Рамі белае
Ра́мі, рамі белае, кітайская крапіва[3] (Boehmeria nivea) — від кветкавых раслін роду Рамі (Boehmeria) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).
Рамі белае | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовы паўкуст[3] з добра развітай каранёвай сістэмай і 5—20[4] прамастойнымі негалінаванымі парасткамі цыліндрычнай формы вышынёй да 3[4] метраў. Парасткі штогод адміраюць[4]. Лісце буйное (даўжынёй 7—15 і шырынёй 6—12 см[4]), сэрцападобнай формы, апушанае знізу, зубчастае па краі. Кветкі дробныя, аднаполыя, зеленаватага або ружаватага колеру, у шматкветных мяцёлках у пазухах верхніх лісцяў. Плод — дробная, падоўжаная, апушаная сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Азіі (Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія, Тайвань, Індыя, Непал, Бутан, Індакітай, Інданезія[5]).
Гаспадарчае значэнне правіць
Доўгія (да 500 мм[3]), трывалыя, амаль не гніючыя, шаўкавістыя валокны рамі белага выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тканін, паперы, канатаў, рыбалоўных сетак і інш. У некаторых краінах (Калумбія, Куба) расліна вырошчваецца ў якасці кармавой культуры[4]. У В’етнаме лісце рамі выкарыстоўваецца ў нацыянальнай кухні[4].
Сінонімы правіць
- Boehmeria candicans Hassk.
- Boehmeria frutescens var. concolor (Makino) Nakai
- Boehmeria frutescens var. viridula (Yamam.) Suzuki
- Boehmeria nipononivea Koidz.
- Boehmeria nivea var. candicans Wedd.
- Boehmeria nivea f. concolor (Makino) Kitam.
- Boehmeria nivea var. concolor Makino
- Boehmeria nivea subsp. nipononivea (Koidz.) Kitam.
- Boehmeria nivea f. nipononivea (Koidz.) Kitam.
- Boehmeria nivea var. nipononivea (Koidz.) W.T.Wang
- Boehmeria nivea var. tenacissima (Gaudich.) Miq.
- Boehmeria nivea var. viridula Yamam.
- Boehmeria tenacissima Gaudich.
- Boehmeria thailandica Yahara
- Boehmeria utilis André
- Ramium niveum (L.) Kuntze
- Urtica nivea L.
Зноскі правіць
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д е ВРЭ 2004—2017.
- ↑ Taxon: Boehmeria nivea (L.) Gaudich. (англ.) // Germplasm Resources Information Network
Літаратура правіць
- Прохараў В. М. Рамі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 302. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рами / Лазарев Н. Н. // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Рами // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі правіць
- Бёмерия белоснежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Boehmeria nivea (L.) Gaudich. // Tropicos (англ.)