Іван Яўцеевіч Палякоў

савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Іван Палякоў)

Іва́н Яўце́евіч Паляко́ў (25 лістапада 1914 года, Гомель8 лютага 2004 года, Мінск) — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага аблвыканкама (1956—57), першы сакратар Гомельскага абкама КПСС (1957—64), першы сакратар Мінскага абкама КПСС (1964—77), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1977—85).

Іван Яўцеевіч Палякоў
Сцяг Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
28 лютага 1977 — 29 лістапада 1985
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Зінаіда Бычкоўская в.а.
Пераемнік Георгій Таразевіч
Сцяг Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
снежань 1964 — сакавік 1977
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Дзмітрый Цябут (сельскі)
Антон Насілоўскі (прамысловы)
Пераемнік Уладзімір Мікуліч
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
снежань 1957 — снежань 1964
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Дзмітрый Філімонаў
Пераемнік Валянцін Языковіч
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
студзень 1956 — снежань 1957
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Уладзімір Лабанок
Пераемнік Міхаіл Кліменка
Нараджэнне 25 лістапада 1914(1914-11-25)
Гомель, Расійская імперыя
Смерць 8 лютага 2004(2004-02-08) (89 гадоў)
Мінск
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя ВПШ пры ЦК ВКП(б)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП (б) у 1949 годзе.

З 1939 года на камсамольскай рабоце,

У 1942—1943 гг. — Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларускай ССР.

У пасляваенны перыяд знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай рабоце — першы сакратар Гомельскага, Мінскага абкамаў камсамола, з 1949 года ўзначальваў Віцебскі гаркам, Рэчыцкі райкам партыі.

У 1956—1957 гг. старшыня выканкама Гомельскага абласнога Савета,

У 1957—1964 гг. першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі,

У 1964—1977 гг. першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,

У 1977—1985 гг. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Член ЦК КПСС у 1966—86 гг. (Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1961—66 гг.). Член КПСС з 1940 года.

Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 5—11 скліканняў (1958—1989) ад Мінскай вобласці[1].

З 1985 года — на пенсіі.

Узнагароды і званні правіць

Герой Сацыялістычнай Працы (1973). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Палякоў Іван Яўцеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 555. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць

Іван Яўцеевіч Палякоў на сайце «Героі краіны» (руск.)