Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў

Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў (15 сакавіка 1905, с. Палатава, Краснагвардзейскага раёна, Белгарадскай вобласці — 22 снежня 1993, Масква) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў
Дата нараджэння 16 сакавіка 1905(1905-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1993(1993-12-22) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне генерал-маёр
Камандаваў 139-я стралковая дывізія (3-га фарміравання)[d], 38-я гвардзейская стралковая дывізія[d] і Новачаркаскае сувораўскае ваеннае вучылішча[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Кіева» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» Virtuti Militari медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»

Біяграфія

правіць

У 1927 годзе быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у ахове савецкіх далёкаўсходніх рубяжоў. Скончыў школу малодшых камандзіраў і два гады служыў у Амурскім стралковым палку. Затым паступіў у Іркуцкае ваеннае вучылішча, якое скончыў у пачатку 1930-х гадоў. На працягу некалькіх год праходзіў службу на Далёкім Усходзе, камандаваў стралковым узводам і ротай. У 1937—1941 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

З першых дзён вайны ў дзеючай арміі. З 1941 года на Заходнім фронце, камандзір стралковага батальёна, а затым і палка, удзельнік бітвы пад Масквой. З сакавіка 1943 года і да канца вайны камандаваў 139-й Чырвонасцяжнай ордэна Суворава Рослаўскай стралковай дывізіяй. У пачатку 1944 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра. І. К. Кірылавым асабіста распрацоўваліся і праводзіліся баявыя аперацыі па вызваленню Магілёўшчыны пад в. Леніна Горацкага раёна (у кастрычніку 1943 года), у Чавускім раёне (сакавік—чэрвень 1944 года). Пад яго камандаваннем 139-я стралковая дывізія сумесна з іншымі злучэннямі цалкам вызваліла г. Магілёў і Магілёўскую вобласць. Скончыў вайну на Эльбе.

Будучы ў адстаўцы, праводзіў вялікую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, узначальваў савет ветэранаў былой 139-й стралковай дывізіі.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава, Кутузава, Чырвонай Зоркі, замежнымі ордэнамі і медалямі.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].

Зноскі