Іван Іосіфавіч Некрашэвіч

(Пасля перасылкі з І. І. Некрашэвіч)

Іван Іосіфавіч Некрашэвіч (6 чэрвеня 1937, в. Плотніца, Столінскі раён — 2009) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1997).

Іван Іосіфавіч Некрашэвіч
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1937(1937-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў у 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1962 года ў Брэсцкім аблпраекце, з 1963 у інстытуце «Белпрампраект», з 1976 галоўны архітэктар інстытута «Белсельбудпраект», з 1987 года галоўны архітэктар, з 1998 г. — намеснік галоўнага архітэктара Мінскай вобласці.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя работы: Віцебскі ўсходні прамысловы вузел (1971, у сааўт.; прэмія СМ СССР 1971), Брэсцкі ўсходні прамысловы вузел (1970, у сааўтарстве), схемы генеральных планаў прамысловых вузлоў у Гродне, Магілёве, Бабруйску (19651973), комплекс заводаў Брэсцкага паўднёвага прамысловага вузла (1973), прамысловы комплекс БелАЗ у Жодзіне (1976), забудова в. Астрамечава Брэсцкага, в. Асавец Любанскага (1980) і пас. Жамчужны Баранавіцкага раёнаў (19821985; усе ў сааўт.), сяла Вольна Баранавіцкага, Гавяды Шклоўскага раёнаў (1985—1986).

З 1988 г. удзельнічаў у карэктоўцы генпланаў гарадоў Мінскай вобласці.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалямі ВДНГ СССР (1967, 1971, 1982), Прэмія Савета Міністраў СССР за праектаванне і будаўніцтва прамвузла ў Віцебску (1971), Прэмія СМ СССР (1987) за распрацоўку і ўкараненне тыпавых серый сельскіх дамоў сядзібнага тыпу з маналітнага бетону.

Зноскі

Літаратура правіць