Гаркуха
Гарку́ха, кароўка[1], гаркушка[1], малачай (Lactarius rufus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Гаркуха | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая або шырокалейкападобная, у цэнтры з вострым бугарком, чырванавата-карычневая, гладкая, сухая. Пласцінкі прырослыя або слабасыходныя, рыжаватыя, з белым налётам спор. Мякаць палевая, шчыльная, з белым пякуча-вострым млечным сокам, непрыемна пахне. Млечны сок не змяняе афарбоўку на паветры. Ножка цыліндрычная, 5—8 см у даўжыню і 1—1,5 см у дыяметры, шчыльная, потым пустая. Споры бясколерныя, эліпсоіднай формы, бародаўчатыя.
Пашырэнне
правіцьПашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі, пераважна ў вільготных хваёвых лясах і на мохавых балотах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—кастрычніку.
Выкарыстанне
правіцьЯдомая, спажываецца соленая, (перад засолкай вымочваюцца, каб не было гаркаты).
Зноскі
- ↑ а б Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — 192 с. — 60 000 экз.
Літаратура
правіць- Гапіенка В. Гаркуха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гаркуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 563. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 172. — 192 с. — 60 000 экз.
- Горькушка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 217. — 563 с. (руск.)