«Call of Duty 4: Modern Warfare»англ. — Кліч абавязку 4: Сучасная вайна) — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, чацвёртая гульня ў серыі «Call of Duty».

Call of Duty 4: Modern Warfare
Распрацоўшчык Злучаныя Штаты Амерыкі Infinity Ward
Злучаныя Штаты Амерыкі Treyarch (Wii)
Злучаныя Штаты Амерыкі Raven Software (Remastered)
Выдавец Activision
Частка серыі Call of Duty
Дата анонсу 26 мая 2007
Даты выпуску Арыгінальная версія
Windows, PlayStation 3, Xbox 360:
Злучаныя Штаты Амерыкі 5 лістапада 2007
Еўрапейскі Саюз 9 лістапада 2007
Расія 15 лістапада 2007 года
Wii:
10 лістапада 2009
Remastered + Infinite Warfare
Windows, PlayStation 4, Xbox One:
4 лістапада 2016 года
Remastered 2017[1]
PlayStation 4:
27 чэрвеня 2017 года
Xbox One, Windows:
27 ліпеня 2017
Версія v1.8.13620
Апошняя версія
  • 1.7
Жанр шутар ад першай асобы
Узроставыя
рэйтынгі
BBFC: 15
ESRB: M
OFLC (A): MA15+
PEGI: 16+
Стваральнікі
Кампазітары Стэфан Бартан
Гары Грэгсан-Уільямс (галоўная тэма)
Тэхнічныя даныя
Платформы Xbox 360, PlayStation 3, Windows[2], macOS[2] і Wii[d]
Гульнявы рухавічок IW Engine 3.0
Рэжымы гульні Аднакарыстальніцкі
Шматкарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу англійская[2], французская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2] і руская
Носьбіты аптычны дыск і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне клавіятура, мыш, геймпад
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гульня была выпушчаная 5 лістапада 2007 года на трох гульнявых платформах: PC, Xbox 360 і PlayStation 3, а пазней — на платформах Mac, Nintendo DS і Nintendo Wii. З 12 лістапада 2007 года гульня стала даступная для пакупкі праз сеціўны сэрвіс Steam. 5 кастрычніка 2016 года на платформе PlayStation 4 выйшла перавыданне гульні з палепшанай графікай «Call of Duty: Modern Warfare Remastered». 4 лістапада 2016 года было выдадзенае перавыданне на астатнія платформы.[3]

Сюжэт правіць

Перадумовы правіць

Рускі нацыяналіст Імран Захаеў марыць захапіць уладу ў Расіі і аднавіць СССР, шляхам далучэння да Расіі тэрыторый былых савецкіх рэспублік. Імран Захаеў арганізоўвае ўзброены пераварот у блізкаўсходняй краіне без назвы[4], і пакуль увага сусветнай супольнасці адцягнутая на сітуацыю на Блізкім Усходзе, Захаеў ладзіць ў Расіі грамадзянскую вайну.

Гульня правіць

Падзеі на Блізкім Усходзе правіць

Гульня пачынаецца ў Вялікабрытаніі, на базе «Крэдэнхіл» каля горада Херэфард у 2011 годзе. Сяржант Джон Мак-Тавіш паступае на службу ў 22-і полк SAS, але для гэтага яму неабходна прайсці інструктаж і паласу перашкод пад кіраўніцтвам старшага сяржанта Гаса і капітана Джона Прайса. Пасля таго, як Мак-Тавіш праходзіць інструктаж, полк SAS адпраўляецца ў Берынгаў праліў, дзе знаходзіцца карабель, які кантралюецца расійскімі ўльтранацыяналістамі, у якім, у выніку штурму карабля, выяўляюцца радыеактыўныя рэчывы з маркіроўкай на арабскай мове. Даведацца што канкрэтна знаходзіцца на караблі не ўдаецца, таму што карабель атакуецца, магчыма, расійскай авіяцыяй, і полк SAS вымушаны пакінуць судна. У гэты час блізкаўсходні тэрарыст па імі Халед аль-Асад[5] (менавіта яго спансаваў Імран Захаеў), здзяйсняе пераварот у сваёй краіне і забівае легітымнага прэзідэнта Ясіра аль-Фулані.

