(145) Адэона

астэроід

(145) Адэона (лац.: Adeona) — даволі вялікі і вельмі цёмны астэроід галоўнага пояса, які прыналежыць да цёмнага спектральнага класа C.

(145) АдэонаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік К. Г. Ф. Петэрс
Месца выяўлення Клінтан
Дата выяўлення 3 чэрвеня 1875
Эпанім Adeona[d]
Альтэрнатыўныя абазначэнні A875 LB[1]
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 14 сакавіка 2012 года
JD 2456000.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,14521
Вялікая паўвось (a) 399,811 млн км
(2,67257 а.а.)
Перыгелій (q) 341,754 млн км
(2,28449 а.а.)
Афелій (Q) 457,867 млн км
(3,06065 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 595,85 сут (4,369 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 18,123 км/с
Схіленне (i) 12,637°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 77,441°
Аргумент перыгелія (ω) 44,570°
Сярэдняя анамалія (M) 96,885°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 151,14 км
Маса 3,6×1018 кг
Шчыльнасць 2,000 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,0422 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,0799 км/с
Перыяд вярчэння 15,086 гад
Спектральны клас C
Абсалютная зорная велічыня 8,13m
Альбеда 0,0433
Сярэдняя тэмпература паверхні 170 К (−103 °C)

Адэона ўзначальвае аднайменнае сямейства астэроідаў, з’яўляючыся самым буйным яго прадстаўніком. Астэроід быў адкрыты 3 чэрвеня 1875 года германа-амерыканскім астраномам К. Г. Ф. Петэрсам у Клінтану, ЗША і названы ў гонар Адэоны, рымскай багіні вяртання дахаты, таму што ён нядаўна вярнуўся з падарожжа ва ўсяму свету, каб назіраць праходжанне Венеры па дыску Сонца[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
  2. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 28. — ISBN 3-540-00238-3.

Спасылкі правіць