царквы

Пабудавана ў 1791—1793 гг. князем Аляксеем Міхайлавічам Галіцыным у стылі класіцызму. Інтэр’ер упрыгожаны іканастасам, жывапісам і цудоўнымі фрэскамі, у якіх першапачаткова налічвалася 57 сюжэтаў Новага і Старога запаветаў[1]. На будаўніцтва будучага храма былі запрошаны вядомыя па тых часах майстры: муляр Лука Іваноў і рускі архітэктар Мікалай Львоў.

У ансамбль з царквой уваходзяць двух’ярусная званіца з невялікай вежачкай у завяршэнні, будынак царкоўнапрыходскай школы. З паўднёвага боку ад царквы — парк, які спускаецца да р. Сож. У 1988 г. перададзена вернікам і адрэстаўрыравана, набыты званы.

У роспісе ўнутраных сцен і іканастаса прымалі ўдзел лепшыя маскоўскія жывапісцы. Сярод мастакоў, якія пісалі фрэскі, згадваецца Уладзімір Баравікоўскі (аўтар партрэтаў Кацярыны II, Паўла I і многіх іншых высокапастаўленых асоб Расійскай імперыі)[2].

Каля царквы былі пахаваныя князь Мікалай Крапоткін (1831—1887) і яго жонка Марыя Аляксандраўна, народжаная фон Бенкендорф (1833—1887). На іх магілах стаялі мармуровыя помнікі з крыжамі наверсе[3].

Архітэктура правіць

 
Фрэска на сцяне царквы

Гэта цэнтрычны безапсідны храм з васьмігранным купалам[4]. Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны крыжова-купальны храм. На сяродкрыжжы двухсхільных дахаў з трохвугольнымі франтонамі на тарцах узвышаецца васьмігранны светлавы барабан з пакатым сферычным купалам, пакрытым сусальным золатам. Грані барабана прарэзаны «паладыянскімі» арачнымі аконнымі праёмамі. У пазухах планіровачнага крыжа нізкія акруглыя аб'ёмы прыдзелаў і рызніц (у плане чвэрць круга) пад сферычнымі пакрыццямі. Усе фасады аднолькавай трактоўкі, апяразаны карнізам на дэнтыкулах і шырокім фрызам з разетак. Уваходны партал вылучаны 2 тасканскімі паўкалонамі і паўкруглым «паладыянскім» акном на версе. Аналагічна аформлены арачныя аконныя праёмы фасадных граняў.

Інтэр'ер правіць

Унутры малітоўная зала перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі, над сяродкрыжжам узвышаецца паўсферычны купал. На сценах і скляпеннях зберагліся фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму (канец 18 ст.; верагодна, пры ўдзеле мастака У. Баравікоўскага). Захаваліся 57 сюжэтных кампазіцый, найбольш цікавыя з якіх «Пакуты Хрыста» (у 1-м ярусе) і «Цябе Бога хвалмі» (на купале), выявы евангелістаў у прасценках барабана. У 1793 — 94 гг. устаноўлены драўляны іканастас (не збярогся). Над уваходам у заходняй частцы хоры.

Школа правіць

Пры царкве працавала прыходская школа, будынак якой быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя і захаваўся па сённяшні дзень.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць