Ян Янавіч Фогель
Ян Янавіч Фогель (24 снежня 1898, п. Дурэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) — 9 ліпеня 1944, Навагрудскі раён, БССР) — удзельнік вызвалення Беларусі, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).
Ян Янавіч Фогель | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1944 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ (1933). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.
Стралковая дывізія на чале з генерал-маёрам Янам Фогелем вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 года. З 24 чэрвеня да 8 ліпеня 1944 года дывізія пад яго камандаваннем прайшла з баямі ад ракі Друць да Навагрудка, вызваліла 250 населеных пунктаў, захапіла шмат варожай тэхнікі і зброі, узяла ў палон больш за 2800 нямецкіх салдат і афіцэраў, замкнула аблогу групоўкі праціўніка ў бабруйскі «кацёл». Смяротна паранены ў баі, памёр 14 ліпеня 1944 года ад ранення.
Памяць правіць
З 1966 года вуліца Першамайскага раёна Мінска носіць яго імя.
Літаратура правіць
- Фогель Ян Янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Фогель Ян Янавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 607. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Фогель Ян Янович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 634—635.
- Фогель Ян Янович // Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 541.