Какорыш

(Пасля перасылкі з Aethusa)

Како́рыш[3][4] (Aethusa) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae) з адным паліморфным відам — Какорышам звычайным (Aethusa cynapium)[4].

Какорыш

Суквецці какорыша звычайнага. Каўказскі прыродны біясферны запаведнік, пачатак жніўня.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aethusa L., Sp. Pl. 1: 256 (1753)

Адзіны від

Какорыш звычайны
(Aethusa cynapium L.)

Сінонімы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29569
NCBI  40954
EOL  584981
GRIN  g:252
IPNI  837341-1
TPL  kew-2624785

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая, часам двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100[3] см. Корань расліны тонкі, верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, пустое ў сярэдзіне, са слабым шызым налётам. Лісце чаргаванае, буйное, двойчы- і тройчыперыстае. Зверху лісце бліскучае, цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае, з расшыранымі похвамі. Кветкі белага колеру, часам чырванаватыя, у складаных парасоніках на доўгіх кветаносах. Пялёсткаў — 5. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавінкі (мерыкарпіі).

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Какорыш звычайны распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Расце сярод кустоў, у лясах, асабліва пойменных, на ўзлесках, а таксама як пустазелле ў садах і агародах. На большай частцы тэрыторыі Украіны — акрамя стэпу.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая расліна. Свежая трава змяшчае 0,015 % эфірнага алею. Расліну лічаць атрутнай[6], але выпадкі атручвання здараюцца рэдка.

Падвіды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Кокорыш обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Бесараб С.В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13

Література правіць

Спасылкі правіць