Кмен звычайны[3][4] (Carum carvi) — двухгадовая травяністая расліна роду кмен (Carum) сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].

Кмен звычайны

Кмен звычайны.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carum carvi L., 1753

Сінонімы
Carum velenovskyi Rohlena

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29610
NCBI  48032
EOL  581712
GRIN  t:9245
IPNI  839677-1
TPL  kew-2701499

Кмен звычайны, кмін[6], кмен, тмень, цьмен[3][7][8][9][10][11], каралёк[12][13][14].

Батанічнае апісанне

правіць
 

Двухгадовая расліна[5].

Сцёблы адзінкавыя, прамыя, гладкія, полыя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, вышынёй 30-80 см (да 1 м)[5]. Корань верацянопадобны або цыліндрычны, мясісты.

Лісце чарговае, даўгаватае, двойчы- і тройчырассечанае, яйкападобна-ланцэтападобнае, 6-20 см даўжынёй і 2-10 см шырынёй, з тонкалінейнымі, вострымі долямі[5]. Прыкаранёвае лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — на кароткіх, якія пераходзяць у похву  (руск.)[5].

Суквецці - складаныя парасонікі без агульнай абгорткі або з 1-3-лінейнымі лісточкамі пры аснаванні на канцах галін і верхавіне сцябла, з 8-16 неаднолькавымі прамянямі, 4-8 см у дыяметры[5]. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя[5]; пялёсткі зваротнаяйкападобныя, даўжынёй каля 1,5 мм. Цвіце ў маі-чэрвені[5].

Формула кветкі: 

Плод — сплюшчаны падоўжаны віслаплоднік, каля 3 мм даўжынёй і 2,5 мм шырынёй, карычневы, распадаецца на два серпападобна выгнутых паўплодзіка (мерыкарпія), якія нарыхтоўшчыкі называюць "насеннем"[5]. Плады выспяваюць у ліпені-жніўні[5].

Кмен лёгка пазнаецца па характэрнаму паху расцёртых паміж пальцамі пладоў.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

правіць
 
 
 
Зверху ўніз.
Лісце. Суквецце. Насенне

У дзікім выглядзе расліна расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, ва ўмераным клімаце Азіі, заходзіць у субтрапічныя раёны Індыі і Пакістана. Культывуецца паўсюдна[5][15].

У Расіі натуральна расце ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, на Каўказе, у паўднёвай частцы лясной зоны Заходняй і Усходняй Сібіры, радзей на Далёкім Усходзе[16].

Расліна мала патрабавальная да цяпла. Добра расце на суглінках і супесках. Расце на мурожных і пойменных лугах, лясных палянах, каля дарог, на ўзлесках разрэджаных лясоў ва ўмовах добрага асвятлення і ўвільгатнення.

Хімічны склад

правіць

Плады ўтрымліваюць 3-7 % эфірнага алею[5][17], 12-16 % тлустага алею[5], а таксама флаваноіды кверцэцін  (руск.) і кемпферол, кумарыны  (руск.), умбеліферон  (руск.), скапалецін і іншыя. Акрамя таго, у іх выяўленыя бялковыя (10-20 %[5]) і дубільныя рэчывы арганічныя кіслоты (у тым ліку кафейная кіслата), азоцістыя рэчывы (20 %), цукры (3 %), крухмал (4 %), смолы і воскі.

Склад эфірнага алею і яго ўтрыманне ў значнай меры змяняюцца ў залежнасці ад стадыі вегетацыі. Асноўнай складовай часткай эфірнага масла з’яўляецца карвон  (руск.) — 40-50 %[5]. Акрамя таго, у алеі змяшчаецца D-ліманен[5] (да 30 %), прычым у эфірным алеі з няспелых пладоў значна больш ліманена  (руск.), чым у алеі са спелых пладоў. У эфірным алеі прысутнічае карвакрол  (руск.), які абумоўлівае спецыфічны пах кмена, а таксама ліналаол  (руск.), цімол  (руск.), пінен  (руск.) і іншыя спірты і іх эфіры.

