Адкрыць галоўнае меню
Высадка нямецкіх войскаў на Ёзэлі

Эстонія была акупавана кайзерайскай Германіяй у апошні перыяд Першай сусветнай вайны. 11-21 кастрычніка 1917 нямецкая імперская армія заняла Заходнеэстонскі (Маанзундскі) архіпелаг, які складаюць астравы Саарэмаа, Хіюмаа і Муху. Каб прымусіць бальшавіцкі рэжым Савецкай Расіі падпісаць Брэсцкі мір, 18 лютага 1918 нямецкія войскі высадзіліся ў кантынентальнай Эстоніі і 21 лютага ўвайшлі ў Хаапсалу. 22 лютага яны занялі Валгу, а 24 лютага — Пярну, Вільяндзі і Тарту. Талін быў акупаваны на наступны дзень, а 4 сакавіка 1918 з захопам Нарвы ўся тэрыторыя Эстоніі адышла да Германскай імперыі. Так спынілі існаванне рэспубліканскі строй, які 24 лютага абвясціў незалежную дзяржаву, і ўлада мясцовай расійска-эстонскай Чырвонай гвардыі. Апошнія чырвонагвардзейцы ўцяклі праз раку Нарва 5 сакавіка. 28 лютага 1918 у Талін прыехаў генерал-лейтэнант Адольф фон Зэкендорф(эст.) бел., прызначаны ваенным камандзірам Трэцяе камендатуры ва ўрадзе Нямецкай ваеннай адміністрацыі Заходнеэстонскага архіпелагу. У 1918 Эстонія ўвайшла ў склад Нямецкай ваеннай адміністрацыі на Усходзе для Куроніі, Эстляндыі, Ліфляндыі, Эзэля і Рыгі.

Акупацыйны рэжымПравіць

За час акупацыі Эстоніі немцы панесля страты 368 чалавек забітымі і каля 1400 параненымі. Яны захапілі 20 000 рускіх і некалькі расійскіх караблёў. Адзін расійскі браняносец «Слава» быў патоплены ў Маанзундскай аперацыі каля вострава Муху. У нападзе на Паўночную Лівонію і Эстонію браў удзел 60-ы корпус нямецкай арміі (19-я пяхотная, 77-я рэзервовая і 4-я кавалерыйская дывізіі). У сухапутнай аперацыі з архіпелагу на Ліхулу, Віртсу і Хаапсалу ўдзельнічаў 6-ы корпус (205-я і 219-я пяхотныя, 1-я кавалерыйская дывізія).

Эстонская дэкларацыя незалежнасціПравіць

У момант паміж адыходам расійскіх войскаў і прыходам нямецкіх Камітэт выратавання Эстляндскага нацыянальнага сходу 24 лютага 1918 года абвясціў незалежнасць Эстоніі. Аднак нямецкія ўлады не прызналі самаабвешчаную дзяржаву.

23 сакавіка 1918 камандуючы нямецкім 68-м корпусам абвясціў толькі што створаную Эстонскую армію па-за законам. У чэрвені пачаліся арышты правадыроў незалежніцкага руху. Прэзідэнта Канстанціна Пятса вывезлі ў Германію ў турму. Цягам усяе акупацыі Камітэт выратавання Эстоніі вёў падпольную дзейнасць, навязаўшы сувязі з заходнімі саюзнікамі. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Эстоніі (дэ факта) 3 мая, 18 мая — Францыя, 29 мая — Італія, што дало камітэту статус прадстаўніка эстонскага народа.

Пасля нямецкай рэвалюцыі прадстаўнікі Германіі 11—14 лістапада 1918 фармальна перадалі палітычную ўладу ў Эстоніі нацыянальнаму ўраду. Пасля гэтага пачалося бальшавіцкае ўварванне і вайна за незалежнасць Эстоніі. 2 лютага 1920 Эстонская рэспубліка і Савецкая Расія падпісалі ў Тарту мірны дагавор. Эстонія атрымала міжнароднае прызнанне і ў 1921 увайшла ў Лігу Нацый.

Аб'яднанае Балтыйскае герцагстваПравіць

Нямецкая меншасць дамагалася заснавання Аб'яднанага Балтыйскага герцагства. Падпісаўшы 3 сакавіка 1918 года Брэсцкі мір, Савецкая Расія фактычна аддала Эстонію пад уладу нямецкай ваеннай адміністрацыі, і яе статус мусіў быць вызначаны пазней.

12 красавіка балтыйскія немцы склікалі ў Рызе сход з патрабаваннем утварэння Аб'яднанага герцагства Эстляндыі, Ліфляндыі і Курляндыі і ўключэння яго ў склад імперыі шляхам персанальнай уніі з Гогенцолернамі. Гэтая просьба была перададзена ландэсратам у Рызе імператару Германіі.

Обер-ОстПравіць

Талін, Тарту і Нарва кіраваліся непасрэдна нямецкай ваеннай адміністрацыяй (Обер-Ост), а рэшта краіны была падзелена на амтсбецыркі і ортсбецыркі. Як правіла, кіраўнікамі мясцовых органаў улады прызначаліся землеўладальнікі з нямецкай шляхты. Усе эстонамоўныя газеты, акрамя пранямецкай «Rewaler Tagesblatt», былі забаронены. Так цягнулася да 10 лістапада 1918. 5 лістапада Германія дэнансавала Брэсцкі дагавор з усімі яго (тады сакрэтнымі) дадатковымі пратаколамі. 19 лістапада апошні нямецкі прадстаўнік у Эстоніі Аўгуст Вініг падпісаў пагадненне пра перадачу ўсёй паўнаты ўлады ў Эстоніі Часоваму ўраду. 28 лістапада нападам Савецкай Расіі пачалася вайна за незалежнасць Эстоніі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  Гісторыя Эстоніі
 
Старажытная Эстонія
Сярэдневяковая Эстонія
Дацкая Эстонія · Дэрпцкае біскупства · Лівонскі ордэн ·
Падзел і аб'яднанне пад шведскім панаваннем
Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задзвінскае герцагства · Шведская Лівонія · Шведская Эстляндыя
У складзе Расійскай імперыі
Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Эстляндская губерня
Стварэнне Эстонскай Рэспублікі
Балтыйскае герцагства ·
Часовы ўрад Эстоніі ·
Вайна за незалежнасць ·
Эстонская рэспубліка
Другая сусветная вайна
Чэрвеньскі пераварот · Далучэнне Эстоніі да СССР · Генеральная акруга Эстонія
Паваенны перыяд
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты · Аднаўленне незалежнасці

Партал «Эстонія»