Ян Кавалеўскі[2] (23 кастрычніка 1892 у Лодзі, памёр 31 кастрычніка 1965 у Лондане) – падпалкоўнік дыпламаваны пяхоты Войска Польскага, крыптолаг, матэматык і лінгвіст, які зламаў савецкія шыфры падчас польска-савецкай вайны, шматгадовы афіцэр II Аддзела Генштаба Войска Польскага.

Ян Кавалеўскі
польск.: Jan Kowalewski
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1892(1892-10-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1965(1965-10-31)[1] (73 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d] і пяхота
Званне падпалкоўнік[d] і палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Не паказана ступень ордэна!
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Гандлёвую Школу купецтва Лодзі. У 19091913 гг. вучыўся ў Льежскім універсітэце, атрымаўшы дыплом хіміка-тэхнолага. Ведаў некалькі замежных моў — нямецкую, французскую і рускую.

Пасля выбуху Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў рускую армію. Як афіцэр рэзерву расійскіх інжэнерных войскаў, якім былі падпарадкаваны адзінкі сувязі, ведаў асаблівасці гэтай службы, што было вялікім козырам у пазнейшай дэскрыптацыі бальшавісцкіх радыяграм.

Міжваеннае 20-годдзе правіць

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 і падзення царызму перайшоў у штаб II Польскага корпуса на Украіне. Быў афіцэрам Польскай вайсковай арганізацыі і кіраўніком разведкі 4 дывізіі польскіх стралкоў ген. Люцыяна Жалігоўскага. Разам з аддзеламі дывізіі вярнуўся да ўжо незалежнай Польшчы ў маі 1919 г. Крыптааналітык-аматар, адораны нязвыклымі матэматычнымі здольнасцямі і ўяўленнямі.[3].

Пасля вяртання - арганізатар і кіраўнік радыразведкі Бюро шыфраў II Аддзела Генштаба ў 19191924 гг. Яму даверылі ўтварэнне дэшырацыйнага аддзела пры Генеральным штабе. Разбудаваў цэлую сетку станцый радыёперахвату, злучаных з Генеральным штабам з дапамогай тэлетайпаў Х’юга. У гэтым аддзеле ён задзейнічаў вучоных–выбітных прадстаўнікоў польскай матэматычнай школы, прафесараў Варшаўскага ўніверсітэта i Львоўскага ўніверсітэта: Станіслава Ляснеўскага, Стэфана Мазуркевіча (будучага прарэктара Варшаўскага ўніверсітэта), Вацлава Сярпінскага і маладых асістэнтаў матэматыкі.

На мяжы жніўня і верасня 1919 г. Кавалеўскі ўзламаў першыя ключы да шыфраў Чырвонай арміі, што дало магчымасць прачытаць бальшавістскую карэспандэнцыю з франтоў грамадзянскай вайны на Украіне, Паўднёвай Расіі і на Каўказе. Узламаў таксама шыфры Добраахвотнай арміі і "белага" Чарнаморскага флота, а таксама шыфры Арміі УНР, што дазволіла слядзіць за падзеямі на тэрыторыі Расіі ад Сібіры да Петраграда і ад Мурманска да Чорнага мора. Ужо ў студзені 1920 г. распачаў узлом нямецкіх шыфраў.

Пачынаючы з жніўня 1919 г. і да канца 1920 г. польская радыёразведка перахапіла некалькі тысяч шыфраграм (галоўным чынам Чырвонай арміі), з гэтай колькасці ў летнія месяцы 1920 г. дзесьці 400–500 ў месяц[4].

Рэзультаты яго працы давалі ўладам Рэчы Паспалітай – перш за ўсё Кіраўніку дзяржавы і Wodzowi NaczelnemuЮзэфу Пілсудскаму азнаямленне з самымі тайнымі рашэннямі ўсіх бакоў канфлікту грамадзянскай вайны ў Расіі:войскаў белай і чырвонай Расіі, войскаў ЗУНР і Украінскай Народнай Рэспублікі, а таксама іншых дзяржаў, якія суседнічалі з Польшчай.

