Харыспора далікатная

від раслін
(Пасля перасылкі з Chorispora tenella)

Харыспо́ра далікатная[3][4] (Chorispora tenella) — від кветкавых раслін роду Харыспора (Chorispora) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Харыспора далікатная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chorispora tenella (Pall.) DC., 1821

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23099
NCBI  358662
EOL  582130
GRIN  t:316880
IPNI  281254-1
TPL  kew-2719512

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 8—20[4] см. Корань стрыжнёвы, цвёрды. Сцябло галінастае, апушанае, сцелецца або прыўзнятае. Лісце простае, суцэльнае, падоўжанае, апушанае. Прыкаранёвае лісце выемчата-зубчастае да перыста-раздзельнага. Сцябловае лісце чаргаванае, зубчастае або амаль з суцэльным краем і звужаецца ў чаранок. Кветкі ліловага колеру, у кароткіх гронкападобных суквеццях. Чашалісцікі залозіста-валасістыя, звычайна сіняватага колеру. Пялёсткі (4) вузкія, закругленыя на верхавінцы. Тычынак 6. Плод — стручок цыліндрычнай формы, з глыбокім перацяжкамі.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай (Аргенціна, Чылі) Амерыкі, Японіі[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расце ў стэпах, паўпустынях, на аблогах, пустках, каля дарог, па берагах каналаў і арыкаў, на пашах і агародах, каля жылля. Цвіце ў сакавікукрасавіку[7]. Плады паспяваюць у красавіку—маі[7].

Пустазелле, якое засмечвае пасевы, асабліва пшаніцы і люцэрны[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Taxon: Chorispora tenella (Pall.) DC. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. Хориспора нежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. а б в Сорные растения — Chorispora tenella (Pall.) DC. — Хориспора нежная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць