Ігар Яўгенавіч Там
І́гар Яўге́навіч Там (26 чэрвеня (8 ліпеня) 1895, Уладзівасток, Расія — 12 красавіка 1971, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык; заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Акадэмік АН СССР (1953, член-карэспандэнт 1933). Замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АН іншых краін. Герой Сацыялістычнай Працы (1953). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з П. А. Чаранковым і І. М. Франкам, 1958)
Ігар Яўгенавіч Там | |
---|---|
руск.: Игорь Евгеньевич Тамм | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1895[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1971[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nataliya Shuyskaya[d] |
Дзеці | Evgeny Tamm[d] |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, вынаходнік, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Леанід Ісаакавіч Мандэльштам |
Вядомыя вучні | Vladimir Kadyshevsky[d], Леанід Келдыш[d], Moisey Markov[d], Anri Rukhadze[d], Viktor Silin[d], Michail Leonovič Ter-Mikaėljan[d], Evgenii Feinberg[d], Semyon Shubin[d], Dmitry Blokhintsev[d], Віталь Гінзбург, Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў і Alexander Davydov[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—1941 і 1954—1957 у Маскоўскім універсітэце (з 1930 прафесар, загадчык кафедры). З 1934 у Фізічным інстытуце АН СССР (загадчык аддзела). У 1948—1953 удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР.
Навуковы ўклад правіць
Навуковыя працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў і інш.
Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-механічнай тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С. П. Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергетычных станаў электрона на паверхні крышталя (узроўні Тама; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934; адначасова з Д. Д. Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту (1934; з С. А. Альтшулерам). Стварыў тэорыю выпрамянення Чаранкова—Вавілава (1937; з І. М. Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—час» у нерэлятывісцкай квантавай механіцы (1945; з Л. І. Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магнітнага тэрмаядзернага рэактара (1950; з А. Д. Сахаравым).
Узнагароды правіць
- Нобелеўская прэмія 1958 (з І. М. Франкам, П. А. Чаранковым).
- Дзяржаўныя прэміі СССР 1946, 1953.
- Вялікі залаты медаль імя М.В.Ламаносава АН СССР 1967.
Публікацыі правіць
- Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П. А. Чаранковым, І. М. Франкам).
- Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975.
- Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Зноскі правіць
- ↑ Igor Tamm // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Igor Jevgenjevič Tamm // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ а б в Тамм Игорь Евгеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Igor Jewgenjewitsch Tamm // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура правіць
- Там Ігар Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. 410.
- Воспоминания о И. Е. Тамме. 2 изд. М., 1986.
- Фейнберг Е. Л. И. Е. Тамм // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, вып. 7.
- Капица. Тамм. Семенов: В очерках и письмах. М., 1998.