У траве таксама выяўленыя флаваноіды кверцэцін, кемпферол і ізарамнецін. У каранях утрымліваюцца аскарбінавая кіслата (0,09—0,35 %) і вугляводы.

Біялогія і экалогія

правіць

Гісторыя вырошчвання

правіць

Кмен быў знойдзены падчас раскопак з ранняга каменнага века. Быў вядомы ўжо ў старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме як сродак для палягчэння пераварвання страў з бабовых. Паводле трактату «Аб кулінарным мастацтве» рымляне ўжывалі кмен не толькі ў якасці прыправы для бабоў і гароху, але і для соусаў і мяса. Кмен таксама шырока выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай Еўропе.

Размнажэнне

правіць

Кмен аддае перавагу цёплым, сонечным месцам і добра дрэнаваным глебам, багатым арганічнымі рэчывамі.

Размножваюць насеннем, якое высейваюць з разліку 100 г на 100 м², глыбіня пасеву 2-3 см. Кмен устойлівы да вымярзання. Пасеў варта выканаць у перыяд сакавік — красавік, можна і летам, але не пазней чым у чэрвені. Усходы з'яўляюцца праз 2-3 тыдні. Для паскарэння прарастання насенне замочваюць і вытрымліваюць 2-3 дня пры тэмпературы 18-20 °C, пасля чаго высушваюць і высейваюць.

Некаторыя расліны квітнеюць у першы год жыцця, большасць — на другі і наступныя гады. Разам з кменам можна высаджваць на ўраджай аднагадовыя спецыі (каляндру (Coriandrum sativum), чарнушку (Nigella sativa)) ці гарох (Pisum sativum), іх збор праводзіцца ў першы год. Збор кмена адбываецца на другім годзе, у першай палове ліпеня, калі плады пачынаюць мяняць колер з зялёнага на карычневы. Плады збіраюць спелыя — чырванавата-бурыя. Трэба ўлічваць, што насенне лёгка асыпаецца на зямлю. Ураджайнасць складае каля 2 т/га.

Фінляндыя вырабляе каля 28% (2011) сусветнай колькасці кмену[18]. Галоўныя экспарцёры: Нідэрланды, Венгрыя.

Развіццё

правіць
 
Асобнік кмену з ружовымі кветкамі

Двухгадовая расліна. У першы год развіваецца падвойная або патройная разетка лісця і тоўсты корань[5]. Расліна назапашвае ў корані пажыўныя рэчывы. Восенню, калі яна ўступае ў перыяд спакою, большасць лісця адмірае. Ранняй вясной другога года вырастае лісце на сцеблах, а затым кветканосы. Цвіце з мая да чэрвеня. Плады спеюць у першай палове ліпеня.

Экалогія

правіць

Кмен звычайны апыляецца насякомымі, у тым ліку пчоламі.

У прыродзе расце на сухіх лугах, абочынах, межах і палянах. Гемікрыптафіт  (польск.)класіфікацыі раслінных супольнасцей з'яўляецца характэрным відам  (польск.) для парадку (O.) Arrhenathertalia[19].

Нарыхтоўка

правіць

Нарыхтоўваюць насенне кмена ў сырыя дні або па расе, каб пазбегнуць масавага асыпання[5]. Надземную частку дзікарослага кмену зразаюць сярпамі. Культывіруемы кмен збіраюць жаткамі ці камбайнамі. Кмен, звязаны ў снопікі, прасушваюць у памяшканнях, абмалочваюць і чысцяць ад старонніх прымешак на веялках і сітах[5]. Насенне сушаць у добра ветраных памяшканнях або пад навесам без доступу прамых сонечных прамянёў[5].

Падобныя віды

правіць

Кмен звычайны мае знешняе падабенства на вельмі атрутную цыкуту ядавітую (Cicuta virosa).

