Павел Юр’евіч Грачышка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Павел Грачышка)

Павел Грачышка (нар. 23 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Павел Грачышка
Поўнае імя Павел Юр’евіч Грачышка
Нарадзіўся 23 сакавіка 1989(1989-03-23)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 32 (2)
2007—2010 Чэхія Банік (Мост) 27 (0)
2010—2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 27 (5)
2011—2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 66 (10)
2014 Беларусь Гомель 0 (0)
2014   Беларусь Славія (Мазыр) 26 (2)
2015 Беларусь Славія (Мазыр) 23 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (0)
2017—2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 54 (2)
2019—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 58 (8)
2022—2023 Беларусь Слуцк 36 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2007—2008 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». Ужо ва ўзросце 17 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе клуба. У 2007 годзе з’ехаў у Чэхію, дзе на працягу трох гадоў выступаў за «Мост». Пасля вяртання зноў стаў выступаць за «Зорку-БДУ», ужо ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Артурам Слабашэвічам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе.

У сезоне 2013 выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, быў адным з лідараў каманды. Па заканчэнні сезона, у снежні 2013 года, падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў складзе гомельскага клуба, і ў лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначаліў Пунтус. У «Славіі» трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона 2014 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, разарваў кантракт з «Гомелем»[5]. Са студзеня 2015 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[6] і ў выніку распачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну», з якой у сакавіку падпісаў пагадненне[7]. У першай палове сезона не быў іграком асновы, згуляў у некалькіх матчах. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе і стаў асноўным цэнтральным абаронцам, але канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск.

У маі 2017 года далучыўся да мінскага «Энергетыка-БДУ». На наступны год у якасці аднаго з лідараў дапамог камандзе праз 13 гадоў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачынаў асноўным абаронцам сталічнага клуба, пазней стаў часам выхадзіць на замену.

У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў іграком мінскага НФК[9], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з НФК на сезон 2020[10], у новым сезоне стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Крумкачы», заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2020 года стала вядома, што Грачышка застанецца ў камандзе на наступны сезон[11]. У 2021 годзе быў адным з лідараў «Крумкачоў».

У студзені 2022 года перайшоў у «Слуцк»[12]. У студзені 2024 года пакінуў слуцкі клуб[13], а ў лютым абвясціў пра завяршэнне кар’еры[14][15].

Грамадская дзейнасць

правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[16].

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Зорка-БДУ   7 1
2006 Д2 Зорка-БДУ   24 1
2007 (1) Д2 Зорка-БДУ   8 1
2007/08 Д1 СІАД   2 0
2008/09 Д2 Банік   14 0
2009/10 Д2 Банік   11 0
2010 (2) Д3 Зорка-БДУ   12 3
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ   15 2
2011 (2) Д3 Смалявічы   13 4
2012 Д3 Смалявічы-СТІ   30 1
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   23 5
2014 Д2 Славія   26 2
2015 Д1 Славія   23 0
2016 Д1 Белшына   14 0
2017 Д2 Энергетык-БДУ   18 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ   25 1
2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ   11 0
2019 (2) Д2 НФК   12 1
2020 Д2 Крумкачы   21 2
2021 Д2 Крумкачы   25 5
2022 Д1 Слуцк   22 1
2023 Д1 Слуцк   14 1

Крыніцы

правіць
  1. Pavel Grechishko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/386
  3. "Гречишко перешел в «Гомель»". goals.by(руск.). 2013-12-18. Архівавана з арыгінала 2013-12-29.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка)
  4. "Гомель" отдал Яхно в "Городею", а Гречишко - в "Славию" (руск.). football.by (28 лютага 2014). Праверана 29 лютага 2024.
  5. "Гомель" расторг контракт с Гречишко (руск.). football.by (5 снежня 2014). Праверана 29 лютага 2024.
  6. Николай Романюк и Павел Гречишко в ближайшее время подпишут контракты со «Славией» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (9 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2015.
  7. Гречишко подписал контракт с «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Гречишко и Яскович покидают команду". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ»(руск.). 2019-07-08. Архівавана з арыгінала 2021-05-03. Праверана 2019-07-13.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка)
  9. Гречишко перешел в НФК (руск.). football.by (23 ліпеня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  10. Полузащитник Гречишко продлил контракт с НФК (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  11. Павел Гречишко продлил контракт с НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (25 снежня 2020). Праверана 29 лютага 2024.
  12. Гречишко сменил НФК "Крумкачы" на "Слуцк" (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 29 лютага 2024.
  13. "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  14. Павел Гречишко завершил карьеру в 34 года (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  15. Павел Гречишко: "Летом 2023 года четко понимал, что это последний сезон" (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  16. "Требуем признать выборы недействительными". Более 250 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020.