Пасля гэтых падзей Злучаныя Штаты Амерыкі здзяйсняюць інтэрвенцыю ў невядомую арабскую краіну. У інтэрвенцыі ўдзельнічае Корпус марской пяхоты ЗША. У корпусе служыць сяржант Пол Джэксан, за якога і гуляе гулец у амерыканскай кампаніі. У ходзе інтэрвенцыі корпус займае тэлецэнтр, з якога меркавана вядзе прамую трансляцыю Халед аль-Асад. Пасля штурму аказваецца, што Асада ў тэлецэнтры няма і ягоная прамова транслюецца ў запісе. Пасля няўдачы, корпус атрымлівае заданне вызваліць танк, які захруснуў у балоце. Па ўратаванні з балота танка, марпехі прабіваюцца на ім праз горад, дзе іх чакае транспартны верталёт, які перакіне салдат у сталіцу дзяржавы для фінальнага наступу. У сталіцы ў ходзе авіяцыйнай атакі корпус марской пяхоты знішчае вялікую групоўку варожых войскаў. Нечакана атрад атрымлівае загад пакінуць горад, бо выведкай было выяўлена, што паблізу ў сталіцы знаходзіцца ядзерная зброя. У ходзе адступлення адзін з верталётаў збіваецца і Пол Джэксан разам са сваім атрадам вырашае выратаваць пілота капітана Пелаа. Ім гэта ўдаецца зрабіць: пілот эвакуяваны і верталёт Джэксана ўзлятае, аднак праз некалькі секунд адбываецца выбух ядзернай бомбы, верталёт падае, Джэксан і тысячы іншых марпехаў гінуць.

Грамадзянская вайна ў Расіі правіць

Паралельна з падзеямі на Блізкім Усходзе адбываецца грамадзянская вайна ў Расіі. У ходзе вайны паміж расійскім урадам і расійскімі ўльтранацыяналістамі ў палон да апошніх трапляе брытанскі шпіён і інфарматар з пазыўным Мікалай. З мэтай вызвалення Мікалая атрад SAS пад кіраўніцтвам Джона Прайса накіроўваецца на Каўказ і сумесна з расійскім урадам вызваляе Мікалая. У ходзе эвакуацыі атрада SAS на верталёце, яго збіваюць дзесьці ў заходняй Расіі. Пасля жорсткай пасадкі атрад запытвае дадатковы верталёт для эвакуацыі, і пакуль новы верталёт прабывае, AC-130 падтрымлівае і затуляе брытанскіх спецназаўцаў да эвакуацыі.

У Азербайджане правіць

Пасля эвакуацыі SAS атрымлівае паведамленні пра тое, што амерыканскія войскі падчас інтэрвенцыі не змаглі знішчыць аль-Асада. Спецназ накіроўваецца ў Азербайджан, дзе раней у Халеда аль-Асада была канспіратыўная кватэра. У ходзе штурму аль-Асада ўдаецца захапіць у палон. Яму на тэлефон паступае званок, на які адказвае капітан Прайс. Пасля адказу Прайс забівае Халеда аль-Асада, тлумачачы гэтае тым, што аль-Асад — нязначная фігура і за ўсім стаіць Імран Захаеў, які і здзейсніў званок.

Прыпяць правіць

Аказваецца, Прайс ведае хто такі Імран Захаеў. Дзеянне гульні пераносіцца ў 1996 год у занядбалы горад Прыпяць, дзе тады яшчэ лейтэнант Прайс пад кіраўніцтвам капітана Мак-Мілана адпраўляецца на аперацыю па ліквідацыі Захаева. Паводле інфармацыі брытанскай выведкі ў Прыпяці Захаеў павінны быў здзейсніць спробу пакупкі ядзернай зброі, чаму Брытанія мусіла перашкодзіць. У ходзе аперацыі Прайс страляе Захаеву ў руку, а капітан Мак-Мілан атрымлівае раненне ў нагу. Затым, Прайс сумесна з параненым Мак-Міланам паспяхова эвакуюецца з Прыпяці.

