(43) Арыядна

астэроід

(43) Арыядна — няправільнай формы астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S і ўваходзіць у склад сямейства Флоры, з’яўляючыся другім па велічыні астэроідам у гэтым сямействе. Ён быў адкрыты 15 красавіка 1857 года англійскім астраномам Норманам Погсанам у Абсерваторыі Рэдкліфа, Англія і названы ў гонар Арыядны, дачкі крыцкага цара Мінаса і Пасіфаі, гераіні старажытнагрэчаскага міфа пра Тэсея і мінатаўра[8][9].

(43) АрыяднаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Норман Погсан
Месца выяўлення Оксфард
Дата выяўлення 15 красавіка 1857
Эпанім Арыядна
Альтэрнатыўныя абазначэнні A857 GA[1]
Катэгорыя Галоўнае кольца
(Сямейства Флоры)
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 14 сакавіка 2012 года
JD 2456000.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,1674427
Вялікая паўвось (a) 329,654 млн км
(2,2036001 а.а.)
Перыгелій (q) 274,456 млн км
(1,8346233 а.а.)
Афелій (Q) 384,852 млн км
(2,5725769 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 194,807 сут (3,271 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 19,923 км/с
Схіленне (i) 3,46710°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 264,89947°
Аргумент перыгелія (ω) 15,98699°
Сярэдняя анамалія (M) 74,69827°
Фізічныя характарыстыкі[6]
Дыяметр 65,88 км (IRAS)
95 × 60 × 50 км[2][3]
Маса 4,0×1017 кг
Шчыльнасць 2,700 г/см³[4]
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,012 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,034 км/с
Перыяд вярчэння 5,762 гадз[5]
Спектральны клас S (Sk)
Бачная зорная велічыня 8,8 — 13,42 m[7]
Абсалютная зорная велічыня 7,93m
Альбеда 0,2740
Сярэдняя тэмпература паверхні 178 К (−95 °C)

Апісанне правіць

Астэроід уяўляе сабой прадаўгаватае, моцна выцягнутае цела (даўжыня амаль у два разы перавышае найменшы памер) і мае двухлопасцевую ці моцна вуглаватую форму[3]. Круціцца ў зваротным кірунку, хоць яго полюс звернуты амаль паралельна экліптыцы з экліптычнымі каардынатамі (β, λ) = (-15°, 253°) і хібнасцю 10 °[2]. Гэта дае нахіл восі каля 105 °. Максімальная бачная велічыня Арыядны роўная максімальнай бачнай велічыні Плутона. Па невядомых прычынах «Астэроід 43 Арыядна» быў уключаны ў спіс фундатараў касмічнага апарата НАСА Стардаст, які быў запісаны на мікрачыпе ўнутры апарата.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
  2. а б Kaasalainen, M. (2002). "Models of Twenty Asteroids from Photometric Data" (PDF). Icarus. 159 (2): 369–395. Bibcode:2002Icar..159..369K. doi:10.1006/icar.2002.6907. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  3. а б Tanga, P. (2003). "Asteroid observations with the Hubble Space Telescope" (PDF). Astronomy & Astrophysics. 401 (2): 733–741. Bibcode:2003A&A...401..733T. doi:10.1051/0004-6361:20030032. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Праверце |bibcode= length (даведка)
  4. Krasinsky, G. A. (2002). "Hidden Mass in the Asteroid Belt". Icarus. 158 (1): 98–105. Bibcode:2002Icar..158...98K. doi:10.1006/icar.2002.6837. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  5. PDS lightcurve data Архівавана 14 чэрвеня 2006.
  6. Asteroid Data Archive(недаступная спасылка). Planetary Science Institute. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 3 лістапада 2008.
  7. AstDys (43) Ariadne Ephemerides. Department of Mathematics, University of Pisa, Italy. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  8. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 19. — ISBN 3-540-00238-3.
  9. Міфы народаў свету. М., 1991-92. У 2 т. Т.1. С.103

Спасылкі правіць