Падчас Варшаўскай бітвы ў жніўні 1920 r. інфармацыя польскай радыёразведкі, арганізаванай Кавалеўскім мелі, безумоўна, рашаючы ўплыў на стратэгічныя рашэнні Юзэфа Пілсудскага і, як наступства, на памер перамогі польскайй арміі над Чырвонай арміяй, якая наступала на Варшаву.

Пасля заканчэння польска-бальшавістскай вайны 1920 г. быў у сакавіку 1921 г., аддэлегаваны ў Горную Сілезію (як і шмат іншых афіцэраў II Аддзела (пар.Эдмунд Харашкевіч)). Быў кіраўніком разведкі штабу паўстанцкіх войск у III Сілезскім паўстанні.

За свае заслугі Ян Кавалеўскі ў 1921 г. атрымаў Срэбны Крыж Віртуці Мілітары.

З 1923 ствараў крыптаграфічныя службы ў Японіі за што атрымаў найвышэйшую ваенную адзнаку гэтага края – Ордэн Узыходзячага Сонца.

У 1924-1925 гг. служыў у 74 Верхнесілезскім пяхотным палку (польск.74 Górnośląski Pułk Piechoty) ў Люблінцы, а ў 1925-1927 гг. –слухачом Парыжскай Вышэйшай Ваеннай школы (франц. École Supérieure de Guerre). У 19281933 гг. – ваенны аташэ II Рэчы Паспалітай у Маскве. Прызнаны перонай нон грата вымушаны быў аставіць гэта месца. Быў пераведзены на аналагічную пасаду ў Бухарэст, дзе служыў у 19331937 гг..

З 1937 кіраўнік штаба Лагера Нацыянальнага Аб’яднання (польск. Obóz Zjednoczenia Narodowego) і дырэктар прадпрыемства па скупцы стратэгічнай сыравіны TISSA (польск.Towarzystwo Importu Surowców Spółka Akcyjna), звязанага з II аддзелам.

II Сусветная вайна правіць

У верасні 1939 г., пасля эвакуацыі ў Румынію, Кавалеўскі працаваў у бухарэстскім камітэце дапамогі польскім бежанцам, таксама і кіраваў гэтай структурай. У студзені 1940 г. выехаў у Францыю. У Парыжы, па даручэнні генерала Сікорскага, быў суаўтарам накіраванай супраць Германіі саюзніцкага наступлення на Балканах. Перад падзеннем Францыі ў чэрвені 1940 г. эваэкуяваўся з Парыжа і праз Іспанію дабраўся да Партугаліі, дзе стаў членам камітэту па справах бежанцаў, спачатку ў Фігейра да Фош, а потым у Лісабоне. Працаваў там таксама ў створаным па яго ініцыятыве ў лістападзе 1940 г. Міжсаюзніцкім камітэце гэтага тыпу.

Кавалеўскі атрымаў ад генерала Сікорскага аняляванне загаду, паводле якога яго выклікалі ў Лондан, а 15 студзеня 1941 г. Быў прызначаны кіраўніком падначаленай МУС Польшчы Пляцоўкі сувязі з кантынентам і цэнтра інфармацыі з дзяржаў кантынента (польск. — Placówki Łączności z Kontynentem oraz centrali informacyjnej z krajów kontynentu)) з сядзібай у Лісабоне. Згодна з задумкай міністра Станіслава Кота кіраваная палкоўнікам Кавалеўскім пляцоўка ў Лісабоне павінна была быць цэнтральным месцам дастаўкі інфармацыі з цэлай Заходняй Еўропы. Гэта было прадстаўніцтва «Кантынентальнай Акцыі», якая з'явілася, перш за ўсё, на базе канцэпцыі Кота, з грунтоўным уплывам Кавалеўскага. Бо ў лістападзе 1940 г. Ён напісаў мемарыял на тэму неабходнасці арганізацыі супраціўлення пад нямецкім панаваннем, як з палітычнага пункту гледжання, так і ваеннага. Заданнем Акцыі была арганізацыя на абшары цэлага света падпольнай барацьбы з ворагам усімі магчымымі спосабамі (апрача адкрытай узброенай акцыі), збіранне палітычных і гаспадарчых матэрыялаў пра дзейнасць дзяржаў дзяржаў «Асі» і іх сатэлітаў, прапагандыстская акцыя. Скіраваная супраць гітлераўскай кааліцыі, усялякія формы палітычнай дыверсіі, імкненне да кнцэнтрацыі ўсіх сіл польскай эміграцыі для барацьбы з ворагам пад кіраўніцтвам ураду РП, барацьба з палітычнымі ўплывамі непрыяцеля на тэрыторыі польскіх абшараў і арганізацыя забастовачнага і сабатажнага руху на працоўных месцах.

Лісабонская пляцоўка стала, разам з дзейнасцю арганізацыі ў Францыі, без сумневу найважнейшым элементам польскай Кантынентальнай Акцыі. Зрэшты, місія, кіраваная палк. Кавалеўскім, лепей ацэньвалася польскім МУС чым французская. Кантынентальная Акцыя на тэрыторыі Францыі і Бельгіі мела, аднак, абсалютна своеасаблівы і выключны характар, бо там планаваўся ўдзел польскай эміграцыйнай супольнасці ў ваенных аперацыях (разведка, дыверсія і сабатаж падчас акупацыі, стварэнне польскіх ваенных адзінак у часе вызвалення кантыненту).

Пляцоўку ў сталіцы Партугаліі разглядалі як цэнтральны вузлавы пункт кантынентальнай арганізацыі.

У рамках «Кантынентальнай Акцыі» Ян Кавалеўскі кіраваў разведвальнымі аперацыямі на тэрыторыі цэлай Еўропы[5], праводзіў тайныя перамовы з прадстаўнікамі Венгрыі, Румыніі i Італіі (аперацыя Трыножка (Trójnóg) па пытанні выхада гэтых краін з вайны. Элементам гэтай акцыі была ўмова несупрацоўніцтва з Германіяй ў злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё ў масавым знішчэнні жыдоў і асоб жыдоўскага паходжання. Таксама гэта прадугледжвала і ўказанне не дапускаць высылкі ваенных сіл на Заходні фронт, спыненне ваенных паставак ў Германію, дапамогу для польскіх бежанцаў і дапушчэнне дзейнасці саюзніцкай разведкі на тэрыторыі Італіі, Венгрыі і Румыніі. У дыялогу ў рамках аперацыі актыўна ўдзельнічаў і былы віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Ян Шэмбек, які знаходзіўся ў Лісабоне. Лісабонская пляцоўка таксама праводзіла размовы з нямецкай антыгітлераўскай апазіцыяй (прадстаўнікі адмірала Вільгельма Канарыса Эрвін Лахузен, ген. фон Фалькенхаўзен і інш.).

У рэшце рэшт ідэю Кавалеўскага і Шэмбека пахавала саюзніцкае жаданне безагаворачнай капітуляцыі гэтых дзяржаў (абвешчанае Рузвельтам і Чэрчылем на канферэнцыі ў Касабланцы і распаўсюджанае пазней на саюзныя III Рэйху краіны). Рашаючай жа, аднак, была адмова заходніх саюзнікаў ад канцэпцыі ўварвання на Балканы, разам з рашэннем аб перадачы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў савецкую сферу ўплываў. Канчаткова гэта здарылася пад націскам Сталіна на мяжы лістапада-снежня 1943 г. падчас канферэнцыі ў Тэгеране.