Развязка правіць

Пасля эвакуацыі з Азербайджана, SAS атрымлівае новую мэту — знайсці і знішчыць Імрана Захаева. Да атрада далучаецца штаб-сяржант Грыгс, які ўдзельнічаў у амерыканскай інтэрвенцыі. Для таго каб знайсці Імрана Захаева, Прайс вырашае захапіць яго сына — Віктара. Для гэтай мэты Прайс з атрадам адпраўляецца на поўдзень Расіі, дзе ў ходзе пагоні Віктар Захаеў здзяйсняе самагубства. Імран Захаеў, даведаўшыся пра смерць свайго сына, ставіць ультыматум: альбо амерыканскія і брытанскія сілы пакідаюць тэрыторыю Расіі, альбо ён ажыццявіць запуск ядзернай зброі па ЗША. У ходзе сумеснай амерыкана-брытанскай аперацыі запуск ракет удаецца скасаваць, і атрад спешна эвакуюецца на машынах УАЗ. Пачынаецца пагоня, у выніку якой УАЗы падбівае расійскі верталёт. У выніку гэтага гіне штаб-сяржант Грыгс. На месца аварыі прыбывае Захаеў асабіста са сваёй аховай. Ён забівае сяржанта Гаса, і, бачачы параненага Мак-Тавіша, спрабуе забіць яго, аднак яго адцягвае саюзны верталёт. Выкарыстоўваючы момант, Мак-Тавіш забівае Захаева і ахову. На дапамогу да параненых салдат прыбываюць расійскія ўрадавыя войскі, Мак-Тавіш губляе прытомнасць, а пра яго лёс гулец ўжо даведваецца ў другой частцы серыі — «Call of Duty: Modern Warfare 2».

Крытыка правіць

Гульня атрымала станоўчыя водгукі ад гульцоў, гульнявых выданняў і журналістаў. Так, на сайце Metacritic гульня мае карыстальніцкі рэйтынг 8,6 і 92 балы ад рэцэнзентаў.

