Kerbal Space Program

(Пасля перасылкі з KSP)

Kerbal Space Program («Кербінская касмічная праграма»), ці скарочана KSP — камп’ютарная гульня у жанры касмічнага сімулятара для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, PlayStation 4 і Xbox One, якая была выпушчана 25 красавіка 2015. Распаўсюджваецца з дапамогай лічбавай дыстрыбуцыі у афіцыйнай краме KSP Store[2], а з 20 сакавіка 2013 года даступна ў Steam. Скарочаная магчымасцямі версія 0.18.3 застаецца ў вольным доступе ў якасці дэмаверсіі. KSP мае падтрымку мадыфікацый, большасць з якіх змешчаны на афіцыйным вэб-сайце модынгу: SpacePort Архівавана 6 снежня 2012..

Kerbal Space Program
Распрацоўшчык Мексіка Squad
Выдаўцы Squad[d], Take-Two Interactive[d] і Private Division[d]
Дата анонсу 24 чэрвеня 2011[1]
Дата выпуску Зямля 27 красавіка 2015
Апошняя версія
  • 1.2.2 (7 снежня 2016)
Жанр касмічны сімулятар
Тэхнічныя даныя
Платформа Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, PlayStation 4, Xbox One
Гульнявы рухавік Unity
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня, sandbox
Мовы інтэрфейсу англійская, японская мова, нямецкая, французская, італьянская мова, іспанская, путунхуа[d], руская і бразільскі варыянт партугальскай мовы[d]
Носьбіт Steam ці лічбавая дыстрыбуцыя праз KSP Store
Кіраванне камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геймплэй правіць

Kerbal Space Program — гэта шматжанравая гульня, у якой гулец стварае сваю касмічную праграму. Гульцу патрэбна стварыць і пабудаваць касмічны карабель ці ракету, здольную даставіць экіпаж спачатку ў космас і на іншыя планеты. У распараджэнні маюцца шматлікія часткі і камплектуючыя, якія можна выкарыстоўваць для зборкі карабля. Кожная частка мае сваю функцыю і ўплывае на магчымасці карабля ў палёце. Таксама прысутнічае ангар для гарызантальнай зборкі звычайных караблёў і арбітальных самалётаў.

Караблі кіруюцца «кербанаўтамі», жыхарамі планеты Кербін[3]. Асноўнымі навігацыйным прыборам у гульні з’яўляецца «навігацыйны шар»(англ.: Navball), аналаг авіягарызонта з адлюстраваннем вектару і антывектару хуткасці, вектару на мэту, хуткасці і курсу (хуткасць карабля паказваецца адносна паверхні, цэнтру нябеснага цела альбо абранай мэты), альтыметр, паказальнік вертыкальнай хуткасці з лагарыфмічнай шкалой. Таксама ў кабіне прысутнічае ўказальнік радарнай вышыні.

У версіі 0.22 быў даданы рэжым кампаніі (Career Mode). Падчас гульні патрэбна зарабляць «ачкі навукі» (Science) з дапамогай розных навуковыя эксперыментаў і даследаванняў біёмаў. Ачкі навукі дазваляюць гульцу адкрываць новыя дэталі і прыборы, развіваючы «дрэва тэхналогій» (Tech Tree).

Зорная сістэма правіць

Кербальская сістэма — адзіная даступная ў гульні зорная сістэма, цэнтральным аб’ектам якой з’яўляецца зорка Кербал у планетнай сістэме, у якой існуюць 5 планет, 9 спадарожнікаў планет і 2 карлікавыя планеты. Толькі Кербін і Лейт маюць атмасферу з кіслародам, і толькі на Кербіне існуе жыццё. У параўнанні з Сонечнай сістэмай, Кербальская сістэма вельмі малая.

