Багноўка

(Пасля перасылкі з Empetrum)

Багноўка[3], вадзяніка, вараніка, шыкша (Empetrum) — род кветкавых вечназялёных нізкарослых хмызнякоў сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Багноўка

Багноўка чорная (Empetrum nigrum). Татры, Польшча
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Empetrum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23742
NCBI  45918
EOL  61890
GRIN  g:4230
IPNI  30013724-2

Батанічнае апісанне правіць

 
Багноўка чорная (Empetrum nigrum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце вузкае, шчыльнае, з загорнутымі ўніз бакамі. Кветкі дробныя, пазухавыя, трохчленавыя, з падвойным калякветнікам, тычынак 3. Плод — ягадападобная касцянка з вадкім і крыху саладкавым сокам.

Арэал правіць

Налічваецца ад некалькіх да 18 відаў, якія пашыраны ў халодных абласцях Паўночнага паўшар’я, у паўднёвых раёнах Паўднёвай Амерыкі і на некаторых прылеглых астравах (Чылійскія Анды, Вогненная Зямля, астравы Фалклендскія і Трыстан-да-Кунья), ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі і ў паўднёва-заходняй Еўропе. Сустракаюцца па мохавай, мохава-лішайнікавай і камяністай тундры, на сфагнавых балотах, радзей на пясчаных косах і дзюнах, у лясах і ў альпійскім поясе.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць