Размах крылаў 60-70 мм. Жоўтыя пярэднія крылы з чорнымі плямамі і жылкамі, і з шырокай чорнай аблямоўкай. Заднія крылы маюць «хвосцікі». Падобныя віды: махаон і падалірый.
Еўропа, Заходняя Азія. Скально-восыпныя ўчасткі горных (1000—2500 м н.у.м.) рознатраўных стэпаў ад Балкан да Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. Краіны міжземнамор’я (паўднёвая Францыя, паўднёвая Італія, Сіцылія, Албанія, Грэцыя, Турцыя, Сірыя, Ліван, Ізраіль, Іарданія, Ірак, Іран, заходні Пакістан, Афганістан[1][2], поўдзень Закаўказзя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан[3]
Вылучаюць некалькі падвідаў:[1][4]
- Papilio alexanor radighierii (Sala & Bollino, 1991)
- Papilio alexanor judeus (Staudinger, 1893)
- P. a. alexanor Esper, 1800. Міжземнаморскае ўзбярэжжа Еўропы
- P. a. destelensis Nel & Chauliac, 1983. Афганістан-Сtdthysq Пакістан
- P. a. hazarajatica Wyatt, 1961. Капетдаг
- P. a. judaeus Staudinger, 1894. Турцыя, Сірыя, Палестына
- P. a. orientalis Romanoff, 1884. Закаўказзе
- P. a. voldemar Kreuzberg, 1989. Узбекістан, Казахстан, Кіргізія
Гусеніцы на Парасонавых. Кармавыя расліны: Trinia vulgaris, Seseli montanum, жабрыца парэзнікавая (Seseli libanotis), Ptychotis saxifraga, Ptychotis heterophylla, Opopanax chironium, Opopanax hispidus, бядрынец каменяломнікавы (Pimpinella saxifraga), Falcaria vulgaris, Torilis heterophylla, Ferula communis, Ferula karategina, Ferula ugamica, кмен звычайны Carum carvi.
Лётаюць у красавіку — ліпені, адна генерацыя. Куколка зімуе.
Зноскі