Спіс аб’ектаў сістэмы Кэрбол:

  • Кербал (англ.: Kerbol), таксама Сонца (The Sun) — цэнтральная зорка сістэмы, вакол якой абарочваюцца планеты. У параўнанні з нашым Сонцам Кербал у 133 разы лягчэй і мае радыус у 3 разы менш сонечнага. Кэрбал меркавана з’яўляецца зоркай галоўнай паслядоўнасці спектральнага класу K (аранжавы карлік), мяркуючы з яе тэмпературы, таксама яна можа быць зоркай класу M (чырвоны карлік), мяркуючы з яе радыусу, а свяцільнасцю падобна на клас G (жоўты карлік). Масай Кэрбол — субкарычневы карлік.
    • Моха (англ.: Moho) — самая блізкая да Кербалу планета, аналаг Меркурыя.
    • Іў (англ.: Eve) — другая ўнутраная планета, аналаг Венеры.
      • Джылі (англ.: Gilly) — невялікі астэроід і адзіны натуральны спадарожнік планеты Іў.
    • Кэрбін (англ.: Kerbin) — трэцяя планета, аналаг Зямлі.
      • Мун (англ.: Mün) — вялікі натуральны спадарожнік Кербіна, аналаг Месяца.
      • Мінмус (англ.: Minmus) — другі і меншы натуральны спадарожнік Кербіна.
    • Дзюна (англ.: Duna) — чацвёртая па аддаленасці ад Кербалу планета, аналаг Марса.
    • Дрэс (англ.: Dres) — карлікавая планета, варочаецца паміж арбітамі планет Дзюна і Джул трошкі нахіленай і выцягнутай арбітай. Аналагам яе, хутчэй за ўсё, з’яўляецца карлікавая планета Цэрэра з поясу астэроідаў.
    • Джул (англ.: Jool) — шостая планета Кербальскай зорнай сістэмы, адзіны газавы гігант у гульне, аналаг Юпітэра. Падобна Юпітэру, планета-гігант Джул мае самую вялікую колькасць натуральных спадарожнікаў.
      • Лэйт (англ.: Laythe) — першы з пяці натуральных спадарожнікаў планеты-гіганта Джул.
      • Валл (англ.: Vall) — другі спадарожнік Джула.
      • Ціла (англ.: Tylo) — трэці спадарожнік Джула.
      • Боп (англ.: Bop) — чацвёрты спадарожнік Джула.
      • Пол (англ.: Pol) — пяты спадарожнік Джула.
    • Ілу (англ.: Eeloo) — карлікавая планета, якая варочаецца вакол зоркі Кербал за арбітай планеты Джул. Аналаг транснептунавага аб’екта накшталт Плутона.

Гісторыя дадання аб’ектаў:

  • 0.10.1: дадана паўнавартасная мадэль зоркі Кербал (раней яна была проста крыніцай святла);
  • 0.12.0: даданы першы натуральны спадарожнік Кербіна — Мун;
  • 0.15.0: даданы другі спадарожнік Кербіна — Мінмус;
  • 0.17.0: даданы 4 планеты і 6 спадарожнікаў — Моха, Іў я яе спадарожнік Джылі, Дзюна і спадарожнік Айк, планета-гігант Джул з чатырма спадарожнікамі: Лэйт, Валл, Ціла і Боп;
  • 0.18.0: дадана карлікавая планета Дрэс і пяты спадарожнік Джула — Пол;
  • 0.18.2: дадана яшчэ адна карлікавая і самая аддаленая планета — Ілу.
  • 0.23.5: даданы пояс астэроідаў.

Мадыфікацыі правіць

Гульня падтрымлівае вялікія магчымасці для модынгу. У выніку гульня прыцягнула значную модынг-суполку, на сённяшні дзень выпушчаны сотні мадыфікацый. Гэтыя змены дадаюць у гульню новую функцыянальнасць, якая дазваляе канструяваць такія аб’екты, як наземныя транспартныя сродкі і самалёты, значна прасцей, чым у асноўнай гульні.

Пачынаючы з версіі 0.14 гульня падтрымлівае вялікі Plugin API, дазваляючы модмэйкерам ствараць часткі, якія загружаюць дадатковы код падчас выканання. Гэты код пашырае магчымасці асноўнай гульні, дазваляючы дадаваць новую функцыянальнасць ці пашыраць ужо існуючую (напрыклад, модулі аўтапілоту ці тэлеметрыя). Плагіны напісаны на C#, як і асноўная гульня.