Класіфікацыя

правіць

Таксанамія

правіць
  яшчэ 21 сямейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ ад 20 да 30 відаў
       
  парадак Парасонакветныя     род Кмен    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя     від Кмен звычайны
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 81 род  
     

Значэнне і ўжыванне

правіць
Кмен звычайны
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 333 ккал 1392 кДж
Вада9.87 g
Бялкі19.77 g
Тлушчы14.59 g
— насычаныя0.620 g 
— монанасычаныя7.125 g 
— поліненасычаныя3.272 g 
Вугляводы49.90 g
дыцукрыды0.64 g 

Рэтынол (віт. A)18 мкг
Тыямін (B1)0.383 мг
Рыбафлавін (B2)0.379 мг
Ніяцын (B3)3.606 мг
Пірыдаксін (B6)0.360 мг
Фалацын (B9)10 мкг
Кабаламін (B12)0 мкг
Аскарбінавая кіслата (віт. C)21.0 мг
Такаферол (віт. E)2.5 мг
Вітамін K0 мкг

Кальцый689 мг
Жалеза16.23 мг
Магній258 мг
Фосфар568 мг
Калій1351 мг
Натрый17 мг
Цынк5.5 мг

Крыніца: USDA Nutrient database

Харчовая, лекавая і меданосная расліна. Вырошчваецца ў культуры.

Ужыванне ў кулінарыі

правіць
 
Хатні сыр  (польск.) з кменам
 
Свіны шніцаль  (руск.) з кменам
 
Белы шакалад «Laima  (руск.)» з кменам

У ежу ўжываюць плады кмену[5] і эфірны алей (у пладах да 7 %), які атрымліваюць з іх, а таксама лісце і маладыя парасткі (салаты, заправа да супоў, паштэтаў, сыроў). Плады і алей надаюць вырабам рэзкі востры смак, своеасаблівы рэзкі водар. Плады выкарыстоўваюць як вострыя прыправы для араматызацыі хлебапякарных вырабаў, асабліва чорнага хлеба, у кулінарыі і кандытарскай вытворчасці[5].

У хатняй гаспадарцы плады выкарыстоўваюць пры засолцы агуркоў, засолцы і квашанні капусты[20][21][22][23][24], падрыхтоўцы квасу. Кмен у якасці спецый могуць дадаваць да печаных яблыкаў, смажаных і вараных прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць тлушчу: катлет, каш, амлетаў, супоў, запяканак, соусаў і мяса (асабліва бараніну).

Кмен шырока выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай кухні. У Вялікабрытаніі прынамсі з XVI стагоддзя з кменам пякуць традыцыйны кекс  (англ.)[25]. У Сербіі кменам пасыпаюць самаробныя выпечаныя салёныя аладкі ці невялікія булачкі хлеба (pogačice  (руск.) s kimom).

Кмен дадаюць для араматызацыі сыроў, у тым ліку шведскага бандосту  (англ.), нарвежскага пултосту  (англ.), дацкага хаварці  (руск.) і цільзіцеру  (руск.).

У Бліжнеўсходняй кухне  (руск.) з кменам робяць дэсерт, званы міглі  (руск.), з'яўляецца папулярнай стравай падчас Рамадану. Яго таксама традыцыйна гатуюць і падаюць у краінах Леванту зімой і пры нараджэнні новага дзіцяці. Кмен таксама дадаюць для араматызацыі харысы  (руск.), туніскай пасты з перцам чылі. У алепскай, сірыйскай кухні яго выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх булачак, званых келеача.

Плады, карані, сцябло і лісце выкарыстоўваюцца ў якасці вострай прыправы.

Чаркесы гатуюць з пладоў муку для хлебапячэння[26].

Корань, утвораны ў першы год вегетацыі, з'яўляецца ядомым, яго можна патушыць ці запекчы падобна караням морквы ці пастарнаку.

