Ігнацы Агінскі

(пам. 1775) маршалак вялікі літоўскі, кашталян віленскі
(Пасля перасылкі з Ігнаці Агінскі)

Ігнацы Агінскі (каля 1698 — сакавік 1775) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі абозны літоўскі (17291744), маршалак надворны (17441750) і вялікі літоўскі (17501768), кашталян віленскі1768).

Ігнацы Агінскі
Герб «Агінскі»
Герб «Агінскі»
Вялікі абозны літоўскі
1729 — 1744
Папярэднік Антоні Пацей
Пераемнік Людвік Пацей
Надворны маршалак літоўскі
1744 — 1750
Папярэднік Юзаф Сцыпіён
Пераемнік Януш Аляксандр Сангушка
Вялікі маршалак літоўскі
1750 — 1768
Папярэднік Павел Караль Сангушка
Пераемнік Юзаф Сангушка
Кашталян віленскі
1768 — 1775
Папярэднік Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік Міхал Геранім Радзівіл
Нараджэнне каля 1698
Смерць 26 лютага 1775(1775-02-26)[1][2][…]
Месца пахавання
Род Агінскія[3]
Бацька Марцыян Міхал Агінскі[4]
Маці Тэрэза з Бжастоўскіх[4]
Жонка Алена з Агінскіх[5]
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла

Быў старостам барысаўскім1726) і браслаўскім (17281740).

Біяграфія

правіць

Паходзіў са старэйшай княжаскай лініі рода Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх.

Абіраўся паслом на соймы 1729, 1730, 1733, 1736, 1737. Маршалак Вярхоўнага Трыбуналу ў 1732.

Двойчы быў амбасадарам у Пецярбургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасці арыентаваўся на Расійскую імперыю, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ва ўсходняй Беларусі.

Ажаніўся з Аленай, дачкой Казіміра Дамініка Агінскага, якая мела вялікі ўплыў пры двары расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны. Нашчадкаў не пакінуў[6]. Яго ўдава да 1792 валодала маёнткамі Бобр i Бялынічы.

Зноскі

  1. К. Х. Огинские // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 690.
  2. Огинские // Ньюфаундленд — Отто — 1916. — Т. 29. — С. 236–237.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 324.
  4. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 323, 324.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313, 324.
  6. Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 34.

Літаратура

правіць