Неадпаведнасці правіць

У той час як ньютанаўская фізика змадэлявана ў цэлым рэалістычна, рухавічок не дазваляе ўлічваць гравітацыю некалькіх нябесных целаў, а замест гэтага ў пэўным пункце «пераключаецца» на цела з большым гравітацыйным уплывам. Гэта не дазваляе мадэляваць пункты Лагранжа і іншыя сітуацыі, звязаныя з гравітацыйным прыцягненнем некалькіх аб’ектаў. Распрацоўшчыкі пайшлі на гэты кампраміс дзеля павышэння стабільнасці і хуткасці мадэлявання.

Прыцягненне цел з іх памерамі нашмат больш, чым магло б быць у рэальным жыцці, з прычыны велізарнай шчыльнасці іх рэчыва (~56 тонн/м³ у Кэрбіна).

У гульні значна спрошчана аэрадынамічная мадэль, якая не ўлічвае мноства фактараў, такіх як: арыентацыя часткі (толькі для крылаў, у іх іншая аэрадынамічная мадэль, пра іх ніжэй), змяшчэнне яе за іншай часткай (калі адна частка знаходзіцца за іншай, то іх супраціўленне складваецца), крылы ствараюць пад’ёмную сілу незалежна ад арыентацыі (калі крыло паставіць вертыкальна, самалёт усё роўна будзе падымацца), адсутнасць эфектаў экрану/звальвання/штопару і г. д. У выніку атмасферная мадэль непоўная і месцамі нават вар’яцкая, напрыклад, карабель можа лёгка страціць кіраванне пры зваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы, пры тым што ў трапасферным палёце ён стабільны, таксама істотная пад’ёмная сіла з’яўляецца толькі ў шчыльных слаях атмасферы, у выніку чаго істотна змяніць курс карабля з дапамогай атмасферы і застацца на арбіце ці прытармазіць, «блінчыкамі» адскокваючы ад атмасферы, рэгуляваць сілу тармажэння вуглом атакі і г. д. не атрымліваецца.

Мадэляванне фізікі ажыццяўляецца злучальным праграмным рухавіком PhysX, які выкарыстоўваецца ў якасці часткі Unity 3D. Унікальная асаблівасць гульні палягае ў тым, што фізічны рухавік павінны правільна апрацоўваць адлегласці ў дыяпазоне не менш 13 парадкаў велічыні і хуткасці парадку некалькіх кіламетраў за секунду, для чаго спатрэбілася некалькі абыходных шляхоў, каб пазбегнуць праблем з вылічальнай устойлівасцю. Некаторыя памылкі такога роду да гэтай пары не вырашаны цалкам.

Запланаваныя магчымасці правіць

Паводле звестак з сайта гульні, некаторыя функцыі плануюцца ў KSP у будучыні[4]. Асноўныя запланаваныя новаўвядзенні:

  • пашырэнне спісу нябесных цел (тры газавых гіганты са спадарожнікамі);
  • пашырэнне магчымасцяў работы ўнутры карабля;
  • новыя тыпы частак карабля;
  • паляпшэнне аэрадынамічнай мадэлі;
  • пашыраны SDK і дакументацыя;
  • надвор’е (аблокі);
  • гарады і іншыя геаграфічныя арыенціры;
  • паляпшэнне і пашырэнне гукавых эфектаў;
  • сумесная гульня (будзе дадана пасля выпуску гульні);

Магчымасці, якія ніколі не з’явяцца ў гульні:

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20160304100521/http://kerbalspace.tumblr.com/post/6872084213/first-release-is-up
  2. KSP Store — Kerbal Space Program (англ.). Squad. Праверана 6 ліпеня 2013.
  3. KSP 0.16 — One Small Step for Kerbalkind… (англ.)(недаступная спасылка). Kerbal Space Program Blog. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 7 ліпеня 2013.
  4. Planned features - Kerbal Space Program Wiki(недаступная спасылка). Kerbalspaceprogram.com (6 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 17 чэрвеня 2012.

Спасылкі правіць