Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Лелікава)

Царква́ Свято́га Дзмі́трыя Салу́нскага — праваслаўны храм у вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Праваслаўны храм
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
Лелікава, царква святога Дзмітрыя.jpg
Царква ў чэрвені 2013 года
51°55′25,15″ пн. ш. 24°41′09,58″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Лелікава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Кобрынскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000439шыфр 112Г000439
Стан руіны
Лагатып Вікісховішча Царква Святога Дзмітрыя Салунскага на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў ХVIII стагоддзі з дрэва[1] як уніяцкая[2]. У XIX стагоддзі перад царквой пастаўлена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.

У савецкія часы царкву зачынілі і размясцілі ў ёй калгасны склад. У 1970-я гады на гарышчы храма знайшлі кавалак рызы XVI стагоддзя[2].

10 сакавіка 2019 года ў храме адбыўся пажар[3]. Па прыбыцці на месца здарэння пажарнікі выявілі, што з-пад даху ішоў дым, дзверы былі адчыненыя і ўнутры адбывалася гарэнне. Святар, які знаходзіўся на вуліцы, распавёў, што ён прыбыў да храма пасля званка мясцовых жыхароў, трапіць унутр яму перашкодзілі дым і высокая тэмпература. Агнём знішчаны дах плошчай 75 кв.м., пашкоджаны сцены і маёмасць[4]. Прычына пажара — няспраўная электраправодка.

У выніку пажара захавалася 30 % будынка і званіца. Частка вяскоўцаў выступае за аднаўленне царквы. Аднак Беларуская Праваслаўная Царква, якая з’яўляецца ўласнікам храма, лічыць рэстаўрацыю занадта дарагой. Яна плануе ўзвядзенне новай царквы ў іншым месцы[2].

Раней абмяркоўваўся варыянт знесці царкву і збудаваць на яе месцы новую. Але выключыць будынак са спісу гісторыка-культурных кашоўнасцей немагчыма. Брэсцкая епархія паведаміла, што рэшткі згарэлай царквы закансервуюць[2].

АрхітэктураПравіць

 
Выгляд з боку прытвора

Помнік народнага дойлідства. Мае падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, сфарміраваную прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай, да якой асіметрычна далучаецца рызніца. Зруб накрыты вальмавым дахам, вільчык якога па цэнтры прарэзаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам і па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да галоўнага фасада дабудаваны ніжэйшы працяглы, але больш нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

 
Інтэр’ер

Даўжыня царквы — 19 м, шырыня — 5 м, вышыня — 6 м. Дах — металічны на драўляным лачанні. Пабудова была электрыфікавана[4].

Зноскі

  1. Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся ХVII — XIX стст. Мн., 1978. — С. 90.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Станислав Коршунов.. Я живу в Леликово. Как сгоревший 300-летний храм рассорил местных друг с другом, церковью и властями(руск.)  (недаступная спасылка). Tut.by (3 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 11 жніўня 2020.
  3. У Лелікаве пад Кобрынам згарэла старая драўляная царква, строгі і элегантны палескі шэдэўр. Наша ніва (11 сакавіка 2019). Праверана 11 жніўня 2020.
  4. 4,0 4,1 В Кобринском районе спасатели ликвидировали пожар в здании церкви XVIII века(руск.) . Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (11 сакавіка 2019). Праверана 11 жніўня 2020.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць