Сачавіца харчовая

(Пасля перасылкі з Чачавіца звычайная)

Сачавіца харчовая, Сачыўка, Чачавіца[3], Сачавіца[4], Чычавіца[3], Сачэўка[5] (Lens culinaris) — аднагадовая расліна роду Сачавіца (Lens) сямейства Бабовыя (Fabaceae), якая вырошчваецца дзеля насення.

Сачавіца харчовая

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lens culinaris Medik., 1787

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503364
NCBI  3864
EOL  647510
GRIN  t:411141
IPNI  502201-1
TPL  ild-7784

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Расліна дасягае да 60 см (у асноўным 40 см) вышынёй, насенне расце ў стручках, звычайна з двума насенінамі ў кожным. Корань стрыжнёвы, разгалінаваны. Сцябло прамое, галінастае, чатырохграннае. Лісце складанае, з 2—8 парамі лісточкаў з маленькімі вусікамі. Кветкі дробныя, ружовыя, белыя, фіялетава-сінія, сабраны ў суквецці. Плод — боб, двухстворкавы, з адным гняздом, сплюшчаны. Насенне плоскае, лінзападобнае, афарбоўка ад жоўтага да чорнага (у культуры пераважаюць сарты зялёнай, чырвонай і карычневай афарбоўкі).

 
3 віды насення сачавіцы

Вырошчванне правіць

Сачавіцу вырошчваюць на лёгкіх суглінках, чарназёмах, супесках.

Сачавіца — святлалюбная расліна, таму яе мэтазгодна высаджваць на паўднёвых схілах. Добрымі папярэднікамі для яе з’яўляюцца кукуруза і бульба. Асноўная апрацоўка глебы заключаецца ў лушчэнні і зяблевым ворыве. Вясной поле скародзяць і ажыццяўляюць культывацыю. Пад асноўную апрацоўку можна дадаць суперфасфат (6—10 г на 1 м²). Кіслую глебу варта правапнаваць. Сачавіцу можна сеяць у раннія тэрміны, пры тэмпературы глебы +5-6 °C. Невялікіх замаразкаў яна не баіцца. Сеюць суцэльнымі радамі і закаткоўваюць. Як узыйшла, скародзяць. Ураджай збіраюць у некалькі прыёмаў, паколькі паспяванне адбываецца нераўнамерна.

Харчовая каштоўнасць правіць

Насенне сачавіцы змяшчае да 3 % тлушчаў, 35 % бялкоў і 4,5 % мінеральных рэчываў. У складзе ёсць таксама вітаміны групы B.

Культура таксама лічыцца каштоўным кормам для жывёлы, на корм ідуць зерне, мякіна, салома і зялёная маса. Сена па каштоўнасці не саступае сену з канюшыны.

Шкоднікі правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Чечевица культурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Lens culinaris Medik. у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)