У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ян Філіп Ротан (нідэрл.: Jan Philipp Roothaan, 23 лістапада 1785 года, Амстэрдам — 8 мая 1853 года, Рым) — генерал Таварыства Ісуса (Ордэна езуітаў), дваццаць першы па ліку галава ордэна і трэці пасля яго аднаўлення ў 1814 годзе.

Ян Філіп Ротан
нідэрл.: Jan Philipp Roothaan
Ян Філіп Ротан
Род дзейнасці выкладчык, генерал Таварыства Ісуса
Дата нараджэння 23 лістапада 1785(1785-11-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1853(1853-05-08)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады

правіць

Ян Ротан нарадзіўся 23 лістапада 1785 года ў Амстэрдаме. Яго продкі паходзілі з Франкфурта, і пасля пераезду ў Галандыю (1740) перайшлі ў каталіцтва з кальвінізма. У шаснаццацігадовым узросце Ян, малодшы з трох сыноў у сям’і, скончыў у родным гарадзе гімназію і паступіў у вышэйшую школу Athenaeum Illustre, дзе на працягу чатырох гадоў пад кіраўніцтвам прафесара Давіда Якаба ван Ленэпа вывучаў класічныя мовы і літаратуру.

Збліжэнне з езуітамі і пераезд у Расійскую імперыю

правіць

Будучы служкам у амстэрдамскім касцёле Дэ Крайтберг, Ротан знаёміцца з былымі езуітамі. Калі ён выказаў жаданне далучыцца да езуіцкага ордэна, яны параілі яму адправіцца ў колішнія землі Вялікага Княства Літоўскага, якія ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся пад уладай расійскай кароны. На гэтай тэрыторыі новыя ўлады не абвясцілі папскую булу аб роспуску Таварыства Ісуса (Dominus ac Redemptor), выданую ў 1773 годзе. Арганізацыя не толькі не спыніла свайго існавання, але намаганнямі мясцовых езуітаў, цэнтрам якіх становіцца Полацк, адыгрывае прыкметную ролю ў справах рэлігіі, адукацыі, навукі і культуры. У 1801 годзе папа Пій VII санкцыянаў яе дзейнасць у межах Расійскай імперыі.

У 1804 годзе Ротан пакідае радзіму і пераязджае ў Расійскую імперыю, дзе 14 чэрвеня быў прыняты ў шэрагі Таварыства Ісуса. Пасля сканчэння навіцыяту ў Дынабургу ў 1806 годзе . У 1806—1809 гадах — выкладчык Дынабургскага езуіцкага калегіума. Пасля Ротан пераязджае ў Полацк, дзе вывучае філасофію і тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме і Полацкай езуіцкай акадэміі (1809—1813) і быў асвечаны на ксяндза (27 студзеня 1812). У 1813—1816 гадах — выкладаў рыторыку і паэтыку ў Пушы (Латгалія) і Аршанскім езуіцкім калегіуме (1816—1818, адначасова кіраваў настаўніцкай семінарыяй), місіянерам у Кадзіне і Кулікове(1818—1819), прапаведнікам ў Оршы[4].

Вяртанне ў Заходнюю Еўропу

правіць

Пасля аднаўлення Таварыства Ісуса ва ўсіх яго правах і прывілеях папскай булай да 7 жніўня 1814 года Sollicitudo omnium ecclesiarum становішча езуітаў у Расійскай імперыі стала пагаршацца. У 1820 годзе ім увогуле загадалі пакінуць межы дзяржавы. Ротан накіраваўся у швейцарскі горад Брыг, дзе працягнуў кар’еру выкладчыка. Неўзабаве ён быў прызначаны рэктарам нанова адчыненага езуіцкага калегіума ў Турыне, а яшчэ крыху пазней, у 1829 годзе, атрымаў прэстыжную пасаду віцэ-правінцыяла Таварыства Ісуса ў Італіі.

ХХІ Генеральная кангрэгацыя і абранне генералам Таварыства Ісуса

правіць

Ротану не прыйшлося чакаць новай высокай прыступкі ў езуіцкай іерархіі. Пасля канчыны ў студзені 1829 года генерала ордена Луіджы Фортыса была склікана Генеральная кангрэгацыя Таварыства Ісуса, якая 9 ліпеня і абрала Яна Ротана новым галавой арганізацыі.

Дзейнасць на пасадзе генерала

правіць

Галоўнай заслугай Ротана на пасадзе генерала Таварыства Ісуса стала аднаўленне шэрагу важных правіл і традыцый езуітаў, што існавалі да 1773 года штогадовыя пасланні, строгія і дакладна вызначыныя правілы допуска да обетам в ордене і г.д.

На чале з Ротанам орден поступова аднаўлўся, адчыняліся новыя навучальныя ўстановы, паляпшаўся інтэлектуальны і духоўны стан яго членаў. Агульны лік езуітаў за час кіраўніцтва Ротана узрос з 2137 да 5209 чалавек, а колькасць езуіцкіх калегіумаў — з 55 да 100. Езуіты аднавілі сваю місіянерскую дзейнасць у Амерыцы, Афрыцы і Азіі. У 1850 годзе упершыню ўбачыў свет часопіс La Civiltà Catolica. Былі перавыданы Духоўныя практыкаванні св. Ігнація Лаёлы, якія Ротан нанова пераклаў на больш зразумелую лаціну і напісаў да іх прадмовы і каментары.

Пад час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў быў вымушаны часова пакінуць Рым, і вярнуўся ў горад толькі пасля яе падаўлення. Вымушанае выгнанне ён выкарыстаў для таго, каб наведаць братоў-езуітаў у Бельгіі, Нідэрландах, Англіі і Ірландыі. Памёр Ян Ротан 8 мая 1853 года. Яго пераемнікам быў абраны бельгіец Петэр Ян Бекс.

Зноскі

  1. а б Joannes Philippus Roothaan — 2009.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #103117628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #103117628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Марек Инглот. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. М., 2004. — С. 254—255

Літаратура і спасылкі

правіць
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всём мире. — М., 2004.
  • Giżycki, Jan Marek. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905.