Юстас Паляцкіс

(Пасля перасылкі з Юстас Палецкіс)

Ю́стас Паля́цкіс (літ.: Justas Paleckis; 10 (22) студзеня 1899, Цяльшы, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 26 студзеня 1980, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі журналіст, савецкі палітычны дзеяч. Кароткачасова выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы пасля савецкага ўварвання ў 1940 годзе.

Юстас Паляцкіс
літ.: Justas Paleckis
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
25 жніўня 1940 — 14 красавіка 1967
Пераемнік Матэюс Шумаўскас
Прэзідэнт Літвы
17 чэрвеня 1940 — 3 жніўня 1940
Папярэднік Антанас Мяркіс
Пераемнік Альгірдас Бразаўскас
Прэм’ер-міністр Літоўскай рэспублікі
17 чэрвеня 1940 — 24 чэрвеня 1940
Папярэднік Антанас Мяркіс
Пераемнік Вінцас Крэве-Міцкявічус
Нараджэнне 10 (22) студзеня 1899
Смерць 26 студзеня 1980(1980-01-26)[2] (81 год)
Месца пахавання
Бацька Ігнас Паляцкіс
Маці Она Петраўскайце
Дзеці Вільнюс, Юстас, Сігіта, Герута, Віта
Нацыянальнасць літовец
Веравызнанне атэізм
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, паэт, журналіст, перакладчык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паэзія[3], журналістыка[3], пераклад[3] і палітыка[3]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і каваля. З 1915 — працоўны, потым служка ў Рызе, з 1922 года — настаўнік. Быў заснавальнікам і рэдактарам літоўскай газеты «Naujas Žodis», выдаванай у Рызе. Супрацоўнічаў у перыёдыках Літвы. У 1926—1927 працаваў дырэктарам літоўскага дзяржаўнага агенцтва навін ELTA, пасля ваеннага перавароту быў звольнены.

Навучаўся ў ковенскім Літоўскім універсітэце (19261928), працаваў журналістам. У 1931 наладзіў сувязі з падпольнай кампартыяй Літвы, у 1937 быў абраны сябрам Антыфашысцкага камітэта Каўнаса, у 1939 арыштаваны і пасаджаны ў канцлагер.

Пасля таго, як у выніку акупацыі краіны Саветамі прэзідэнт Антанас Смятона збег у Злучаныя Штаты, яго абавязкі перайшлі да прэм’ер-міністра Антанаса Мяркіса. На наступны дзень пасля ад’езду Смятоны Мяркіс абвясціў пра фармальнае звяржэнне яго з пасады і прызначыў прэм’ер-міністрам Паляцкіса. Адначасна Мяркіс адмовіўся ад пасады прэзідэнта, што перадавала яго паўнамоцтвы Юстасу Паляцкісу. Гэта дало падставу сумнявацца ў законнасці ўсіх гэтых перастановак, паколькі Смятона не складваў паўнамоцтваў прэзідэнта[4].

Прызначэнне Паляцкіса прэм’ер-міністрам было праведзенае з ухвалы савецкае пасольства ў Каўнасе, паколькі ў гэты час у Літве ўжо прысутнічалі савецкія войскі. Прысланы з Масквы намеснік наркама замежных спраў СССР Уладзімір Дзеканозаў каардынаваў дзейнасць праз Літоўскую камуністычную партыю, а кабінет міністраў Паляцкіса выконваў адміністрацыйную функцыю. На загад з Масквы марыянетачны ўрад Паляцкіса прызначыў на 14—15 ліпеня выбары ў Народны сойм з мэтай легалізаваць далучэнне Літвы да СССР. Кандыдатамі на выбарах маглі быць толькі камуністы і іх саюзнікі. 21 ліпеня абраны парламент сабраўся дзеля абмеркавання адзінага пытання па ўваходзе ў Савецкі Саюз, што было падтрымана адзінагалосна.

У 1940—1966 гадах — член ЦК і Бюро ЦК КП Літвы. У ЛітССР Паляцкіс заняў пасаду старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савета. На гэтай пасадзе ён асабіста падпісваў загады па масавай дэпартацыі. Так, з яго згоды Мяркіс і міністр замежных спраў незалежнай Літоўскай рэспублікі Юозас Урбшыс былі высланы ў РСФСР. Да 1953 года ў Сібір, Запаляр’е і Сярэднюю Азію былі дэпартаваны каля 132 000 грамадзян.

З пачаткам нямецкага наступу на Савецкі Саюз Паляцкіс эвакуіраваны. У 1941—1966 — намеснік старшыні Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР. З 1955 — прадстаўнік у Савеце Міжпарламенцкага саюза, у 1966—1970 — старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Дэлегат XIX, XX, XXI, XXII, XXIII з’ездаў КПСС, на якіх быў абраны кандыдатам у сябры ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—8-га скліканняў. З 1970 года на пенсіі.

Сям’я правіць

Жонка Генавайце Паляцкене. Пяцёра дзяцей — сыны Вільнюс і Юстас, дачкі Сігіта, Герута, Віта.

Узнагароды правіць

Заўвагі правіць

  1. Палецкис Юстас Игнович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Justas Paleckis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Office of the President of the Republic of Lithuania. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 5 снежня 2014.

Спасылкі правіць