Формула безагаворачнай капітуляцыі, выкарыстаная ў адносінах да сатэлітаў Германіі (за выключэннем Італіі, якая дэ-факта была ўцягнута ў вайну без уласнага жадання) была недальнабачнай. Заходнія саюзнікі не мелі канцэпцыі месца гэтых краін у барацьбе супраць III Рэйха. Гнуткая палітыка ў адносінах да Італіі, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі і Фінляндыі магла скараціць вайну і не дапусціць пяцідзесяцігадовага дамінавання СССР і сілавога ўсталявання камуністычнага ладу Чырвонай Арміяй ва Усходняй Еўропе. Гэтыя магчымасці цалкам не былі выкарыстаны, што прывяло да краху місію Кавалеўскага — нягледзячы на гатоўнасць урадавых колаў Італіі, Венгрыі і Румыніі супрацоўнічаць з заходнімі саюзнікамі супраць III Рэйха[6]. Трэба адзначыць вырашальную ў гэтым пытанні пазіцыю Рузвельта, які ў Тэгеране падтрымаў Сталіна насуперак Чэрчылю, які да канца змагаўся за саюзніцкае наступленне на Балканах.

Ян Кавалеўскі быў адкліканы з прадстаўніцтва 20 сакавіка 1944 года (праз дзень пасля ўваходу Вермахту ў Венгрыю) па катэгарычным патрабаванні Сталіна (акрэсленым менавіта да яго асобы) прадстаўленым у снежні 1943 г. Чэрчылю на канферэнцыі ў Тэгеране. Гэты факт паказвае, якой сур'ёзнай перашкодай ў сталінскіх планах саветызацыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы былі польскія разведвальна-дыпламатычныя дзеянні на Балканах і якое значэнне для савецкага дыктатара мела іх тарпедаванне.

Пасляваенны перыяд правіць

Пасля вайны Кавалеўскі застаўся ў эміграцыі ў Лондане. З 1955 быў выдаўцом штомесячніка East Europe and Soviet Russia, супрацоўнічаў з Радыё Свабодная Еўропа. Да канца жыцця захаваў праніклівасць розуму (зламанне шыфра Траўгута ў 1863 г.). Прычынай смерці Кавалеўскага была ракавая пухліна.