Зноскі

  1. Call Of Duty 4: Modern Warfare Remastered выйдет отдельно 27 июня 2017 года Архівавана 15 лістапада 2017.
  2. а б в г д е ё Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  3. Cod MW Remastered на афіцыйным сайце Call of Duty
  4. Мяркуючы па карце, паказанай пры загрузцы, гэта Саудаўская Аравія
  5. Відавочная алюзія на Хафеза аль-Асада
  6. Moses, Travis. Review: Call of Duty 4: The Best Shooter of 2007 (англ.)(недаступная спасылка). GamePro (6 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2008. Праверана 17 сакавіка 2008.
  7. Biessener, Adam. Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). Game Informer. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2007. Праверана 17 сакавіка 2008.
  8. Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review PC (англ.). GameSpot (6 лістапада 2007).
  9. Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review PS3 (англ.). GameSpot (6 лістапада 2007).
  10. Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review Xbox 360 (англ.). GameSpot (6 лістапада 2007).
  11. Chris Watters. Call of Duty: Modern Warfare: Reflex Review Wii (англ.). GameSpot (20 лістапада 2009).
  12. Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review DS (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. CNET Networks, Inc (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  13. Reed, Kristan. Call Of Duty 4 review (англ.)(недаступная спасылка). EuroGamer. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 27 ліпеня 2009.
  14. Call of Duty 4 - Review HD (англ.)(недаступная спасылка). Spike[en] (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  15. Bryn Williams. Call Of Duty 4 review – Xbox 360 and PS3 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 27 ліпеня 2009.
  16. Anthony Gallegos. Call of Duty 4: Modern Warfare Review – Wii (англ.). GameSpy (20 лістапада 2009).
  17. Hillary Goldstein. Call of Duty 4: Collector's Edition Review (англ.). IGN. Праверана 21 красавіка 2017.
  18. Mark Bozon. Call of Duty: Modern Warfare - Reflex Edition Review (англ.). IGN (11 лістапада 2009).
  19. Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). G4[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  20. McCaffrey, Ryan. Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). Official Xbox Magazine. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2007. Праверана 14 сакавіка 2009.
  21. GamesRadar_US. Call of Duty 4: Modern Warfare Review (англ.). GamesRadar (6 лістапада 2007).
  22. Tom Orry. Call of Duty 4: Modern Warfare Review (англ.). VideoGamer.com (9 лістапада 2007).
  23. Lee Berlik. PC Review – ‘Call of Duty 4: Modern Warfare’ (англ.). WorthPlaying (27 лістапада 2007).
  24. Redmond Carolipio. Xbox 360 Review – ‘Call of Duty 4: Modern Warfare’ (англ.). WorthPlaying (3 снежня 2007).
  25. Sanford May. PS3 Review – ‘Call of Duty 4: Modern Warfare’ (англ.). WorthPlaying (17 лістапада 2007).
  26. Call of Duty 4: Modern Warfare — X360 (англ.)(недаступная спасылка). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  27. Call of Duty 4: Modern Warfare — PC (англ.)(недаступная спасылка). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  28. Call of Duty 4: Modern Warfare for PS3 (англ.)(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018. Праверана 25 чэрвеня 2020.
  29. Call of Duty 4: Modern Warfare for Wii (англ.)(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2020.
  30. Call of Duty 4: Modern Warfare —PS3 (англ.)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
  31. Call of Duty 4: Modern Warfare — Xbox 360 (англ.). Metacritic.
  32. Call of Duty 4: Modern Warfare — PC (англ.)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
  33. Call of Duty: Modern Warfare: Reflex Edition — Wii (англ.). Metacritic.
  34. Владимир ‘Nomad’ Горячев. Call of Duty 4: Modern Warfare – рецензия и обзор. Absolute Games (23 лістапада 2007).
  35. База игр Архівавана 26 снежня 2012 года.
  36. Степан Чечулин, Александр Кузьменко. Call of Duty 4: Modern Warfare — Вердикт. Игромания (31 студзеня 2008).
  37. Mumby. Call of Duty 4: Modern Warfare. Боевое кино. PlayGround.ru (21 лістапада 2007).
  38. Александр Садко. Call of Duty 4: Modern Warfare. Боевое кино. Игры@Mail.Ru (2 лютага 2008).
  39. Александр Тараканов. Call of Duty 4: Modern Warfare: Руководства и прохождения. Лучшие компьютерные игры (1 студзеня 2008).
  40. 2007 Winners (англ.)(недаступная спасылка). Game Critics Awards. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 22 красавіка 2008.
  41. GameSpot Editor's Choice (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. CNET Networks, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  42. Best Xbox 360 Game (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  43. Best PlayStation 3 Game (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  44. Best of E3 2007 Awards (англ.)(недаступная спасылка). Spike[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  45. Call of Duty 4 award (англ.)(недаступная спасылка). GamePro (27 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 8 студзеня 2008.
  46. Call of Duty 4: Modern Warfare (Xbox 360 Game of the Year) (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  47. Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  48. Game of the Month: November 2007 (Best First-Person Shooter) (англ.)(недаступная спасылка). IGN Xbox 360. IGN Entertainment, Inc (30 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  49. PS3 Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  50. Xbox 360 Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  51. PC Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  52. 2007 Game of the Year (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  53. Berardini, Cesar A.. BioShock Wins G4's X-Play Game of the Year Award (англ.)(недаступная спасылка). TeamXbox. IGN Entertainment, Inc (18 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  54. Video Game Awards 2007 (англ.)(недаступная спасылка). Spike[en] (9 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
  55. 11th Annual Interactive Achievement Awards (англ.)(недаступная спасылка). The Academy of Interactive Arts & Sciences. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2008. Праверана 17 сакавіка 2008.
  56. Joystick gold for action shooter (англ.). BBC News (31 кастрычніка 2008).

Спасылкі правіць