Юрый Іванавіч Валовік

беларускі футбаліст

Юрый Валовік (нар. 19 чэрвеня 1993, Лагойск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Футбол
Юрый Валовік
Поўнае імя Юрый Іванавіч Валовік
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1993(1993-06-19)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Астравец
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2012—2014   Беларусь Бяроза-2010 64 (3)
2015   Беларусь Гарадзея 24 (1)
2016—2020 Беларусь Гарадзея 98 (0)
2021—2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 26 (1)
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) 12 (1)
2023 Беларусь Маладзечна 9 (0)
2024— Беларусь Астравец
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец СДЮШАР горада Лагойска, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за дубль клуба. 19 верасня 2010 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).

З 2012 года доўгі час выступаў за клуб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных ігракоў. Улетку 2014 года вярнуўся ў «Дынама», выступаў за дубль. У лютым 2015 года на правах арэнды стаў іграком «Гарадзеі»[3], у складзе якой замацаваўся ў аснове і дапамог па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сезоне 2016 звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з клубам[5]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе гарадзейцаў, але пазней зноў страціў месца ў аснове; такая сітуацыя паўтарылася і ў сезоне 2018.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[6]. У 2019 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у пачатку 2020 года звычайна выхадзіў на замену, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Белшынай» і ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. Прапусціў пачатак сезона 2021, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйскім клубам[8]. Амаль увесь сезон 2022 прапусціў з-за траўмы, толькі ў канцы года зноў выйшаў на поле. У лютым 2023 года пакінуў бабруйскі клуб[9].

У сакавіку 2023 года папоўніў склад віцебскага «Макслайна»[10]. У ліпені 2023 года перайшоў у «Маладзечна»[11]. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года[12]. У сакавіку 2024 года стаў іграком «Астраўца»[13].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д1 Дынама   2 0
2011 дубль Дынама   23 1
2012 Д2 Бяроза-2010   23 1
2013 Д2 Бяроза-2010   26 1
2014 (1) Д2 Бяроза-2010   15 1
2014 (2) дубль Дынама   10 0
2015 Д2 Гарадзея   24 1
2016 Д1 Гарадзея   15 0
2017 Д1 Гарадзея   18 0
2018 Д1 Гарадзея   20 0
2019 Д1 Гарадзея   24 0
2020 Д1 Гарадзея   21 0
2021 Д2 Белшына   25 1
2022 Д1 Белшына   1 0
2023 (1) Д2 Макслайн   12 1
2023 (2) Д2 Маладзечна   9 0

Крыніцы правіць

  1. Yuri Volovik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/yuri_volovik/
  3. Воловик и Достанко перешли в «Городею» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Юрий Воловик на правах свободного агента перешел в "Городею" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (4 студзеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. Юрий Воловик подписал контракт с "Белшиной" (руск.). football.by (5 сакавіка 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. "Белшина" подписала Высоцкого и продлила контракт с Воловиком (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. Юрий Воловик расстался с "Белшиной" (руск.). football.by (2 лютага 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  10. Воловик подписал контракт с "Макслайном" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  11. Воловик стал игроком "Молодечно-2018" (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  12. У ряда игроков «Молодечно» закончились сроки действия контрактов (руск.). bel.football (7 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  13. Юрий Воловик присоединился к "Островцу" (руск.). football.by (27 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.