Напоі з кменам

правіць

Кмен таксама выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці[5]. У Польшчы з ім вырабляюць настойкі з агульнай назвай «кменаўка», а ў Германіі — лікёр «алаш  (руск.)». Кмен дадаюць у скандынаўскія акавіты, у тым ліку ў ісландскі брэнівін  (англ.)

Ужыванне ў медыцыне

правіць

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод кмена звычайнага (лац.: Fructus Carvi)[16].

Плады кмена ўжываюць у афіцыйнай медыцыне Балгарыі, Румыніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, ЗША. Кмен узмацняе аддзяленне жоўці і дзейнасць стрававальных залоз, дэпрэсуе працэсы гніення і закісання ў кішэчніку, здымае спазмы яго гладкай мускулатуры і тым самым спрыяе нармалізацыі працэсу стрававання. Кмен рэкамендуюць пры атаніі  (руск.), як мяккі слабільны сродак, пры метэарызме. Плады ўваходзяць у склад жоўцегонных збораў і выкарыстоўваюць пры жоўцева-  (руск.) і мачакаменнай хваробах, захворваннях мачавыдзяляльных шляхоў[5]. У камбінацыі з іншымі расліннымі сродкамі іх ужываюць пры гепатытах, як седатыўны сродак, для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў і ўзмацнення лактацыі ў кормячых жанчын.

Кмен папулярны ў народнай медыцыне розных краін. Плады здаўна выкарыстоўвалі ў розных лекавых зборах (гарбатах): апетытным, слабільным, ветрагонным, заспакаяльным, страўнікавым (звязальным)[5]; іх давалі кормячым маці для ўзмацнення лактацыі. Настой пладоў ужывалі пры засмучэннях кішачніка, хваробах жоўцевага пузыра, бранхіце і запаленні лёгкіх, пры спазмах стрававальных органаў, пры галаўным болю.

У ветэрынарыі кмен даюць скату пры коліках, метэарызме. Яго рэкамендуюць падсяваць да канюшыны, прызначанай для скормлівання зялёнай масы скату ў свежым выглядзе. Для птушак кмен з'яўляецца моцным ядам.

З кветак кмена звычайнага меданосныя пчолы бяруць пылок-абножку і нектар[27].

Кменавы алей выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці для надання водару мылу, ласьёнам  (руск.) і духам  (руск.) і ў асвяжальніках дыхання  (руск.)[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Кмен звычайны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тмин обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 102-104. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  11. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  12. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  13. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  14. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  15. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  16. а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 246—247. — ISBN 5-06-000085-0.
  17. Aleksander Ożarowski, Antonina Rumińska, Krystyna Suchorska, Zenon Węglarz. Leksykon roślin leczniczych. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1990. — ISBN 83-09-01261-6.
  18. Finland a Global Leader in Caraway Exports(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы April 19, 2014. Праверана April 19, 2014.
  19. Matuszkiewicz Władysław. Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. — Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. — ISBN 83-01-14439-4.
  20. Recipe - German Sauerkraut Caraway. Cooks.com. Праверана 25 студзеня 2013.
  21. Sauerkraut With Caraway Recipe - Low-cholesterol.Food.com - 206206. Recipezaar.com. Праверана 25 студзеня 2013.(недаступная спасылка)
  22. Fancified Sauerkraut Recipe : Emeril Lagasse : Recipes(недаступная спасылка). Food Network. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
  23. 4+ hrs. Slow Cooker Kielbasa Stew Recipe(недаступная спасылка). Allrecipes.com. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 25 студзеня 2013.
  24. Sauerkraut with Apple and Caraway Recipe at(недаступная спасылка). Epicurious.com. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
  25. Matterer, James. Seed Cake. A Boke of Gode Cookery. Праверана April 4, 2012.
  26. Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — М.: б. и., 1941. — С. 17. — 40 с.
  27. Абрикосов Х. Н. и др. Тмин // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць