Яраслаў Мікалаевіч Шкурко

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яраслаў Шкурко)

Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна».

Футбол
Яраслаў Шкурко
Поўнае імя Яраслаў Мікалаевіч Шкурко
Нарадзіўся 8 лютага 1991(1991-02-08)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Украіна
Рост 167 см
Вага 67 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 16
Маладзёжныя клубы
2001—2006 Украіна ДЮСШ Керч
2006—2007 Беларусь РЦАП-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2009—2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 50 (8)
2011—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 107 (12)
2015—2016 Беларусь Славія (Мазыр) 52 (4)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (0)
2017—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 53 (5)
2020— Беларусь Макслайн (Рагачоў) 63 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 сакавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[3]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[4]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[5]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[6]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[7]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[9], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[10]. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну»[11].

У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.

У лютым 2023 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» на сезон 2023[12].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дарыда   3 0
2008 дубль Дарыда   14 0
2009 Д3 Зорка-БДУ   11 0
2010 Д3 Зорка-БДУ   24 7
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ   15 1
2011 (2) Д3 Смалявічы   13 1
2012 Д3 Смалявічы-СТІ   35 4
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   30 5
2014 Д2 Смалявічы-СТІ   29 2
2015 Д1 Славія-Мазыр   23 0
2016 Д1 Славія-Мазыр   29 4
2017 (1) Д1 Нафтан   13 0
2017 (2) Д2 Белшына   15 4
2018 Д2 Белшына   17 1
2019 Д2 Белшына   21 0
2020 Д3 Дняпро   21 4
2021 Д3 Макслайн   20 2
2022 Д2 Макслайн   22 1

Зноскі