Кар’ера правіць

Зноскі

  1. а б Jan Kowalewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. У вайсковым пасведчанні фігураваў як Ян III Кавалеўскі для таго, каб адрознівацца ад іншых афіцэраў Войска Польскага, якія мелі тое саме імя і прозвішча.
  3. Яго крыптааналітычныя здольнасці дазволілі яму прачытаваць шыфраваную карэспандэнцыю Рамуальда Траўгута ў стагоддзе паўстання 1863
  4. Гэтыя падлікі трэба прызнаць за прыблізныя, бо шыфраваны матэрыял не захаваўся ў раўнамернай ступені для ўсіх перыядаў і ўчасткаў фронту. У знойдзеных дакументах польскага бюро шыфраў захавалася больш за 100 рускіх шыфровых ключоў, зламаных і здабытых з лета 1919 г. і да канца 1920 г. Першых неалькі месяцаў (да лютага 1920 г.) гэта час здабычы досведу. Час ўзлому рускіх шыфраў, які займаў звыкла каля 15 дзён, зменшыўся з 2-3 тыдняў да двух-трох дзён, а лічба шыфраграм, якія чыталіся за дзень-два павялічылася з 10–15% да 90% ад іх агульнай колькасці. Паводле: Grzegorz Nowik Zanim złamano Enigmę: Polski radiowywiad podczas wojny z bolszewicką Rosją 1918–1920. Wojskowe Biuro Badań Historycznych. Warszawa 2004, wyd. Oficyna Wydawnicza RYTM ISBN 83-7399-099-2
  5. Дзякуючы асабістым кантактам Кавалеўскага з японскімі ваеннымі коламі ў 20-я гады XX ст. радыёсувязь польскай разведкі на тэрыторыі акупаванай Еўропы абапіралася, між іншым, на радыёстанцыі ў еўрапейскіх амбасадах падпарадкаванай Японіі дзяржавы Маньчжоў-ГоБудапешце, Бухарэсце i Берліне). Японія, якая не знаходзілася з Польшчай у стане вайны, атрымлівала ўзамен ад польскай разведкі інфармацыю, якая датычыла СССР. СССР у 19411945 гг. захоўваў нейтралітэт у адносінах да краіны Узыходзячага Сонца — Чырвоная Армія ўдарыла на Японію 8 жніўня 1945 г. (дарэчы, парушаючы заключаны ў красавіку 1941 г. япона-савецкі пакт аб ненападзе), ужо пасля выбуху амерыканскай атамнай бомбы ў Хірасіме.
  6. Маршал Іон Антанеску, які меў сяброўскія адносіны з Кавалеўскім з часоў яго знаходжання ў якасці ваеннага аташэ ў Бухарэсце, выдаваў даручэнні кантакту з Кавалеўскім некаторым румынскім амбасадарам.. Дзіна Грандзі, кіраўнік апазіцыі ў рамках Вялікага Фашыстскага Савета (які ў рэшце рэшт у ліпені 1943 г. адправіў у адстаўку і арыштаваў Беніта Мусаліні, замяніўшы яго маршалам П'етра Бадоліо) пасля сваёй адстаўкі Мусаліні ў лютым 1943 г. прыехаў у Лісабон і ў першую чаргу спаткаўся з Кавалеўскім. У лютым 1943 г. Дучэ, ў якога не было ўжо чаго губляць, нанёс моцны ўдар па групе, якая была супраць «Асі», адправіўшы ў адстаўку яе кіраўнікоў, у тым ліку Галеаза Чыана, свайго зяця і Грандзі. Характэрна, што пасля выезду апошняга з Італіі ў Партугалію, ён шукаў кантакту з Кавалеўскім, з якім спаткаўся ў Monte Estoril w willi «Ginalda», абменьваючыся заўвагамі і прапановамі на тэму нядаўняга, арганізаванага праз пасрэднікаў супрацоўніцтва. У верасні 1943 г. італьянцы падпісалі ў рэшце рэшт безагаворачную капітуляцыю, хаця форма, паводле якой гэта адбылося, была парушэннем з боку саюзнікаў папярэдняй дамоўленасці з маршалам Бадоліо. Англасаксы загубілі шанс больш ранняга пераходу Італіі на бок саюзнікаў, што магло дазволіць пазбегнуць крывавай італьянскай кампаніі і пацягнуць за сабой Венгрыю і Румынію..

Бібліяграфія правіць

  • Jan Bury, Polish Codebreaking During the Russo-Polish War of 1919—1920, «CRYPTOLOGIA», XXVIII, 3, 2004, s. 193—203.;
  • Władysław Kozaczuk & Jerzy Straszak.Enigma ; How the Poles Broke the Nazi Code (Aneks B: Before Enigma: Jan Kowalewski and the Early Days of the Polish Cipher Bureau (1919-22)) New York 2004 wyd.Hyppocrene Books ISBN 0-7818-0941-X;
  • Grzegorz Nowik Zanim złamano Enigmę: Polski radiowywiad podczas wojny z bolszewicką Rosją 1918—1920. Wojskowe Biuro Badań Historycznych. Warszawa 2004, wyd. Oficyna Wydawnicza RYTM ISBN 83-7399-099-2.;
  • Andrzej Rosiński, Jan Kowalewski w: Bohaterowie trudnych czasów. Zbiór 2, Jan Kowalewski, Stanisław Mecych, Paweł Romanowski, Jerzy Scheur, Władysław Stanilewicz, Ewa Sułkowska-Bierezin, Yoshiho Umeda (red. Gustaw Romanowski i in.) Łódź 2007, Wyd. Urząd Miasta Łodzi;
  • Rocznik Oficerski 1924, Ministerstwo Spraw Wojskowych, Oddział V Sztabu Generalnego Wojska Polskiego, Warszawa 1924, s. 297, 349.;
  • Rocznik Oficerski 1928, Ministerstwo Spraw Wojskowych, Warszawa 1928;
  • Rocznik Oficerski 1932, Biuro Personalne Ministerstwa Spraw Wojskowych, Warszawa 1932, s.24, 424.