Эміліян Несцеравіч Букаў

малдаўскі савецкі празаік і паэт

Эміліян Несцеравіч Бу́каў (рум.: Emilian Radu Bucov; 26 ліпеня (8 жніўня) 1909, Новая Кілія, Ізмаільскі павет, Бесарабская губерня, Расійская імперыя цяпер Адэская вобласць — 17 кастрычніка 1984, Кішынёў, МССР, СССР) — малдаўскі савецкі празаік і паэт. Народны пісьменнік Малдаўскай ССР (1966). Член УКП(б) з 1950 года. Герой Сацыялістычнай Працы (1979).

Эміліян Несцеравіч Букаў
рум.: Emilian Radu Bucov
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Radu Emilian[1]
Дата нараджэння 26 ліпеня (8 жніўня) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1984(1984-10-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, палітык, драматург, публіцыст, перакладчык
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр Proletkult[d]
Мова твораў малдаўская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія Малдаўскай ССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1979
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эміліян Букаў нарадзіўся 26 ліпеня (8 жніўня) 1909 года на поўдні Бесарабіі ў гарадку Новая Кілія, размешчаным у вусці Дуная (цяпер Адэская вобласць Украіны).

У 19311936 гадах вучыўся на літаратурна-філасофскім факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.

Быў членам Саюза камуністычнай моладзі Румыніі, удзельнічаў у падпольнай рэвалюцыйнай працы. Працаваў у румынскіх часопісах. Пасля далучэння Бесарабіі да СССР у 1940 годзе, Эміліян Букаў жыў у Малдаўскай ССР.

Дэпутат ВС СССР 2—3-га скліканняў (1946—1954).[2]

Э. Букаў памёр 17 кастрычніка 1984 года ў Кішынёве.

Творчасць правіць

Першы паэтычны зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 193040-х гг. (зборнік «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам.

Пераклаў на малдаўскую мову асобныя вершы Я. Купалы. Букаў быў рэдактарам і аўтарам перакладаў на малдаўскую мову твораў Т. Шаўчэнкі — «Выбранае» (Кішынёў, 1961, 1964). Яму належаць артыкулы пра ўкраінскага паэта.

Пераклады правіць

На беларускую мову творы Букава пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, Х. Жычка, М. Калачынскі, Я. Семяжон і інш. (у кнізе «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).

Зноскі

Літаратура правіць

Беларускія пераклады правіць

  • Нараджэнне першай зоркі. Мн., 1980.

Спасылкі правіць

Эміліян Несцеравіч Букаў на сайце «Героі краіны»