Ігар Пятровіч Тур

беларускі журналіст

І́гар Пятро́віч Ту́рбеларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Пятровіч Тур
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 26 сакавіка 1989(1989-03-26) (32 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Вырас у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё і радыё «Бі-Эй»[1]. З 2014 года працуе на тэлеканале «АНТ». Асвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Прапагандысцкая дзейнасцьПравіць

Здымаў сюжэты з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[2][3][4][5]. Пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваннямі і забойствамі пратэстоўцаў, а таксама звальнення шматлікіх супрацоўнікаў тэлебачання, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігур прапаганды ў Беларусі[5][6]. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі незразумелага паходжання[7].

Сям’яПравіць

Бацька — інжынер-энергетык, маці — дырэктар Палаца культуры Ліды[8].

УзнагародыПравіць

Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпарцёр» (2017)[1].

11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Медалём Францыска Скарыны «за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». Разам з ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[9].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Біяграфія на сайце АНТ(руск.) 
  2. Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта?Наша Ніва, 18.11.2019
  3. «Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено» [«Хлусня збеглых»: Каго фінансаваў Андрэй Стрыжак — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — АНТ, афіцыйны сайт(руск.) 
  4. Вядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзацьНаша Ніва. 25.07.2020
  5. 5,0 5,1 «Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ [«Нацысцкі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020(руск.) 
  6. Як пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаўНаша Ніва, 04.11.2020
  7. На гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“» [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «расследавання АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцця“»] — Onliner, 11.01.2021(руск.) 
  8. Игорь Тур, политический обозреватель ОНТ: «Первую свою практику я проходил в „Лідскай газеце“» [Ігар Тур, палітычны аглядальнік АНТ: «Першую сваю практыку я праходзіў у „Лідскай газеце“»] — Лідская газета, 28.05.2020
  9. Каго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаўБелсат, 12.01.2021

СпасылкіПравіць