Чы́сцік балотны[3][4] (Stachys palustris) — від кветкавых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Чысцік балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stachys palustris L., Sp. Pl. 580, 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32344
NCBI  1060938
EOL  579675
GRIN  t:312174
IPNI  70019-3
TPL  kew-195411

Назвы правіць

Чысцік балотны, галавенька, воўчая крапіва, воўчая мята[3][5], зябра палявая[6], жывічка[7], чыстацел[4], крапіва воўчая, чысцік[8].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
 
Кветкі

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 30—110[3] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, апушанае на рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-ланцэтнае, з зубчастым краем, апушанае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае, сцяблоабдымнае. Кветкі фіялетава-пурпуровага колеру з цёмнымі і светлымі крапінамі на ніжняй губе, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плодарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[9]. Расце на вільготных лугах, узлесках, балотах, у прыбярэжных хмызняках, па берагах вадаёмаў і як пустазелле. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая, меданосная расліна. Пустазелле. Клубні чысціка балотнага ўжываюць у ежу[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. а б Чистец болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць